Спо́саб ‘прыём, метад’, ‘парадак, характар, манера, склад’, ‘рэальныя ўмовы, сродак, магчымасць ажыццяўлення чаго-небудзь’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4), ‘матэрыяльны дастатак, сродкі’ (Варл.), ‘неабходнае для жыцця’ (Сержп. Прымхі), ‘доля’: дзеўка без спосабу (пра векавуху) (Сержп.). Укр спо́сі́б, рус. спо́соб, польск. sposób, чэш. způsob, славац. spôsob, серб.-харв. спосо̀ба. Параўн. пасоба ‘дапамога’ (Нас.), рус. посо́бие, якія з выразу *ро sobě (гл. сябе); Міклашыч, 331–332; Фасмер, 3, 738. Якабсон (гл. у Фасмера, там жа) усходнеславянскія словы лічыць запазычаннем праз польскую з ст.-чэш. zpósob. Аналагічна Кохман, Stosunki, 126. Сяткоўскі (гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 334) чэшскі ўплыў бачыць толькі ў развіцці абстрактных значэнняў. Борысь (570) рэканструюе паўн.-прасл. *sъposobъ як аддзеяслоўны дэрыват ад *sъposobiti < *posobiti < *ро sobě, параўн. спасобіцьпадрыхтоўваць, запасаць’ (Нас.), ст.-бел. способяти ‘падрыхтаваць, сабраць’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gotować

незак.

1. кіпяціць; гатаваць, варыць;

gotować wodę — гатаваць (кіпяціць) ваду;

gotować mleko — парыць малако;

2. рыхтаваць, падрыхтоўваць;

czas gotować kufry do drogi — час збіраць чамаданы ў дарогу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vrbereiten

1. vt падрыхто́ўваць, рыхтава́ць (auf A, für A, zu D – да чаго-н.)

2. ~, sich (auf A, für A, zu D) рыхтава́цца, падрыхто́ўвацца (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

qualify [ˈkwɒlɪfaɪ] v.

1. рыхтава́ць (каго-н.) да яко́й-н. мэ́ты; рабі́ць адпаве́дным, падрыхто́ўваць; кваліфікава́ць;

qualify oneself for a post/job рыхтава́цца да яко́й-н. паса́ды/пра́цы

2. стаць спецыялі́стам у яко́й-н. галіне́

3. атры́мліваць дыпло́м, атэста́т, пасве́дчанне;

He qualified in London to teach English. Ён атрымаў дыплом выкладчыка англійскай мовы ў Лондане.

4. быць кампетэ́нтным;

I am not qualified to judge. Не мне судзіць.

5. ling. азнача́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

обустра́ивать несов.

1. (подготавливать, оснащать всем необходимым для проведения строительных и других работ) падрыхто́ўваць, рыхтава́ць (да будаўні́чых і і́ншых рабо́т);

2. (застраивать) забудо́ўваць, будава́ць; (возводить) узво́дзіць; ста́віць;

3. (благоустраивать, снабжать, обеспечивать всем необходимым для жилья) устро́йваць, уладко́ўваць, абсталёўваць, добраўпарадко́ўваць; (обживать) абжыва́ць; см. обустро́ить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lesson

[ˈlesən]

1.

n.

1) ле́кцыя f., уро́к -у m.

to give a music lesson — дава́ць ле́кцыю му́зыкі

to prepare a Belarusian lesson — падрыхто́ўваць ле́кцыю белару́скае мо́вы

2) наву́ка, наву́чка f.

Let this be a lesson to you — Хай гэ́та бу́дзе для вас наву́кай

3) Figur. ната́цыя f., настаўле́ньне n.

2.

v.t.

1) дава́ць ле́кцыі, вучы́ць

2) Figur. рабі́ць вымо́ву, настаўля́ць, навуча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vor=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) знаходжанне перад чым-н.: vrliegen* ляжа́ць пе́рад чым-н.

2) папярэднічанне чаму-н.: vrbereiten падрыхто́ўваць

3) дзеянне ў прысутнасці каго-н.: vrlesen* чыта́ць уго́лас (каму-н.)

4) дзеянне, якое з’яўляецца ўзорам, прыкладам каму-н.: vrmachen паказа́ць, як рабі́ць

5) перавагу чаго-н.: vrherrschen панава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ра́дзіць1 ’настройваць’: radzić krosny ’укідаць у ніты і бёрда і затыкаць’ (Варл.), радзі́ць ’прыбіраць, упрыгожваць’, радзі́цца ’прыбірацца, апранацца’ (ТС), ст.-бел. радитипадрыхтоўваць’ (Аповесць пра Трыплана). Сюды ж раджаный ’падрыхтаваны для ткацтва’, ’вытканы з узорамі’ (Юрч. СНЛ), рус. ряди́ться ’святочна апранацца’, укр. ряди́тися ’збірацца’, ’рыхтавацца’. Да прасл. *rędъ (> бел. рад1), *ręditi, першапачатковым значэннем якога было, відаць, ’прыводзіць у парадак’, ’парадкаваць’, параўн. укр. ряди́ти ’парадкаваць’, ’прыводзіць у належны выгляд’, в.-луж. rjadować ’ставіць у рад’, ’прыводзіць у парадак’, серб. ре́дити, харв. réditi ’тс’, балг. редя́ ’тс’. Развіццё семантыкі ішло наступным чынам: ’ставіць у рад’ > ’парадкаваць’ > ’упрыгожваць’.

Ра́дзіць2 ’даваць раду’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., навагр., ашм., ваўк., Сл. ПЗБ; Гарэц., Мал., Шпіл., Бес.), ’рабіць’ (Ян.), ра́дзіцца ’прасіць рады’, ’мець раду, раіцца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ра́дца ’той, хто раіць, дарадца’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. радити ’раіць’, укр. ра́дити ’даваць параду’, ’разам абмяркоўваць пытанні’, ’шукаць выйсця’, польск. radzić ’раіць, абмяркоўваць’, radzić się ’радзіцца’, в.-луж. radzić ’раіць’, чэш. řadiť ’тс’. Да ра́да (гл.), якое з’явілася на аснове значэння ’рабіць’.

Радзі́ць1 ’нараджаць’, ’даваць ураджай’ (ТСБМ, Варл.), родзі́ць ’тс’ (ТС), ’весціся’ (смарг., Сл. ПЗБ), радзі́ць, родзі́ці, роды́ты ’нарадзіць’, ’урадзіць’ (калінк., навагр., лід., свісл., віл., в.-дзв., пруж., бяроз., Сл. ПЗБ), радзі́цца ’нарадзіцца’, ’даваць ураджай’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.), рус. роди́ть, укр. роди́ти, польск. rodzić, палаб. rudi să (3 ас. адз. л. цяп. ч.), в.-луж. rodźić, н.-луж. roźiś, чэш. roditi, славац. rodiť, серб. ро̀дити, харв. roditi, славен. roditi, макед. роди, балг. родя, ст.-слав. родити. Прасл. *roditi, звязана з род1 (гл.), параўн. лат. radît ’радзіць, тварыць’, rads ’родзіч, радня, род’, далейшыя сувязі з ст.-інд. várdhati ’памнажацца, павялічвацца, набываць сілу’ (Фасмер, 3, 492; Бязлай, 3, 190; Шустар-Шэўц, 2, 1230; БЕР, 6, 146).

Радзі́ць2 ’прарэджваць’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ; Юрч. СНЛ), ’рэдка сеяць’ (Варл.), радча́ны ’прарэджаны’ (докш., Сл. ПЗБ). Ад рад1 (гл.) з пачатковым значэннем ’фарміраваць рады’ або ад рэдкі (гл.), г. зн. ’рабіць радзей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысці́ць1 ‘зводзіць дзве або тры ніткі ў адну для далейшага сукання’ (Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Мядзв., Варл., Янк. 1, Сцяц., Янк. 1, Сцяц., Сл. ПЗБ; арш., мёрск., в.-дзв., Шатал.; мсцісл., Жыв. сл.; рагач., Арх. ГУ, ЛА, 4, Мат. Маг.; круп., Нар. сл.), ‘падрыхтоўваць ніткі для сукання’ (Жд. 2), тросці́ць ‘тс’ (ТС), трасці́ць ‘тс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Параўн. рус. тростить, тра́щивать, трестить ‘скручваць, звіваць, сплятаць, віць (вяроўку), сукаць, здвойваць пражу на верацяне’, ‘зліваць, ссыпаць у адно месца’, ‘змешваць’: не трости жита с ячменем (Даль), сюды ж, відаць, і балг. дыял. тръсти́на ‘вяроўка з конскага хваста або грывы’. Паводле Мяркулавай (Очерки, 47), дзеяслоў вытворны ад *trъstь/*trьstь (гл. тросць1;) з двума супрацьлеглымі значэннямі ‘віць, звіваць’ і ‘драбіць, расшчапляць на часткі’ (гл. трысціць2). Вывядзенне дзеяслова з тросць1 пацвярджаецца выразай трысьці́ць бе́рда ‘ўстаўляць новыя трысцінкі ў бёрдзе замест выпаўшых або паламаных’ (Нік. Очерки), а таксама трысці́ць аснову ‘ўводзіць аснову ў бёрда’ (там жа), трасці́ць ‘рабіць новае бёрда, устаўляць у яго трасцінкі’ (в.-дзв., Шатал.). Крытычны разгляд ранейшых версій з канстатацыяй іх недастатковай агрументаванасці гл. у Фасмер, 4, 108. Сюды ж трэ́шчаны ‘ссуканы’ (Сцяшк. Сл.; чэрв., ст.-дар., лід., Сл. ПЗБ), тры́шчаны ‘злучаны з 2–3 столак, нітак’ (Нас.; мсцісл., Жыв. сл.), трышчо́ны ‘злучаны разам (пра ніткі)’ (Ск. нар. мовы, Сцяц., Янк. 1, Мат. Гом.), тро́шчаны ‘складзены ўдвая’ (стол., ЛА, 4), тро́шчэны ‘ў якім зведзены дзве ніткі разам’ (ТС).

Трысці́ць2 ‘біць, разбіваць’ (Мат. Маг.), ‘ламаць з трэскам, без разбору’ (Юрч. Сін.), ‘ламаць на дробныя кавалкі, трэскі’ (Растарг.), тры́сціць ‘ламаць што-небудзь слаістае’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), сюды ж тры́шчыць ‘рабіць, шчапаць, ламаць’ (Нас.) і трашчыць2 (гл.). На рускай тэрыторыі — толькі на мяжы з беларускай, параўн. рус. смал. растрысти́ть ‘драбіць на кавалачкі’, потрысци́ть ‘пашчапаць, паламаць на дробныя часткі’ (Дабр.). На думку Мяркулавай (Очерки, 47), ідэнтычна паводле паходжання трысціць1 (гл.), што, відавочна, грунтуецца на фіксацыі Даля (без указання тэрыторыі) рус. трести́ть лучину «расшчапляць мелка, на запалкі» ад тре́ста ‘чарот, траснік’. Аднак больш шырокая семантыка дазваляе зблізіць словы з іншымі дзеясловамі з варыянтным вакалізмам, як у трусці́ць ‘біць, разбіваць на кавалкі’, тру́шчыць, тру́скаць (гл.), укр. тро́скати ‘ўдараць пугай’, польск. trzaskać ‘раптоўна ўдараць па чым-небудзь, выклікаючы моцны розгалас’, ‘біць, таўчы’, ‘лопацца з трэскам’, чэш., славац. trosky ‘абломкі, рэшткі, руіны’, харв. trȍska, серб. тро̏ска ‘гараль, акаліна’, ‘шлак’, што да прасл. *trъstiti/*troskati гукапераймальнага паходжання, гл. троскат, трэск. Параўн. Фасмер, 4, 107; ЕСУМ, 5, 649; Борысь, 647.

Трысці́ць3 ‘крыць хату’, ‘перабудоўваць хату’ (слуц., Жыв. сл.). Відаць, пашырэнне значэння трысціць1 ‘складваць, злучаць’, магчыма, з канкрэтызацыяй ‘пакрываць чаротам’, што да тросць1, трысцё, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fit

I [fɪt]

1.

adj.

1) адпаве́дны; які́ ма́е кваліфіка́цыі; прыго́дны, го́дны, зда́тны, прыда́тны

a man fit to be a chairman — чалаве́к, які́ ма́е зда́тнасьць быць старшынёю

Grass is a fit food for cows — Трава́ прыда́тная для ко́рму каро́вам

2) пра́вільны, нале́жны, адпаве́дны

fit time and place — адпаве́дны час і ме́сца

3) гато́вы, падрыхтава́ны, здо́льны

I am fit for another mile — Я магу́ прайсьці́ яшчэ́ мі́лю

fit for dispatch — гато́вы да вы́сылкі

4) у до́брай фо́рме (спарто́вец); у до́брым здаро́ўі; здаро́вы, мо́цны

to keep fit — быць мо́цным, здаро́вым

2.

v.t.

1) адпавяда́ць чаму́, згаджа́цца з чым

his actions fit his words — яго́ныя ўчы́нкі згаджа́юцца зь яго́нымі сло́вамі

a punishment to fit the crime — ка́ра, адпаве́дная злачы́нству

2) пасава́ць

The dress fitted Mary — суке́нка пасава́ла Мары́і

3) дапасо́ўваць; дабіра́ць, падбіра́ць

to fit a key in a lock — падабра́ць ключ да замка́

to fit the words to the music — падабра́ць сло́вы да мэлёдыі

4) падрыхто́ўваць

5) забясьпе́чваць, абсталёўваць

to fit a store with counters — пабудава́ць у кра́ме прыла́ўкі

3.

v.i.

пасава́ць, ляжа́ць

The dress fits perfectly — суке́нка пасу́е даскана́ла

4.

n.

1) дапасо́ўваньне, дабіра́ньне n.

2) Mech. прыго́нка f., дапасава́ньне n.

II [fɪt]

n.

пры́ступ -у m., прыпа́дак -ку m.

a fainting fit — абамле́ньне n., непрыто́мнасьць f.

a fit of epilepsy (of anger) — прысту́п эпіле́псіі (гне́ву)

a fit of energy — (рапто́ўны і часо́вы) прыплы́ў энэ́ргіі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)