wzrastać

незак.

1. вырастаць; расці;

2. перан. узрастаць; расці; павялічвацца; узмацняцца; павышацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЛІЗАРУ́КАСЦЬ, міяпія,

адзін з недахопаў рэфракцыі вока, пры якім чалавек дрэнна бачыць аддаленыя рэчы. Абумоўлена тым, што паралельныя прамяні, якія ідуць ад аддаленых рэчаў, сыходзяцца ў фокусе аптычнай сістэмы вока не на сятчатцы (як у нармальным воку), а перад ёю і даюць невыразнае адлюстраванне. Блізарукасць найчасцей узнікае ў школьным узросце, можа паступова павялічвацца да 18—20-гадовага ўзросту. Развіццю блізарукасці спрыяюць зрокавая работа на блізкай адлегласці, спадчынныя фактары. Адрозніваюць 3 ступені блізарукасці: слабую (да 3 дптр), сярэднюю (да 6 дптр) і высокую (6 дптр і вышэй). Блізарукія разглядаюць усё на блізкай адлегласці. Ад гэтага стамляюцца вочы, развіваецца мышачная і акамадацыйная астэнія, разыходная касавокасць, спазмы акамадацыі, пры цяжкай, злаякаснай блізарукасці ўзнікаюць змены ў сеткаватай і сасудзістай абалонках вока — расцяжэнні, дыстрафія, кровазліццё, разрывы і адслаенне сятчаткі. Лячэнне: карэкцыя блізарукасці акулярамі, ліквідацыя спазмаў акамадацыйнай мышцы. Пры блізарукасці высокай ступені хворым нельга фізічна і зрокава перанапружвацца. Пры блізарукасці, якая прагрэсіруе, робяць аперацыі — радыяльную керататамію, кератамілез, уздзейнічаюць эксімерным лазерным выпрамяненнем.

Л.​М.​Марчанка.

т. 3, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nwachsen* vi (s)

1) (an A) прыраста́ць (да чаго-н.)

2) узраста́ць, павялі́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rocket3 [ˈrɒkɪt] v.

1. рэ́зка павялі́чвацца (пра цэны, праблемы і да т.п.)

2. ру́хацца ве́льмі ху́тка;

The train rocketed through the tunnel. Цягнік пранёсся праз тунэль.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. Колькасна павялічвацца; расці. У хаце і ў клеці, у клуні і хлявах дабра было многа, і дабро гэта расло і множылася. Колас. На шкле набухалі, множыліся дажджавыя кроплі. Навуменка.

2. Уст. Размнажацца. Розныя «божыя кароўкі», жучкі, матылькі, вусені жылі і множыліся на гэтым кавалку зямлі. Бядуля.

3. Падвяргацца множанню. Тры множыцца на два.

4. Зал. да множыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расці́ ’станавіцца большым, павялічвацца, развівацца’ (ТСБМ), росці́ ’тс’ (ТС), росць ’тс’ (Бяльк.). Параўн. укр. рости́, рус. расти́, ст.-польск. róść ’тс’, чэш. růsti, славац. rásť, в.-луж., н.-луж. rosć, палаб. rüst, серб.-харв. ра́сти, славен. rasti ’тс’, балг. раста́, макед. расте ’тс’. Прасл. *orsti выводзіцца з прасл. *red‑/*rod‑ > *rodt‑, параўн. славен. rediti ’карміць, рабіць тоўстым, расціць, расці’, redivo ’сілкуючы элемент’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбы́ць

1. nkommen* vi (s), intreffen* vi (s) (куды-н. in D);

2. разм. (павялічвацца) znehmen* vi; sich vergrößern; stigen* vi (s) (пра ваду)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пу́чыць ’раздуваць, уздымаць’ (ТСБМ), пу́чыцца ’ўздувацца, узнімацца угору’, параўн. укр. пу́чити ’тс’, рус. пу́чить, пу́читься ’тс’, польск. pęczyć ’рабіць выпуклым, надуваць’, серб.-харв. на̀пучити се ’надуцца, раззлавацца’, славен. pọ́čiti ’лопнуць, трэснуць, разарвацца’, балг. пъ́ча ’выпучваць, настаўляць’, пъ́ча се ’надувацца, рабіцца важным’. Прасл. *pǫčitiпавялічвацца, пашырацца; трэскацца’ суадносіцца з *pǫkati, гл. пу́каць. Падрабязней Куркіна, Этимология–1982–1984, 13–24; Скок, 3, 67; Банькоўскі, 2, 536. Гл. таксама пя́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

erhöhen

1. vt

1) па(д)выша́ць, павялі́чваць

2) (ве́льмі, залі́шне) узніма́ць, узно́сіць

2. ∼, sich павыша́цца, павялі́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Буня́к ’пухір на целе’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 85). Арашонкава і інш., там жа, з няпэўнасцю параўноўваюць з укр. буня́к ’чмель’, бу́нька ’пасудзіна з гліны’, літ. bùngtiпавялічвацца, рабіцца моцным’. Параўнанне з буня́к ’чмель’ магчымае, і буня́к ’пухір’ можа быць гукапераймальным (гл. бунава́ць; як паралель параўн. бульбата́цьбу́льбатка ’бурбалка’). Але не выключаецца і паходжанне ад бу́нька (гл.) ’бочачка, збанок’. Параўн. розныя значэнні слова ба́нька ’пасудзіна’. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)