Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыраня́ічыранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня чырка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыгляня́ішчыглянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; м.
Птушаня шчыгла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
птушаня́тка, ‑а, н.
Памянш.-ласк.даптушаня; маленькае птушаня. Карэспандэнт узяў з рук хлопчыка гняздзечка, якое не мела адной сценкі. Але чацвёра ледзь апераных птушанятак змяшчаліся ў ім і разяўлялі дзюбкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жураўляня́іжураўлянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня жураўля 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страусяня́істраусянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня страуса; маленькі страус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕЛЯНУ́ШКАзвычайная
(Chloris chloris),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, на Пн Ірана і ў Сярэдняй Азіі. Жыве ў драбналессі, на ўзлесках мяшаных лясоў, у садах, парках і інш. На Беларусі звычайны пералётны і асела-вандроўны віды.
Даўж. цела 8—10 см, маса 25—30 г. Апярэнне самца зеленавата-шэрае, больш яркае на брушку, верх галавы шэры. На баках хваста і крылах жоўтыя плямы. Самка зверху шэра-зялёная, знізу брудна-белая. Маладыя афарбаваны, як самка, на грудзях маюць падоўжаныя бурыя стракаціны. Гнёзды будуе на дрэвах і кустах. Корміцца насякомымі, насеннем раслін, ягадамі. Зімуе ў паўд.ч. гнездавога арэала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус.падлётух ’тс’, польск.podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wykluć się
зак. вылупіцца (пра птушаня)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wykluwać się
незак. вылуплівацца (пра птушаня)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)