*Матаха́цца, мотоха́тысь ’поркацца’ (Клім.). Укр. мотуша́ти ’рухаць, шавяліць’, рус. перм. мото́ха ’дарэмная трата часу’, тул. мотоши́ться ’шавяліцца’, тамб. мату́шиться, наўг., цвяр., разан. матуси́ться, моту́ситься, мату́ситься ’паволі, не хочучы рабіць што-небудзь’, матусить ’хадзіць туды-сюды’. Глухі варыянт да мадзёхацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ціна ’саломенная мата’ (Касп.). Да ма́та (гл.).

Маціна 1 ’агідна, непрыемна’ (паўн.-усх., КЭС), смал. мати́но ’тс’. З рус. мовы, параўн. мати́ть перм. ’цягнуць на ваніты’, ’набрыдаць’, ’дакучаць’, казан. ’мучыць’, свярдл. ’хвалявацца, перажываць’.

Маці́на 2 ’мантач, марнатравец’. Да мот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́ся ’дурніца’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.). Няясна. Напэўна, можна суаднесці з тураў. ра́ся, ро́ся ’персанаж гульні, падобнай да гульні ў квача’, у час гульні ра́сю цвеляць, дражняць. Таксама нельга выключыць уплыў расама́ха ’неахайная жанчына’ (Сл. рэг. лекс.; гл.). Параўн. яшчэ рус. ресо́ня ’неахайніца’ (перм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маракава́ць 1 ’разумець, разбірацца ў якой-небудзь складанай справе, абдумваць што-небудзь’ (ТСБМ, Чач., Шат.), рус. арханг., перм. морокова́ть ’думаць, разумець, кеміць’. Звязана чаргаваннем галосных з мере́кать ’кеміць’ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 657), мере́чить ’надумваць нешта благое’, якія да прасл. merk‑/mьrk‑.

Маракава́ць 2 ’крыўдзіцца, крыўдаваць, злавацца, наракаць’ (ТСБМ, Шат., Сцяц.; бар., Хрэст. дыял.; мін. дзярж., КЭС; слонім., Нар. словатв.), марокаваць ’скардзіцца’ (КТСБМ, Якуб Колас). Укр. морокува́ти ’злавацца, бурчэць на каго-небудзь’, рус. перм. морока́ться ’скардзіцца, выклікаць незадавальненне’, польск. marykować, (a)marykować, marakować ’лемантаваць, наракаць, маркоціцца, шкадаваць’. Паводле Варш. сл. (2, 890), дапускаецца магчымасць запазычання з с.-лац. amaricare ’дакучаць’ < лац. amārico ’рабіць горкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́снікі мн. л. ’вароты ў двор, зробленыя з дошак, або з лазы’ (карэліц., Янк. Мат.), ве́сьнікі ’вароты’ (Касп., Чач.), ві͡е́сьнікі ’шырокія вясковыя вароты, брамка’ (Мал.), вілен., мін., гродз. ве́снікі ’простыя вясковыя вароты’, ве́снічкі ’вузкія, як прайсці чалавеку, дзверы ў плоце, варотцы’ (КТС). Рус. перм. ве́шники ’праходы ў плацінах для выпуску лішняй вады’, вяц., кір. вешники́ ’тс’, перм. ’слупы ў гэтых праходах’, ярасл. ’вяршнік у веснічках’, польск. wieśnik ’весніцы ў канцы вёскі’. Паходзіць ад vьsь ’вёска’; звычайна лексема ўжываецца з суф. ‑ніц‑ы (гл. ве́шніцы), суфікс ‑нік(і) можна растлумачыць уплывам семантычнай сувязі з ве́снік (гл.): вароты ў пачатку вёскі былі першым сведкам і вестуном таго, што ў вёску прыбываў новы, незнаёмы чалавек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́ннасць ’віна’ (Гарэц., Нас.); ’пакора, пакорнасць, абавязак’ (Нас.). Укр. винність ’вінаватасць’, паўн.-рус. винность ’стан вінаватага’, уладз., арханг., перм., арл. ’вінаватасць, віна’, ст.-рус. винность ’тс’ (з XVII ст.), польск. winność ’абавязак вярнуць доўг’; ’віна’. Запазычана з польскай мовы, дзе семантыка лексемы бліжэй да бел., чым у рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іспра́ва ’папраўка, выпраўленне’, ’выкананне’ (Нас.). Рус. дыял. испра́ва ’папраўка’ (Даль), перм. ’папраўленне абставін жыцця’ (СРНГ). Узыходзяць да ст.-рус. исправа (XII ст., са значэннем ’выпраўленне, папраўка’ з 1626 г.) ад исправити < ст.-слав. исправити (калька ст.-грэч. κατ‑ορθόω, дзе κατ‑ис‑ὁρθόω‑правлѭ), гл. Шанскі, 2, I, 127.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СА́ВІЧ (Аляксандр Антонавіч) (13.3.1890, в. Лапеніца Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.10.1957),

бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1937), праф. (1928). Скончыў Пецярбургскую правасл. духоўную акадэмію (1914) і Маскоўскі ун-т (1917). З 1921 у Мінску, чл. Архіўнай камісіі Акадэмцэнтра пры Наркамасвеце БССР (гл. Мінскае таварыства гісторыі і старажытнасці). Выкладаў у БДУ (1921—23, 1944—47), Пермскім ун-це, пед. ін-тах Яраслаўля і Масквы. З 1930-х г. у Дзярж. гіст. музеі Ін-та гісторыі АН СССР. Доктарская дысертацыя па дачыненнях Рас. дзяржавы з Рэччу Паспалітай у час смуты 1600—19. Асэнсоўваючы гісторыю Беларусі, паступова адыходзіў ад пазіцый заходнерусізму, схіляўся да нац.-дзярж. канцэпцыі. 17.6.1922 разам з патрыятычна настроенымі правасл. святарамі і прадстаўнікамі бел. інтэлігенцыі падпісаў адозву да правасл. беларусаў з заклікам стварэння нац. (аўтакефальнай) правасл. царквы Беларусі. У 1923 абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, арыштаваны і сасланы ў г. Перм. У 1944 вярнуўся ў Мінск. Даследаваў пытанні сац.-эканам. развіцця Рас. дзяржавы ў сярэдневякоўі, гісторыю яе адносін з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у 15—17 ст., гісторыю асветы і грамадска-паліт. думкі ў краінах Усх. Еўропы 16—19 ст. і інш.

Тв.:

Униатские школы для западнорусского юношества до Брестской церковной унии // Тр. БГУ. 1922. № 1;

Западнорусские униатские школы XVII—XVIII вв. // Там жа. № 2—3;

Борьба за Белоруссию и Украину в 1654—1667 гг. // Уч. зап. Моск. гор. пед. ин-та. 1947. Т. 2, вып. 2.

У.​В.​Ляхоўскі.

т. 14, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зух ’хват’. Рус. дан., смал., укр. зух, польск. zuch (> чэш. zuch). Польск. zuch, якое, верагодна, з’яўляецца крыніцай усх.-слав. слоў, паводле Брукнера (657), скарачэнне ад zuchwały (гл. зу́хвал). Параўн. рус. дыял. вяцк., перм., паўд.-дзвін., урал. зу́хать, зу́хнуть ’крычаць’, аднак іншы рэгіён пашырэння не дазваляе гаварыць пра дзеяслоў як крыніцу назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жда́нкі ’ўсё, падрыхтаванае да прыёму госця’ (Нас.), ’тое, чаго чакаюць’ (ТСБМ). Рус. дыял. пенз., урал., пецярб., кастр., сарат., арханг., калуж., перм. жданки ’тс’, укр. жда́нки ’тс’. Утворана, відаць, на ст.-рус. глебе з дзеепрыметніка прошл. ч. залеж. стану ад дзеяслова жьда‑ти — жьда‑н‑ з дапамогай суфікса назоўнікаў ‑ък‑: жьданък‑. Гл. ждаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)