зямны эліпсоід, памеры якога вызначаны ў 1940 на аснове градусных вымярэнняў, праведзеных пад кіраўніцтвам Ф.М.Красоўскага. Памеры рэферэнцэліпсоіда: вял. паўвось 6 378 245 м, палярны сціск 1:298,3. Прыняты ў 1946 для выкарыстання ў геад. і картаграфічных работах замест эліпсоіда Беселя, які выкарыстоўваўся раней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭЖЭ́ (франц. agrege літар.прыняты ў таварыства),
вучоная ступень, уведзеная ў Францыі з 1808. Прысуджаецца выпускнікам ун-та пасля здачы спец. конкурсных экзаменаў. Дае права выкладаць у ліцэях, на прыродазнаўчанавук. і гуманітарных ф-тах ун-таў. Дыплом агрэжэ прыкладна эквівалентны дыплому, што атрымліваюць выпускнікі ун-таў СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
matriculate
1.[məˈtrɪkjəleɪt]
v.
прыма́ць ва ўнівэрсытэ́т; быць прыня́тым ва ўнівэрсытэ́т, матрыкулява́цца
2.[məˈtrɪkjələt]
n.
прыня́ты ва ўнівэрсытэ́т, матрыкулява́ны -ага m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пры́стані, пры́станкі, пры́стань ’прыняцце зяця ў дом цесця’ (Нас.); параўн. рус.смал.при́станки: идить в при́станки ’жаніцца і заставацца жыць у доме жонкі’, при́стань ’зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме цесця’, зах.-бранск.жить в при́стани ’жыць у доме жонкі’, укр.при́стани ’далучэнне да кампаніі’, приста́я ’ўступленне ў шлюб у якасці прымака’. Да прыста́ць < стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛЁЙТАНА ЗАКО́Н,
антытрэстаўскі закон, прыняты кангрэсам ЗША і падпісаны прэзідэнтам Т.В.Вільсанам 15.10.1914. Назва ад імя аўтара законапраекта Г.Клейтана. Прадугледжваў абмежаванне дзейнасці трэстаў і стварэнне Федэральнай гандл. камісіі па кантролі над імі. Фармальна вызваляў рабочыя і фермерскія арг-цыі ад праследаванняў, якім яны падвяргаліся паводле антытрэстаўскага закона Шэрмана 1890.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
го́мстэд-акт
(ад гомстэд + акт)
закон аб зямельных надзелах у ЗША, прыняты ў маі 1862 г. у ходзе грамадзянскай вайны 1861—1865 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэ́рлінг
(англ. sterling)
1) сярэдневяковая англійская сярэбраная манета, якая чаканілася з 12 ст.;
2) прыняты законам стандарт пробы англійскіх залатых і сярэбраных манет.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1963аб цывільнай адказнасці за шкоду,
міжнародны акт, прыняты на міжнар. дыпламатычнай канферэнцыі па цывільнай адказнасці за ядзерную шкоду 29.4—19.5.1963. У сувязі з тым, што ядзерныя аб’екты з’яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі, канвенцыя прадугледжвае абсалютную адказнасць за ядзерную шкоду незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці віны. Заключаны акт канферэнцыі падпісаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСТАМА́НТЭ КО́ДЭКС,
адна з найбольш значных кадыфікацый міжнар. прыватнага права. Прыняты 20.2.1928 у Гаване на 6-й Панамерыканскай канферэнцыі. Названы па прозвішчы складальніка — А.Бустамантэ-і-Сірвена. Уключае 437 артыкулаў, у якіх разглядаюцца пытанні міжнар. цывільнага, гандлёвага, крымінальнага права і міжнар. працэсу. Б.к. ратыфікаваны шэрагам амер. краін, у інш. выкарыстоўваецца судамі пры «мэтазгоднасці».