пчала́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пчала́ пчо́лы
пчалы́
Р. пчалы́ пчо́л
Д. пчале́ пчо́лам
В. пчалу́ пчо́л
Т. пчало́й
пчало́ю
пчо́ламі
М. пчале́ пчо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пчала́, -ы́, мн. пчо́лы і (з ліч. 2, 3, 4) пчалы́, пчол, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памянш. пчо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

|| прым. пчалі́ны, -ая, -ае.

Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пчала́ ж. пчела́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пчала́, ‑ы, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд. А сады гэтаю вясною стаялі, нібы замеценыя завірухай, белыя-белыя. Над імі гулі раі пчол, выгінаючы аксамітныя спінкі ў венчыках, і неслі ўзятак на новыя пасекі ў свае даўно абжытыя вуллі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пчала́пчала’ (ТСБМ, ЛА, 1; паст., З нар. сл.; Сл. ПЗБ, Бяльк.), пчола́ ’тс’ (ТС), пшчала́ ’тс’ (ЛА, 1; воран., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), пшчола́ ’тс’ (ЛА, 1; Бес.), пшчо́ла ’тс’ (іўеў., З нар. сл., Сл. ПЗБ), пшчо́лка ’чмель’ (трак., Сл. ПЗБ), ласк. пчы́лка ’пчолка’ (Дразд.), пшча́лка ’тс’ (воран., Шатал.), укр. пчола́, бджола́, рус. пчела́, польск. pszczoła, в.-луж. pčoła, н.-луж. coła, чэш., славац. včela, серб.-харв. пчѐла, чѐла, славен. čẹ̑la, балг. пчела́, макед. пчела, ст.-слав. бъчела, бьчела. Разглядаюцца дзве версіі: згодна з першай, прасл. *bьčela ад гукапераймальнага дзеяслова тыпу буча́ць ’гудзець’, першаснае значэнне ’гуллівая кузурка’ (SP, 1, 456); другая версія зыходзіць з рэканструкцыі прасл. *bьčela < і.-е. *bhei̯‑, што адлюстравалася ў ст.-ірл. bech, літ. bìtė, ст.-в.-ням. bini, швед. bi, англ. beeпчала’, лац. fūcus ’труцень’ (Фасмер, 3, 416; Саднік-Айцэтмюлер, 6, 481–482; Сной, 67; Банькоўскі, 2, 523). Варбат (гл. Чарных, 2, 86, дзе аддаецца перавага першай версіі) прапануе выводзіць *bьčela з *bъčela ў выніку міжскладовай асіміляцыі ъ : е > ь : е. Беларускія назвы з пачатковым пшч‑ запазычаны з польск. pszczoła (Карскі, 1, 390), параўн. ст.-польск. pczoła. Сярод дэрыватаў уяўляе цікавасць пчаладзёр ’той, хто выдзірае пчолы, мёд; злодзей’ (Янк. 3., Пятк.) — несумненны архаізм на аснове спалучэння драць пчолы ’красці мёд, рабаваць вуллі’ (ТС), а таксама пчалі́на ’асобная пчала’ (Бяльк.), пчаліна́ ’тс’ (докш., Янк. Мат.; віл., лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ) з суфіксам адзінкавасці ‑іна, што сведчыць аб генералізацыі назвы мн. л. пчо́лы ’рой, пчаліная сям’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насяко́мае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.

Маленькая беспазваночная членістаногая жывёліна (муха, пчала, мурашка і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пчела́ пчала́, -лы́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абно́жка

‘пылок з кветак, які прыносіць пчала на ножках’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. абно́жка
Р. абно́жкі
Д. абно́жцы
В. абно́жку
Т. абно́жкай
абно́жкаю
М. абно́жцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нахіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Наспех накінуць, апрануць на сябе што-н.

Н. паліто на плечы.

2. Нахіліць да зямлі (разм.).

Сядзе пчала на кветачку, нахіне яе да зямлі.

|| незак. нахіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трутнёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Рабочая пчала, што адкладвае яйцы, з якіх развіваюцца трутні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)