1. Стаць вельмі дураслівым, свавольным, непаслухмяным; распусціцца. Разы два іх бачылі каля кінатэатра. І тады Мікалай Пятровіч сказаў загадчыку гаспадаркі: — Вазьміце іх пад свой нагляд, а то раздурацца малыя...Нядзведскі.
2. Пачаць амаральна паводзіць сябе, даць поўную волю сабе; разбэсціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адпусціцца, адвінціцца (аб чым‑н. завінчаным або звінчаным). Часткі прыбора развінціліся.
2.перан.Разм. Стаць нявытрыманым, аслабець маральна і фізічна. Горбікаў сумеўся, адклаў відэлец, узяў нож. — Нервы развінціліся, браток. Хворы я зусім, — спрабаваў ён апраўдацца, напаўняючы шклянкі.Дудо.// Стаць непаслухмяным, свавольным; распусціцца. Дзеці развінціліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.(о пружине и т. п.)распусці́цца, адпусці́цца, пасла́біцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым. [Шаройка:] — Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць.Шамякін.— Распанелі мы, Жэнька, — павярнуўся .. [Эдуард] да мяне. — Сёмгу ў краме шукаем, ласасіну... А селядца з печанай бульбай не хочаш?Рамановіч.— Мышэй дык не хочаш лавіць, лодар такі, а на мяса дык, бач, які ласы.., распанеў.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́сціццаразм.
1. (маральна распусціцца) (síttlich) verdérben*vi (s); sich dem Láster ergében*; verkómmen*vi (s);
2. (пра дзяцей – не слухацца) sich verwöhnen; únartig [áusgelassen] wérden (стаць гарэзлівым)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
rozprząc się
rozprz|ąc się
зак.
1.распусціцца;
2. распрэгчыся;
konie się ~ęgły — коні распрэгліся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел.распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набу́хнуць, ‑не; пр. набух, ‑ла; зак.
1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці. Набухлі пупышкі на дрэвах. Набухлі зярняты ячменю.
2. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб’ёме; набракнуць. Гарох набух у вадзе. □ Зямля ажыла, угрэлася, набухла, як цеста на дражджах.Пташнікаў.Набухлі дзверы ад марозу, І мне іх цяжка адчыніць.Гаўрусёў.// Перапоўніцца вадой, уздуцца. [Рэчка] Брадзянка набухла і пацямнела.Крапіва.
3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака. Вымя набухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набрыня́лы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.пр.ад набрыняць.
2.узнач.прым. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці. Стэпы дыхалі гаркавата-п’яным чадам вясны і вільгаццю набрынялай зямлі.Грахоўскі.У ярах, на ўзлесках сям-там ляжалі лапіны набрынялага бурага снегу.Алешка.
3.узнач.прым. Які павялічыўся ў аб’ёме, стаў гатовым да таго, каб распусціцца. Набрынялыя пупышкі, Што яшчэ драмалі ўчора, Ахінаюць голле пышна, Вабяць яркасцю ўбораў.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)