Аме́ла ’Viscum album’ (БРС, Сцяшк., Кіс., БелСЭ), амяла ’Festuca orientalis’ (Кіс., Інстр., Шат.), ’Poa trivialis’ (Кіс.), омела (КСТ), укр. омела, рус. омела, чэш. jmelí, славац. omela, польск. jemioła, н.-луж. jemjoł, балг. имел, серб.-харв. ѝмела, славен. imela, mela. Прасл. *omela/ьmelaліт. ãmalas, лат. amals, Траўтман, 7. Славянскія паралелі звязваюць з jęti, jьmǫ + ela (як bъč‑elaпчала’) (Брукнер, KZ, 45, 296). Вельмі праблематычна, улічваючы, што балтыйскія прыклады сведчаць аб балта-славянскай інавацыі. Параўн. Хэмп, ЗФЛ, 14, I, 1971, 253–255, які рэканструюе праславянскія формы *omela/*jemelьje: адсюль фанетычныя і марфалагічныя варыянты ў жывых славянскіх мовах. Паводле Хэмпа (там жа, стар. 255), прасл. omelá (*amélā) генетычна звязана з лац. amārus ’горкі, едкі, востры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Cattus amat piscem, sed non vult tingere plantam

Кот любіць рыбу, але не жадае мачыць лапы.

Кот любит рыбу, но не хочет мочить лапы.

бел. Хоча выдраць з вулля мёду і каб не ўкусіла ніводная пчала. Хоча і ў пост аскароміцца, і ў святыя трапіць. Калі рыбу есці ‒ трэба ў ваду лезці. Не замуціш вады ‒ не паймаеш рыбы. Хочацца смачнага есці, а зарабіць не хочацца. Яму каб мёд, а яшчэ каб і лыжка.

рус. Лакома кошка до рыбки, да в воду лезть не хочет. Ног не мочить, так и рыбок не ловить. Хочется есть, да не хочется лезть. Есть молоко, да доставать далеко. Чтобы рыбку съесть, надо в воду лезть.

фр. Chat aime poisson mais n’aime pas a se mouiller les pattes (Кот любит рыбу есть, но не любит лапы мочить).

англ. The cat would eat fish and wouldn’t wet her paws (Хочет кот рыбки съесть, да не хочет лапы мочить).

нем. Wer mit will essen, soll mit uns dreschen (Кто вместе хочет есть, тот должен с нами молотить). Wer Fische fangen will, muß vorher die Netze flicken (Кто хочет ловить рыбу, должен предварительно заштопать сети).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

хлопота́ть несов.

1. (быть в хлопотах) быць у кло́паце, мець кло́пат; (стараться) стара́цца, увіха́цца; (суетиться) мітусі́цца, бе́гаць, круці́цца;

он це́лый день всё хлопо́чет ён цэ́лы дзень усё ў кло́паце;

она́ хлопота́ла на ку́хне яна́ ўвіха́лася на ку́хні;

пчела́ хлопо́чет вокру́г цветка́ пчала́ ўвіха́ецца (кру́ціцца) каля́ кве́ткі;

2. (заботиться) клапаці́цца;

3. (ходатайствовать) прасі́ць, хада́йнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЕ́РАС (Зоська) (сапр. Сівіцкая Людвіка Антонаўна, па мужу Войцік; 30.9.1892, мяст. Мяджыбаж Ляцічаўскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 8.10.1991),

бел. пісьменніца, грамадска-культ. дзяячка. Скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне (1912), агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве (1914). У 1909—13 удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. З 1915 у Мінску. Працавала сакратаркай у Мінскім аддзеле Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, Бел. нац. к-це, у Цэнтр. радзе бел. арг-цый, Бел. сацыяліст. грамадзе. З 1918 у дзедавым фальварку Альхоўнікі на Сакольшчыне (Беласточчына). З 1923 жыла ў Вільні. Працавала адміністратаркай газет Бел. сялянска-работніцкай грамады. Друкавацца пачала ў час. «Подснежник» (Кіеў, 1907). На бел. мове выступіла ў 1911 з абразкамі ў «Нашай ніве» пад псеўд. Мірко. Удзельнічала ў выданні альманаха «Колас беларускай нівы» (Гродна, 1913). Выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» (Вільня, 1924, перавыд. ў Мінску 1992). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М.​Машары і выдала за свой кошт яго першы зб. «Малюнкі» (1928). З 1928 старшыня Бел. каап. пчалярскага т-ва «Пчала». Рэдагавала дзіцячыя час. «Заранка» (1927—31) і «Пралескі» (1934—35), с.-г. час. «Беларуская борць» (1934—38). У прэсе змяшчала вершы і апавяданні, у віленскіх бел. адрыўных календарах 1926—39 — парады па агародніцтве, садоўніцтве, пчалярстве, жаночай гаспадарцы. Уклала зб. «Садок для нашых дзетак» (Вільня, 1927, з М.​Бучынскай). Для дзіцячага тэатра з укр. мовы пераклала п’есы Р.​Завадовіча «Князь Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю.​Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рус. «Лясныя хаткі» В.​Біянкі (Вільня, 1931, выйшла без імя перакладчыка). Аўтар успамінаў пра М.​Багдановіча, У.​Галубка, Ядвігіна Ш., Г.​Леўчыка і інш.

Тв.:

Каласкі: Вершы, апавяданні. Мн., 1985;

[«Заранка»] // Полымя. 1968. № 4;

Пяць месяцаў у Мінску // Шлях паэта. Мн., 1975;

Мой дадатак // Ядвігін Ш. Выбр. творы. Мн., 1976;

Гальяш Леўчык // Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980;

Гродзенскі гурток беларускай моладзі // Беларускі каляндар 1981. Беласток, 1981;

Гісторыя беларускага адрыўнога календара // Ніва (Беласток). 1976. 26 снеж.;

Справа дзён, даўно мінулых: Да 60-годдзя трупы У.​Галубка // Тэатр. Мінск. 1980. № 6;

Старое Гродна // Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная. Мн., 1986.

Літ.:

Лойка А.А. Зоська Верас // Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастр. перыяд. 2 выд. Мн., 1989. Ч. 2;

Пархута Я. Крыніца ёсць у родным краі... Мн., 1992.

І.​У.​Саламевіч.

З.Верас.

т. 4, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫ́ТЧА,

павучальна-алегарычны жанр сімвалічнага зместу, які не мае адасобленага бытавання і ўзнікае ў пэўным кантэксце. У адрозненне ад байкі ці навелы ў П. можа быць толькі фабула ці разгорнутае параўнанне, а развіты сюжэт адсутнічаць. У сучаснай маст. творчасці П. — жанравая мадыфікацыя, дыдактычны архетып (напр., апавяданне-П., аповесць-П., раман-П., фільм-П. і інш.). П. ўзнімае спосабы існавання сваіх герояў, што выступаюць суб’ектамі этычнага выбару, да універсалій чалавечага быцця; стварае ўнутрана адзіную, замкнутую, пазачасавую, тэлеалагічную карціну свету, у якой пануе заканамернасць лёсу. Аўтары маст. твораў звяртаюцца да П. ў пошуках этычных першаасноў чалавечага існавання.

П. — універсальная з’ява маст. творчасці. Шырока прадстаўлена ў сусв. л-ры і фальклоры самастойна і ў тлумачэнні з інш. жанрамі стараж., сярэдневяковай і новай л-ры. Найстараж. П. сабраны ў кнігах Старога запавету. У раннехрысц. л-ры (кананічныя евангеллі. творы царк. дзеячаў) П. выкарыстоўвалася ў павучаннях. пропаведзях і разглядалася як агульназразумелая форма папулярызацыі ведаў і хрысц. догмаў. З 12 ст. вядомы П. Кірылы Тураўскага. П. ўвайшлі ў перакладны зб. «Пчала» (13 ст.), «Ізмарагд» (14 ст.). Шмат П. змешчана ў перакладных зб-ках «Вялікае зярцала», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Рымскія дзяянні». Ф.​Скарына адзін з першых звярнуў увагу на глыбокі сімвалічны сэнс П. і яе ролю ў папулярызацыі маральна-філас. ведаў. Сімяон Полацкі на сюжэт папулярнай П. напісаў «Камедыю прытчы пра блуднага сына». З канца 19 ст. эканомнасць, змястоўнасць, этычны дыдактызм П. з’яўляецца ўзорам для творчасці шэрагу пісьменнікаў (Ж.​П.​Сартра, А.​Камю, Б.​Брэхта, У.​Фолкнера і інш.). У 20 ст. П. паўплывала на творчасць пісьменнікаў (Ф.​Кафка, М.​Булгакаў, Ч.​Айтматаў і інш.), кінарэжысёраў (М.​Антаніёні, А.​Д.​Іаселіяні, А.​Таркоўскі, Ф.​Феліні і інш.).

Сімволіка і маст. структура П. зрабілі ўплыў на многія жанры бел. фальклору (чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, балады), л-ры («нашаніўская» паэзія і проза, навелы Я.​Коласа, апавяданні М.​Багдановіча, аповесці В.​Быкава і інш.). У маст. творы П. можа арганічна ўплятацца ў тканіну ўсяго аповеду (познія творы Л.​Талстога, «Казкі жыцця» Я.​Коласа), можа быць «апавяданнем у апавяданні» («Легенда пра Вялікага інквізітара» Ф.​Дастаеўскага, «Апавяданне пра гусара-схімніка» І.​Ільфа і Я.​Пятрова).

У.​М.​Конан, С.​Ю.​Лебедзеў.

т. 13, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пустацве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.

1. Кветка, якая не дае плода. Пчала — гэта не толькі фабрыка мёду, а і добрая прыбаўка ўраджаю: там, дзе яна садзіцца на кветку, не бывае пустацвету. Якімовіч. / у знач. зб. «— Будзе садавіны ў гэтым годзе, — з задавальненнем думаў дзед Ігнат, — пустацвету амаль .. няма...» Васілевіч. [Яблыні] зацвіталі часта, здаралася, што і ўвосень давалі цвет, а яблыкаў усё не было. І толькі нядаўна, у самыя апошнія гады, кончыўся пустацвет... Чыгрынаў.

2. перан. Чалавек, дзейнасць якога не прыносіць карысці людзям, грамадству. — Ты чуў калі, што значыць слова жыта? Не? Жыццё, сын! — А нахлебнік — пустацвет заўсёды. Карпаў. // Пра тое, што не прыносіць ніякай карысці, не мае значэння. Словы падбіраліся хутка, імкліва, і сярод іх на дзіва мала траплялася пустацветаў або сказаных не да месца. Кулакоўскі. У навелістыцы апошняга часу на кожны ўдалы твор прыпадае, мабыць, не меней за пяць пустацветаў. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ма, ма ’маці’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’дарослая дзеўка’ (Нас.), ма́мка ’мама’, ’жанчына, якая корміць чужое дзіця, нянька’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ), ’гумавая соска’ (трак., беласт., Сл. ПЗБ), ’пчала-карміцелька’ (Анох.); смарг. маманя ’матуля’ (Сл. ПЗБ), мамуля (Грыг., ТСБМ), мамулька (Бяльк.), матуля ’тс’ (ТСБМ); ма́мачка, ма́міначка, ма́монька, маму́ленька ’ласкавы зварот да любой жанчыны, да дзяўчынкі, дзіцяці’, ’выказванне бясконцага захаплення, здзіўлення, спалоху, жалю’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Ян.). Укр., рус. ма́ма, польск. mama (mameczka, [mamula], mamulińka, [mamka]), каш. mama < mëma, mëmka, н.- і в.-луж. mama, чэш. máma, славац. mama, славен. máma, серб.-харв. ма̏ма, макед., балг. мама. Слова з мовы дзіцяці. Аналагічна літ. mamà, усх.-літ. momà, лат. mama, ст.-в.-ням. muoma ’цётка’, новав.-ням. Mamme ’тс’, лац. mama ’тс’, ’грудзі’, ’мамка’, ірл. mam, н.-перс. mām, māmā, māmi ’маці’, ст.-грэч. μάμμα, μάμμη ’маці, матухна, бабуля’, алб. mëmë ’маці’, ст.-інд. māma ’дзядзька’ (Бернекер, 2, 14; Траўтман, 168; Фасмер, 2, 565; Голуб-Копечны, 215; Скок, 2, 365; Бязлай, 2, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаль ж. р. ‘перадавы атрад пчол, які перад раеннем вылятае шукаць, выбіраць новае месца для новага роя’ (гродз., дзятл., баран., свісл., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс., Анох., Янк. 2, Байк. і Некр., Нар. сл.), скала́ (Анох., Сцяшк., Сцяц.), ска́льлі (Нар. сл.), ска́лля (Анох.), скалля́, ска́ля (З нар. сл.), скалі (Інстр. 1; мазыр., Архіў БЭЛА), ска́ло н. р. (Сл. Брэс.) ‘тс’, скалява́ць ‘шукаць, выбіраць (пра пчол — новае месца перад раеннем)’ (Байк. і Некр., Янк. 2, Анох., Маш., Нар. сл.), скалі́ць (Некр., З нар. сл.), ско́ліваць (Нар. сл.) ‘тс’. Укр. скаль м. р., ска́ла ‘тс’, дыял. палес. скальпчала-разведчык’, рус. скалья́ зборн. ‘перадавы атрад пчол; пчолы-разведчыкі’, польск. skal м. р. ‘скаль’, skała, skarły ‘скаль’, н.-луж. дыял. skal ‘пчаліная матка’. Прасл. *jьskalь, дэрывата суф. ‑(a)lь ад дзеясл. *jьskati, гл. іскаць, параўн. іншыя назвы: іск, іска́, по́іск, по́іска (ЛА, 1). Гл. Ніканчук, БЛ, 6, 68 і наст.; Борысь, Etymologie, 225–227; ЭССЯ, 8, 237–238.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мёд, мед, мэд, мід, мідь, мяды́ ’салодкае рэчыва з нектару кветак’, ’напітак з мёду’ (ТСБМ, Бес., Анох., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Ян; ашм., З нар. сл.; слаўг., Нар. сл.; драг., КЭС), ’нектар’, ’смала на вішнях і слівах’ (ТС), мяды́ ’добрае жыццё’ (Крыў., Дзіс.), мэдовіца ’рабочая пчала’, мэдові́к ’пернік’ (Анох.), медаву́ха, мідаву́ха ’вада, засалоджаная мёдам’, ’хмельны напітак з мёду’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. сл.), медава́я (мядовая) раса ’падзь’ (глыб., вілей., глыб., З нар. сл.). Укр. мед, мід, рус. мёд, польск. miód, н.-луж. mjod, в.-луж. měd, чэш., славац. med, славен. mȇd, серб.-харв. ме̑д, макед. мед, балг. мед(ът), ст.-слав. медъ. Прасл. medъ (Р. скл. medu). І.‑е. адпаведнікі: літ. medùs, лат. medus, ст.-прус. meddo ’мёд’, ст.-інд. mádhu ’тс’, ’медавуха’, авест. maϑu‑ ’мёд’, ’віно’, ст.-грэч. μέθυ, ірл. mid, ст.-в.-ням. metu ’хмельны напітак’, і.-е. *medhu‑ ’салодкі’ (Бернекер, 2, 31; Траўтман, 173; Фрэнкель, 425; Фасмер, 2, 588–589; Махэк₂, 357; Скок, 2, 396–397; Бязлай, 2, 174; Абаеў, Зб. Младэнаву, 321–328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́раж ‘вартаўнік’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Пятк. 2, Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), перан. ‘колас, які застаўся на полі’ (віл., Сл. ПЗБ), сто́рож ‘вартаўнік’, ‘стаўная вуда на шчупакоў’, ‘першы колас у жыце’ (ТС), ‘пчала, якая належыць да «стражы»’ (Анох.), ‘нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці рыбы’ (Нас., ТС), ‘першы або апошні колас у жыце’ (ТСБМ), сто́рож ‘шнурок, якім прывязана цэўка да сукала’, ‘пруток у сукале, на які натыкаецца цэўка’, ‘пруток, які падтрымоўвае нічальніцу ў час вязання’ (Бел.-польск. ізал.). Укр., рус. сто́рож, стараж.-рус. сторожь, польск. stróž, славен. stȓašəc, балг. страж, ст.-слав. стражь ‘ахоўнік’. Прасл. *storžь утворана з суф. ‑jь ад прасл. *stergti, *stergǫ ‘сцерагчы’, з якім яно звязана чаргаваннем галосных; гл. Слаўскі, SP, 1, 81; Фасмер, 3, 768. Параўноўваюць з літ. sárgas ‘стораж, вартаўнік’, sérgti ‘пільнаваць, быць пільным’, лат. sar̂gs ‘вартаўнік’, прус. absergisnan ‘абарона’ (Глухак, 587). Сюды ж старо́жа ‘ахова, варта’ (Нас., Байк. і Некр., Нар. Гом., Юрч.), ст.-бел. сторожа ‘тс’ (Карскі 2–3, 428). Параўн. укр., рус. сторо́жа, стараж.-рус. сторо́жа, польск. stróža, в.-луж. stróža, н.-луж. stroža, чэш., славац. stráž, серб.-харв. стра̑жа, славен. strȃža, балг. стра́жа, макед. стража, ст.-слав. стража. Прасл. *storža. Гл. яшчэ Махэк , 587; Борысь, 581–582; Шустар-Шэўц, 1366; Бязлай, 3, 324. Борысь (Etymologie, 492) для значэння ‘нацягнуць, наставіць, напнуць’ рэканструюе прасл. *storžiti — каўзатыў ад *sterkti. Гл. сцерагчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)