індаеўрапейскі народ, блізкі персам. Займаў гіст. вобласць Мідыя, потым царства ў паўн.-зах. частцы Іранскага нагор’я. Упершыню ўпамінаюцца ў асірыйскіх летапісах у 2-й пал. 9 ст. да н.э. Жылі ва ўмовах ваен. дэмакратыі, займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, былі развіты рамёствы. Веравызнанне М. — зараастрызм. Адыгралі значную ролю ў этнагенезе азербайджанцаў. Знешні выгляд М. магчыма ўявіць па фрызах г. Персепаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЕРНЭ́ (Nivemais),
гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартамент Ньеўр. Пл. 6,8 тыс.км². Нас. каля 250 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — г. Невер. Рэльеф раўнінны і ўзгорысты. Клімат умераны. Цячэ р. Луара. Ёсць каналы, якія злучаюць яе з басейнамі рэк Соны і Сена. Аснова эканомікі — прам-сць. Найб.развіты металургія, машынабудаванне, керамічная, харч., дрэваапр. галіны. Пашавая жывёлагадоўля. Бальнеалагічныя курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАРЫ́ЙКА, амацэт,
лічынка міногі. Жыве ў рэках, ручаях, пратоках пераважна ў грунце (адсюль назва).
Даўж. цела дасягае даўж. дарослых міног. Афарбоўка ад жоўта-белай да цёмна-шэрай. Рот у выглядзе трохвугольнай шчыліны. Вочы недаразвітыя. Плаўнікі няпарныя, развіты слаба. Корміцца дэтрытам, дробнымі беспазваночнымі. Ва ўзросце 3—5 гадоў ператвараецца ў дарослую міногу. Раней П. памылкова лічылі самаст. родам міног (Ammocoetes).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БРАВА,
горад у Балгарыі, на р. Янтра, каля паўн. схілаў хр. Стара-Планіна. Каля 100 тыс.ж. (1992). Машынабудаванне (у т. л.вытв-сць абсталявання для тэкст. прам-сці, электратэльфераў, радыёэлектроннае). Буйны цэнтр тэкст. (у т. л.трыкат.) і гарбарна-абутковай прам-сці; мэблевыя і харчасмакавыя прадпрыемствы. Дом-музей гумару і сатыры. Развітынар. промыслы, этнаграфічны музей-вёска. Штогадовыя міжнар. фестывалі гумару. Турызм (перавал Шыпка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛМАЦІ́НСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг (больш за 1000 астравоў) у Адрыятычным м., тэр. Харватыі. Пл. каля 2500 км². Самыя вял. а-вы: Крк, Брач, Црэс, Хвар, Корчула. Утварыліся пры затапленні морам часткі берагавой паласы. Узгорысты і нізкагорны рэльеф, выш. да 778 м (на в-ве Брач). Складзены пераважна з вапнякоў, развіты карст. Клімат і расліннасць міжземнаморскія. Вінаграднікі, сады, плантацыі цытрусавых, аліўкаў. Нац. паркі: Корнат, Млет. Марскія курорты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́НА (Savannah),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Джорджыя. Засн. ў 1773. 131,7 тыс.ж., з прыгарадамі каля 250 тыс.ж. (1998). Порт на Атлантычным узбярэжжы, у вусці р. Савана. Аэрапорт. Буйны цэнтр суднабуд. і суднарамонтнай, цэлюлозна-папяровай і цукр. прам-сці. Развіты таксама хім. (вытв-сцьмінер. угнаенняў, пігментаў) і дрэваапр.прам-сць; вытв-сцьавіяц. рухавікоў. Чайныя ф-кі. Акіянаграфічны ін-т. Марскі музей. Акварыум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАКШЫ́СКІЯ ГО́РЫ (Świętokrzyskie Góry),
горы ў Польшчы, найб. высокая ч. Келецка-Сандамірскага ўзв.Даўж. каля 80 км, выш. да 612 м (г. Лысіца). Складзены з кварцытаў, граўвакаў, пясчанікаў і вапнякоў, якія часта перакрыты рыхлымі (у т. л. марэннымі) адкладамі. Рэльеф узгорыста-градавы; месцамі развіты куэсты. Каля падножжаў дубовыя і хваёвыя, на схілах букавыя і піхтавыя лясы. У найб. высокай ч. гор Свентакшыскі нар. парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬЦА́НА (Bolzano),
горад на Пн Італіі, ва Усх. Альпах, у сутоку рэк Адыджэ і Ізарка. Адм. ц. правінцыі Бальцана. 101 тыс.ж. (1990). Важны трансп. вузел (чыгункі і аўтамаб. дарогі) на шляхах паміж Італіяй і Германіяй праз перавал Брэнер. Развіты энергаёмістыя галіны прам-сці, выплаўка спец. сталяў, алюмінію, магнію, ферасплаваў. Аўтамаб., хім., дрэваапр., тэкст., абутковая прам-сць. Цэнтр турызму і зімовага спорту. Штогадовыя міжнар. кірмашы. Музеі. Арх. Помнікі 13—16 ст.
горная сістэма на Пд Пірэнейскага п-ва ў Іспаніі. Працягласць з ПдЗ на ПнУ каля 630 км. Выш. да 3478 м (г. Муласен). Утвораны некалькімі глыбока расчлянёнымі хрыбтамі і масівамі альпійскага ўзросту. Складзены пераважна з крышт. парод і вапнякоў. Развіты карст. Радовішчы жал. руды. Укрытыя лістападнымі і вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. У катлавінах і на ўзбярэжжы плантацыі цытрусавых, аліўкаў, вінаграднікі, на У — фінікавыя пальмы.