пастры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -ла; -рыжы́; -ры́жаны; зак.

1. каго-што. Падраўняць, падрэзаць ці абрэзаць валасы, воўну (нажніцамі, машынкай).

П. дзіця.

П. авечку.

2. каго (што). Прыняць пострыг, стаць манахам (манашкай).

П. ў манахі.

|| незак. пастрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. пастрыжэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)