1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.
2.перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру.Гурскі.[Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць!Шамякін.
•••
Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зжаць на якой‑н. плошчы што‑н. Выжаць лаву жыта. □ Кожнай [жанчыне] хочацца не паддацца, выжаць як мага больш.Васілевіч.// Пражаць. Выжаць сярпамі праходы для жняяркі.
Падняць паступова штангу, гіру і пад. ад грудзей уверх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улюбі́цца, улюблюся, улюбішся, улюбіцца; зак.
Закахацца ў каго‑н. [Люднікаў:] Дык чаго ты плакала, можа, улюбілася ў каго? [Ніна:] Я не ўлюбілася.Кучар.// Захапіцца чым‑н., паддацца хараству чаго‑н. Улюбіцца ў кнігі. □ Ленінград! Я ўлюбіўся ў тваю прыгажосць!Ставер.Але мы, улюбіўшыся насмерць у шляхі, пракладзеныя ў заўтра, навучылі песню разумець, што ў змаганні і загінуць варта.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца. Галіна абламалася.
2.Разм. Пад уздзеяннем асяроддзя набыць навыкі культурнага абыходжання. Дзе кухталём, дзе за касу, а дзе анучай — усё настаўляла яе [дачку], пакуль трохі каля людзей абламалася.Ермаловіч.
3.Паддацца чыім‑н. угаворам, націску і пад. Але мала-памалу абламаўся, пацішэў, тым болей што Жаўтых не вельмі зважаў на ягоныя «з генералам» подзвігі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпно́з
(фр. hypnose, ад гр. hypnos = сон)
1) стан, падобны на сон, які выклікаецца ўнушэннем і суправаджаецца падпарадкаваннем волі спячага таму, хто ўсыпляе;
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
устая́ць, устаю, устаіш, устаіць; зак.
1. Утрымацца ў вертыкальным становішчы, не ўпасці; захаваць стан раўнавагі. Устаяць на нагах. □ Вагон раптам тузанула, і чалавек пахіснуўся, але ўстаяў.Адамчык.Зазвінеў, напяўшыся, трактар, тузанула валакушы, Андрэй не ўстаяў і ўпаў на калені, учапіўшысяся за снапы.Пташнікаў.// Змагчы прабыць, пратрымацца нейкі час пры якіх‑н. абставінах. Ля сцен казармы больш нельга было ўстаяць — агонь раз’юшана бушаваў, абдаваў страшэннай гарачынёю.М. Ткачоў.
2. Стрымаць націск каго‑, чаго‑н., адстаяць у барацьбе свае пазіцыі, не паддацца. — Здавайцеся! Усё роўна вам утраіх не ўстаяць супроць усіх!Маўр.— Трагедыя ў В’етнаме — вынік ігнаравання Амерыкай грамадскай думкі свету... Маленькі народ, перакананы ў сваёй справядлівай барацьбе, устаяў перад агрэсарам...Кавалёў.// Перанесці неспрыяльныя ўмовы (пра расліны). [Бярэзіны:] Грэла нас сонейка, песціў вецярок, не раз хістала бура, нагінаючы да самай зямлі, не адну зламала бура з нас, але мы ўстаялі, выраслі.Галавач.
3.перан. Астацца стойкім, не паддацца чаму‑н. [Аўсянік:] — Перад тваімі чарамі не можа ўстаяць ніводзін мужчына.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падпарадкавацца чыёй‑н. сіле, уладзе, выявіўшы пакорлівасць. [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам...Якімовіч.//перан.Паддацца чыім‑н. намаганням, стаць асвоеным. У [свідравіны], якія былі прабураны вакол ствалоў, пусцілі мароз, і злосныя плывуны пакарыліся.Кулакоўскі.Каб быць пакарыцелем свету, Не толькі зямлёю трэба ўладаць, А трэба ўзняцца На сінюю гладзь — І неба павінна табе папарыцца!Чарот.
2. Змірыцца з чым‑н., адмовіўшыся ад барацьбы. Ты не спяшайся лёсу пакарыцца: Пакліч мяне. Пакліч. І я прыйду.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.зкім і без дап. Скасаваць шлюб. [Максім Сцяпанавіч] знаў, што .. [Вера Антонаўка] з год як развялася з архітэктарам Юркевічам і жыве ў Маскве з сынам.Карпаў.
2. Напладзіцца ў вялікай колькасці. — Колькі тут за вайну развялося ўсялякай дзічы!Гурскі.[Ціток:] — У адным месцы, кажуць, так развялося гэтых мышэй, што яны лаваю пайшлі на горад.Лобан.//Разм. Узнікнуць, з’явіцца ў вялікай колькасці. [Сцёпка:] — Яшчэ трэба сказаць табе, што паэтаў цяпер развялося, як камароў у балоце.Колас.Развялося шмат цяпер машын, — Аж да бурапеннага Байкала Паляцеў на самалёце сын.Кусянкоў.
3.Паддацца развядзенню, утварыць раствор. Сінька добра развялася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)