5. Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці.
Даць а.
Званы а.
◊
Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.
|| прым.абе́дзенны, -ая, -ае.
А. перапынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫЯПА́ЎЗА (ад грэч. diapausis перапынак, прыпынак),
стан часовай паніжанай фізіял. актыўнасці жывёл. Характарызуецца рэзкім зніжэннем абмену рэчываў і прыпыненнем формаўтваральных працэсаў. Звычайна Д. назіраецца ў зімовы перыяд і служыць прыстасавальнай рэакцыяй. Вылучаюць формы Д.: эмбрыянальную — на стадыі яйца (напр., у калаўротак, ніжэйшых ракападобных, саранчовых), лічынкавую (зімуюць вусені і лічынкі ў многіх матылёў, жукоў-даўганосікаў, ручайнікаў і інш.), кукалкавую (зімуюць кукалкі капуснай бялянкі, капуснай соўкі і інш.), імагінальную (зімуюць дарослыя асобіны камароў, жукоў-лістаедаў і інш.). Для большасці жывёл умераных і высокіх шырот Д. звязана з даўж. светлавога дня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАРАБО́ЧЫ ЧАС Уключае час, звязаны з працай (час прыбыцця на работу, абедзенны перапынакі г.д.), час вядзення хатняй гаспадаркі, карыстання паслугамі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, працы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, асабіста свабодны час і інш. Структура П.ч. разглядаецца ў залежнасці ад розных сац.-прафес. груп гар. і сельскага насельніцтва, ад велічыні і складу сям’і і інш. Прадукцыйнае выкарыстанне П.ч. садзейнічае павышэнню прафес., агульнаадук. і культ. ўзроўню, духоўнаму і фіз. ўдасканаленню асобы. Дзяржава павінна садзейнічаць стварэнню неабходных умоў, якія б спрыялі гарманічнаму і духоўнаму развіццю асобы, раскрыццю магчымасцей і таленту людзей у інтарэсах грамадства і асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антра́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1.Перапынак паміж двума актамі ў спектаклі, паміж двума аддзяленнямі канцэрта і пад. Пасля антракту ў зале панавала ўрачыстая цішыня.Мікуліч.//перан.Перапынак у якім‑н. дзеянні, працэсе і інш. Абед з антрактам.
2. Музычны твор, які выконваецца паміж дзеямі, карцінамі опернага ці драматычнага спектакля. Сімфанічны антракт.
[Фр. entracte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэкрэа́цыя, ‑і, ж.
Уст.Перапынак паміж урокамі ў школе. Пачалася вялікая рэкрэацыя. Гімназісты, карыстаючыся трыццаццю хвілінамі перапынку, сыпанулі на сонечны двор.Караткевіч.
[Ад лац. recreatio — адпачынак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тайм-а́ўт, ‑а, М ‑аўце, м.
У спартыўных гульнях (баскетболе і пад.) — прадугледжаны правіламі перапынак у гульні па просьбе каманды або яе трэнера.
[Англ. time out.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антра́кт
(фр. entracte, ад entre = паміж + acte = дзеянне)
1) кароткі перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта;
2) перан.перапынак у якім-н. дзеянні, працэсе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)