рыхтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.
1. да чаго, у што і з інф. Рабіць прыгатаванні да чаго-н.
Р. да зімы.
Р. ў дарогу.
Р. да экзаменаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у стане ці працэсе падрыхтоўкі; наспяваць, быць наперадзе.
Рыхтуюцца важныя падзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыхтава́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
рыхту́юся |
рыхту́емся |
| 2-я ас. |
рыхту́ешся |
рыхту́ецеся |
| 3-я ас. |
рыхту́ецца |
рыхту́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
рыхтава́ўся |
рыхтава́ліся |
| ж. |
рыхтава́лася |
| н. |
рыхтава́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
рыхту́йся |
рыхту́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
рыхту́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рыхтава́цца I несов.
1. гото́виться, подгота́вливаться; пригота́вливаться;
2. (запасаться всем необходимым) снаряжа́ться;
3. страд. гото́виться, подгота́вливаться, пригота́вливаться; снаряжа́ться; см. рыхтава́ць I
рыхтава́цца II несов., страд., тех. рихтова́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рыхтава́цца 1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Рабіць усё неабходнае для правядзення, здзяйснення чаго‑н.; прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення чаго‑н. Рыхтавацца ў дарогу. Рыхтавацца да зімы. □ Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі. Шамякін. Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў... Танк. Мы рыхтаваліся ўцякаць удвух з Жарнаком, і толькі з ім гаварылі аб гэтым сур’ёзна. Брыль. // Вывучаць што‑н., працаваць над чым‑н. з мэтай падрыхтоўкі да якой‑н. дзейнасці. Рыхтавацца да экзаменаў. Рыхтавацца да паступлення ў інстытут. Рыхтавацца да лекцыі. □ За сваё жыццё Святлана правяла ўжо не адну тысячу ўрокаў, і рыхтавацца ёй да іх было лёгка. Шахавец.
2. Быць, знаходзіцца ў стане або працэсе падрыхтоўкі. Рыхтавалася ў лесе база, з якой павінен быў дзейнічаць атрад. Чорны. У гэтым жа палацы рыхтаваўся цяпер пышны банкет у гонар польскай дзяржаўнасці. Колас.
3. Зал. да рыхтаваць.
рыхтава́цца 2, ‑туецца; незак.
Зал. да рыхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыхтавацца, збірацца, выбірацца, гатавацца; ладзіцца, ладкавацца, строіцца, меціцца, шыкавацца, шыхавацца (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
за́гадзя, прысл.
Зараней, папярэдне.
Апавясціць з.
З. рыхтавацца да пасяўной.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рихтова́ться страд. рыхтава́цца, раўнава́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гото́виться
1. рыхтава́цца, гатава́цца;
2. страд. рыхтава́цца, гатава́цца; вары́цца; см. гото́вить;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пригота́вливаться
1. падрыхто́ўвацца; рыхтава́цца;
2. страд. падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца; гатава́цца, прыгато́ўвацца, вары́цца; см. пригота́вливать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
приготовля́ться
1. падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца;
2. страд. падрыхто́ўвацца, рыхтава́цца; гатава́цца, прыгато́ўвацца; вары́цца; см. приготовля́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)