распусці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распушчу́ся распу́сцімся
2-я ас. распу́сцішся распу́сціцеся
3-я ас. распу́сціцца распу́сцяцца
Прошлы час
м. распусці́ўся распусці́ліся
ж. распусці́лася
н. распусці́лася
Загадны лад
2-я ас. распусці́ся распусці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час распусці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).

Распусціліся бярозы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расплесціся, развіцца (пра што-н. заплеценае).

Косы распусціліся.

3. Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (разм.).

Распусціліся дзеці без бацькі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан.

Масла распусцілася на патэльні.

5. Разысціся, растварыцца ў вадзе.

У гарачай вадзе цукар хутка распусціўся.

|| незак. распуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распуска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распусці́цца сов.

1. в разн. знач. распусти́ться;

2. (о цветах, почках) распусти́ться, раскры́ться;

3. распусти́ться; разбалова́ться, избалова́ться;

4. избалова́ться, разврати́ться;

5. распусти́ться, раствори́ться, разойти́сь;

соль ~ці́лася — соль раствори́лась (разошла́сь);

6. (о воске и т.п.) растопи́ться;

7. (о пружине) разжа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, разгарнуцца (пра пупышкі, кветкі, лісты). На тонкіх рабенькіх бярозках абапал гасцінца вось-вось павінны распусціцца клейкія зубчастыя лісточкі. Брыль. На верхавіне сцябла парасонам сабраліся пучкі, гатовыя распусціцца ў кветкі. Маўр. // Пакрыцца лістамі, кветкамі, коцікамі (пра расліны). А Толік сам сабе дзівіўся: Чаму так хутка распусціліся тыя бярозы? Некалькі ж дзён назад пад вясновым ветрыкам трымцелі толькі пупышкі. Даніленка. // Разм. Разгарнуцца (пра што‑н. згорнутае, складзенае). Спачатку .. [пакунак] ляцеў шпарка ўніз, потым распусціўся белым парасонам, пад якім, нібы на качэлях, загойдаўся чалавек. Якімовіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расплесціся, развіцца (пра што‑н. заплеценае). Каса распусцілася. // Раскідацца, ператварыцца ў ніткі (пра вязаныя рэчы). Рукавіца распусцілася. // Развязацца. Воз распусціўся. Вяроўкі распусціліся.

3. Разм. Пачаць весці сябе непрыстойна; даць волю сваім пачуццям, настроям. Бабы старыя плёткі па сялу пусцілі, што распусцілася ў горадзе Ніна, гуляць з усімі стала, а цяпер ад таго хварэе. Галавач. // Стаць распушчаныя, раздураным, недысцыплінаваным. [Супрон:] — Я хацеў сказаць, Макар Сымонавіч, што вы гэткі добры чалавек, дык трэба было, каб сын да нейкай работы прылаўчаўся. Куды ж гэта, распусціцца, разбазырыць. Ермаловіч. [Мар’я:] — Вось я скажу настаўніку, дык ён за цябе возьмецца. Распусціўся за лета, як пуга... Васілевіч.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі або напаўвадкі стан. Воск распусціўся. // Разысціся ў якой‑н. вадкасці. Соль распусцілася ў вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распуска́цца гл. распусціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распукну́цца сов., разг., см. распусці́цца1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым.

Ну ты ўжо зусім распанеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассука́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца іу́чацца; зак.

Развіцца, распусціцца (пра скручанае).

|| незак. рассу́квацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набрыня́лы, -ая, -ае.

1. Які ад вільгаці разбух, набрак, набрыняў.

2. Гатовы распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).

Набрынялыя пупышкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распле́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пляце́цца; расплёўся, -пляла́ся, -ло́ся; зак.

Распусціцца (пра што-н. сплеценае).

Каса расплялася.

|| незак. расплята́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)