hatchel

[ˈhætʃəl]

1.

n.

шчо́тка для часа́ньня лёну, кано́плі

2.

v.t.

1) часа́ць (лён) шчо́ткай

2) злава́ць, раздражня́ць; му́чыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Раці́вы (рацивый) ’старанны’ (Шымк. Собр.), ’шкодны, заўзяты’ (Ян.), рус. рети́вый ’заўзяты, гарлівы’. Выводзяць са ст.-слав. ретити сѧ ’спаборнічаць’, параўн. укр. рети́тися, стараж.-рус. реть ’старанне, стараннасць, спаборніцтва’, што звязаны чаргаваннем галосных з раць (гл.) (Фасмер, 3, 475). Сюды ж балг. ретя се ’буйстваваць’, ретя ’ўзбуджаць, раздражняць’ (< прасл. *retiti (se), гл. Рачава, Studia Etym. Brun. 2, 165–166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

vex [veks] v. fml or dated

1. дакуча́ць, раздражня́ць;

Don’t vex the dog! Не дражні сабаку!

2. злава́ць, крыўдава́ць;

get vexed at smth. раззлава́цца на што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jątrzyć

незак.

1. вярэдзіць, развярэджваць, раздражняць (рану);

2. раз’ятрываць; дражніць (жывую істоту);

3. падбухторваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ärgern

1. vt злава́ць, раздражня́ць; уво́дзіць у злосць;

es ärgert ihn яму́ пры́кра

2. ~, sich злава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шчамі́ць, шчэміць; незак., што.

1. Раздражняць (скуру і пад.). Перав[я]сла рукі шчэміць, Сноп ісці скакаць гатоў. Цётка.

2. Выклікаць адчуванне тупога болю. Туга шчаміла сэрца.

3. Выклікаць сум, тугу, адчуванне прыгнечанасці і пад. Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, мучыла, пякла... Багдановіч. Смутак жа па .. [сябрах] яшчэ такі свежы ў сэрцы Максіма, яшчэ такім пякучым болем шчэміць душу, што нібы гэта здарылася ўчора. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

exasperate

[ɪgˈzæspəreɪt]

v.t.

1) злава́ць, раздражня́ць

2)

а) выкліка́ць го́рыч, пагарша́ць (благо́е адчува́ньне, хваро́бу, боль)

б) паглыбля́ць, узмацня́ць (варо́жасьць, лю́тасьць), разьвярэ́джваць (ра́ну)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

Д. рашуча.

2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.

Пасля ранення нага не дзейнічае.

3. на каго-што і без дап. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

Лякарства на яго станоўча дзейнічае.

Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.

4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

Механізм дзейнічае безадказна.

5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

Тут дзейнічаў даўні звычай.

◊

Дзейнічаць на нервы каму (разм.) — раздражняць каго-н.

|| зак. падзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

1. Хапаць, раніць зубамі, джалам, прыносячы боль.

Сабака кусае.

2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць ад чаго-н.

К. хлеб.

К. яблык.

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. Адразаць кавалачкамі.

К. дрот.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна пячы, раздражняць скуру (пра крапіву і некаторыя калючыя расліны).

◊

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.

|| аднакр. кусану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і кусну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. куса́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

réizen vt

1) раздражня́ць, узбуджа́ць

2) дражні́ць

3) ва́біць, прыця́гваць;

das reizt mich nicht гэ́та мяне́ не ва́біць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)