падпарадкавальная сувязь, пры якой форма залежнага слова (кампанента) прыпадабняецца да формы галоўнага ў родзе, ліку і склоне. Грамат. паказчык Д. — канчатак; характэрная асаблівасць — змяненне формы асн. кампанента патрабуе адпаведных змяненняў у форме дапасаванага (напр., рыжы ліс, рыжага ліса і г.д). Адрозніваюць поўнае Д. (залежны кампанент цалкам дубліруе форму галоўнага і не мае самаст.грамат. значэння) і няпоўнае Д. (ахоплівае толькі асобныя формы галоўнага, напр., на станцыі «Маскоўская», з прафесарам Пятровай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т БЕЛАРУСАВЕ́ДЫ ІМЯ́ ЛЬВА САПЕ́ГІ,
навукова-культурная арг-цыябел. эміграцыі ў Іспаніі. Дзейнічаў у 1952—60 пры Цэнтры абмену еўрап. культуры ў Мадрыдзе. Старшыня — прынц Тодар Ляскарыс Камнена, арганізац. працу вёў У.Рыжы-Рыскі. Асн. кірункі дзейнасці: развіццё і пашырэнне навук. даследаванняў па гісторыі і сучаснасці бел. дзяржавы, прапаганда ведаў пра Беларусь сярод народаў Іспаніі і Зах. Еўропы. Для працы запрашаліся бел. навукоўцы, якія друкавалі вынікі сваіх распрацовак у ісп.час. «Oriente» («Усход»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДАРЫ́НКА (Aix galericulata),
птушка сям. качыных. Пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі. Жыве па лясных вадаёмах.
Даўж. да 43 см, маса да 700 г. У самца ў шлюбным апярэнні на галаве чубок — пурпурова-зялёны зверху і рыжы з белым з бакоў; «люстэрка» на крыле зялёнае; унутр. другарадныя махавыя пёры ўзняты ўверх. Летам і восенню ён бураваты, як і самка. Кормяцца малюскамі, чарвямі, ікрой рыб, насеннем водных раслін і інш. Гнёзды ў дуплах, радзей на зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лысма́чкі ’лісіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺лісава́чкі, якое з ⁺лісава́ты ’рыжы’, параўн. польск.lisowaty ’бялявы, рудаваты, рыжы’, каш.ləsovatï, ləsatï, рус.арханг.лисавка ’рыжавалосая дзяўчына’. У лексемы ⁺лісавачкі ацвярдзела л‑, выпала ‑а‑ перад ‑в‑, а ‑в‑ перайшло ў ‑м‑ (у выніку зяцямнення формы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыжаві́ца ’назва хваробы па колеры хворага месца’ (Нар. Гом.). Ад рыжы (гл.).