Дзягно́ ’ежа з канапель’ (Бяльк., Касп.). Параўн. рус. дыял. пск. дягно́пена пры кіпячэнні тоўчанага канаплянага семя’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 25–26) параўноўвае гэтыя словы з рус. дягло́ ’малокі ў рыбы’ і аб’ядноўвае іх пад праформай dęg(ъ)no, dęg(ъ)lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слі́на ж. фізіял. Spichel m -s; Gifer m -s (пена каля рота);

выдзяле́нне слі́ны фізіял. Spichelabsonderung f -, -en;

змачы́ць слі́най inspeicheln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Кідаючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы. Дубоўка. // Абкласці, абсыпаць што‑н. з бакоў. Апусціўшы слупы, іх абкідалі ў яме каменнем і зямлёю. Пташнікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала.

2. Абшыць берагі тканіны. Абкідаць швы.

абкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абкі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́кіп, ‑у, м.

1. Пена, якая ўтвараецца на паверхні вадкасці пры кіпенні. Накіп на супе. // Цвёрды асадак на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.

2. перан. Тое, што накіпела ў сэрцы, душы; цяжкае пачуццё ад непрыемнай падзеі, размовы і інш. На душы было лёгка і светла, нібы.. [Максім] раптам змыў увесь накіп. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забе́л ’зашчэп у бервяне пры адпілоўванні’ (Бяльк.). Рус. арханг. забе́л ’ачышчаная ад кары вяршыня кала’. Бяссуфіксны наз ад дзеяслова забяліць, як і забел ’дадатак у ежу’ (Касп.). Параўн. чэш. zábělпена пры квашанні піва і інш.’ Пры ачышчэнні ад кары дрэва робіцца белым, адкуль і забел. Гл. белы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́на, ‑ы, ж.

1. Непразрыстая, лёгкая пузырыстая маса, якая ўтвараецца на паверхні некаторых вадкасцей ад калыхання, узбоўтвання, награвання, браджэння і пад. Хвалі раўнамерна набягаюць на бераг, пакідаючы на пяску пушыстыя шматкі белай пены. В. Вольскі. Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з варыва пену. Шамякін. [Пан] Застаўляе стол дубовы Сытаю ядою, Мёд, віно ў жбанах б’е пенай, Як бы мора тое. Купала.

2. Пузырыстая лёгкая маса, утвораная растворам мыла. Мыльная пена. // перан. Што‑н. вельмі лёгкае, падобнае на такую масу. Сяджу на пні. Ногі па калені тонуць у ружовай пене верасу. Ігнаценка.

3. Пот у выглядзе белых камякоў, які выступае ад стомленасці ў некаторых жывёлін. // Густая белаватая з пузыркамі сліна, якая выступае на губах пры некаторых хваробах, моцным хваляванні і пад.

•••

З пенай на губах — у гневе, шаленстве, раз’юшанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

1. Па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай. Па вуліцах усюды гарцавалі — красаваліся на конях хвацкія камбрыгі і начштабы са сваімі «світамі», разведчыкі, сувязныя. Мележ. // Гулліва бегчы або тупаць, падскокваць на месцы (пра каня). Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі, камякамі падала пена. Гурскі.

2. Разм. Бегаць, скакаць. Цыбаты падлетак, падскокваючы і выбрыкваючы, гарцаваў па тратуары. Самуйлёнак.

[Польск. harcovac з венг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́ла ж.

1. Sife f -, -n;

туале́тнае мы́ла Finseife f;

зялёнае мы́ла Schmerseife f;

2. (пена) Schaum m -(e)s, Schäume;

конь у мы́ле das Pferd ist schumbedeckt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мы́ла, ‑а, н.

1. Рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое лёгка распускаецца ў вадзе і ўжываецца для мыцця. Простае мыла. Туалетнае мыла. Клеевае мыла. □ Мокрыя яшчэ валасы пахлі дарагім мылам. Чорны.

2. перан. Белая пена ў коней ад поту. Коні нашы былі ў мыле, цяжка дыхалі. Якімовіч.

•••

Зялёнае мыла — вадкае мыла зеленавата-бурага колеру, якое выкарыстоўваецца як дэзінфіцыруючы сродак.

Зарабіць, як Заблоцкі на мыле гл. зарабіць.

Як мыла з’еўшы гл. з’еўшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус. няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з комі našaпена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ. naša ’ўраджай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)