аро́л, арла́, мн. арлы́, арло́ў, м.

1. Драпежная, дужая птушка з загнутай дзюбай сямейства ястрабіных, якая звычайна жыве ў гарыстай мясцовасці або ў стэпе.

Стэпавы а.

Арлу з савою не па дарозе (прымаўка).

2. перан. Пра смелага, гордага чалавека.

Зірні на сваіх арлоў!

Якія слаўныя хлопцы!

Арол ці рэшка? (разм.) — пытанне пры падкідванні манеты з мэтай вырашыць што-н. жэрабем.

|| прым. арлі́ны, -ая, -ае.

А. погляд (смелы, горды, праніклівы). А. нос (тонкі, кручкаваты нос).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапы́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівы розум. □ Уладзік — хлопец цікаўны, дапытлівы, ён ужо ўсё разумеў у бацькавай працы, ён прагна ўсё лавіў, прагна пазнаваў жыццё. Марціновіч. // Праніклівы, цікаўны (аб позірку). [Сілівон] абвёў дапытлівым позіркам насцярожаную постаць чалавека. Лынькоў. Цёмныя, заўсёды дапытлівыя вочы дачкі глядзяць цяпер некуды ў глыбіню саду. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́ркі, ‑ая, ‑ае.

Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы. Убачыўшы .. [шчупака] сваім зоркім вокам, каршун кінуўся на рыбіну з вышыні. В. Вольскі. Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула, і дакорліва ківала галавой. Шамякін. // Праніклівы, пільны, уважлівы. Будзь жа смелым і адважным, Зоркім цёмнымі начамі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапы́тлівы

1. (які імкнецца набыць новыя веды) wssbegierig; wssensdurstig; wssenshungrig;

2. (праніклівы, цікаўны) drchdringend; scharf bebachtend; scharf blckend; schrfsinnig; schnell im Erfssen; frschend; prüfend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праны́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўсюды паспяваць, пранікаць, прабірацца, дзякуючы спрыту, хітрасці. Гэта было такое пранырлівае дзяўчо, што магло з-пад курыцы яйкі ўкрасці. Чарнышэвіч. Побач з .. [Ваўчком] відаць была камлюкаватая постаць Андрэя Вабейкі — пранырлівага камандзіра гаспадарчага ўзвода атрада, чалавека, пра якога партызаны гаварылі, што калі ён захоча, дык з-пад зямлі дастане. Хадкевіч. // Праніклівы, хітры (пра вочы). Пранырлівыя вочы Сімона.. кінуліся ўправа, улева. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

penetrating

[ˈpenətreɪtɪŋ]

adj.

1) во́стры; прані́зьлівы (по́зірк, хо́лад)

2) прані́клівы

а) пі́льны (пра во́чы, по́гляд)

б) які́ глыбо́ка і пра́вільна разуме́е

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пранікнёны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласціва пранікнёнасць. — Толькі дайце дажыць у здароўі, — ужо зусім недарэчы фатальна закончыла няскладную, але пранікнёную прамову Волька. Васілевіч. У свой час, у бытнасць Шчакаціхіна студэнтам, новы выкладчык Сідараў прынёс у аўдыторыю непадкупную і пранікнёную адданасць самаму масаваму і надзённаму віду мастацтва — графіцы. Ліс.

2. Праніклівы, пільны, уважлівы. — Адкуль вы, таварыш? — Чалавек уважліва паглядзеў на мяне пранікнёнымі вачыма. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уні́клівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі. // Непрамы, пазбаўлены шчырасці. Уніклівы адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; дапытлівы. Не было больш цярплівага, памяркоўнага «экскурсавода», быў начальнік будоўлі: патрабавальны, уніклівы чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. Дадзіёмаў. [Рыбак] гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В. Вольскі. // Праніклівы. Уніклівая думка чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

searching

[ˈsɜ:rtʃɪŋ]

adj.

1) дапы́тлівы

a searching gaze — дапы́тлівы по́зірк

2) назіра́льны, прані́клівы

3) Figur. прані́зьлівы, во́стры

a searching wind — прані́зьлівы ве́цер

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

comprehensive

[,kɑ:mprɪˈhensɪv]

adj.

1) шыро́кі, вялі́кі, вялі́кага аб’ёму; вычарпа́льны, усебако́вы, по́ўны

a comprehensive review — вычарпа́льны агля́д

2) ця́млівы, ке́млівы, ке́мны (чалаве́к); прані́клівы о́зум)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)