1) клоўн -а m., бла́зен -на m., штука́р -а́m.; камэдыя́нт -а m.
2) нехлямя́жы дзіва́к, праста́к -а́m.
2.
v.i.
трыма́цца як бла́зен; блазнава́ць; стро́іць ду́рня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
angular
[ˈæŋgjələr]
adj.
1) гранёны, кантава́ты
2) кутавы́
3) ме́раны куто́м
4) хударля́вы; кашча́вы
He has a tall angular body — Ён высо́кі й хударля́вы
5) нехлямя́жы, нязгра́бны; рэ́зкі
angular movements — нязгра́бныя ру́хі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лама́ка1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ‑ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).
Лама́ка2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр.ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус.ломака ’ганарлівец, задавака’, каш.łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ‑ака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лапу́та ’лапеза, непаваротлівы, нехлямяжы’, ’абадранец, няўклюда’ (Бяльк.), гом.лапуцішча ’няўклюда’ (Мат. Гом.). Укр.бук.лаву́та ’дурань’, рус.раз.лапу́та ’благі чалавек’, лабудасмал. ’лахманы’, раз. ’нявартая рэч’; смал., тул., раз., маск.цвяр. ’пусты, нікчэмны чалавек’; калуж. ’шалапут, бязладны чалавек’ і інш. Семантычна набліжаецца да лабуда (гл.), хаця і магло ўтварыцца самастойна: лап (< /αρ-, параўн. лапік ’латка’) і суф. ‑ūtas, цяпер пашыранага ў літ. дыялектах (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 261–263). Сюды ж, магчыма, драг.лапу́ця ’цяльпук, мяла, разява’ (Клім.), якое можа быць генетычна звязана з лапацон (гл.) паводле семантыкі слова ў сказе-прыкладзе (гл. Клім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гамёлка ’луста, кавалак’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, першапачатковым значэннем было ’штосьці тоўстае, вялікае, нязграбнае’. Тады можна параўнаць з укр.дыял.гаме́ла ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’ (Грынч.), чэш.дыял.gámeľa ’дурны, нехлямяжы’ (гл. Махэк₂, 149, дзе даецца вельмі няпэўная этымалогія). Для ўкр. слова Рудніцкі (554–555) прапануе з запытаннем сувязь з гам!, га́мати ’есці’. Што можа быць сувязь з ’есці’ і ’луста’ параўн. у Насовіча: га́мзаць, гамзі́ць ’есці’, гамзу́ля ’вялікая луста хлеба’. Да чэш.дыял.gámeľa і да магчымых сувязей гэтай групы слоў з лексемамі са значэннем ’есці’ параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 253–254 (пад gamajda).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гламазда́ ’расцяпа’ (БРС), ’нехлямяжы’ (Касп.), ’бесталковы чалавек’, ’бесталкоўшчына’ (Нас.), ’няўмека’ (Сцяшк. МГ), глымызда́ ’гламазда, няварты чалавек, лішні ў хаце’ (Бяльк.). Вельмі цёмнае слова. Няма дакладных адпаведнасцей ні ў рус., ні ва ўкр. мовах. Можна, аднак, параўнаць з серб.-харв.glamàzati ’гаварыць багата і не да ладу; абдурваць’, чэш.hlomoziti ’шумець, крычаць’ (гэтыя словы Слаўскі, 1, 281, лічыць гукапераймальнымі і роднаснымі польск.glamać). Вытворныя: гламаздзе́нь ’бесталковы мужчына’ (Нас.), гламаздзі́ць ’набіваць галаву, забіваць бакі; навальваць адно на другое’ (Нас.). Параўн. яшчэ гламава́ты. Падрабязны агляд слав. матэрыялу (у тым ліку і ўласныя імёны тыпу ст.-рус.Гломазда) і спробу этымалогіі дае Трубачоў, Эт. сл., 6, 137–138.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бары́ла1 ’бачонак, невялікая бочка; вялікая, шырокая бочка’, таксама барылачка, бары́лца, барэлочка, бары́лка, барэ́лка, барэ́лко (Касп., Нас., Гарэц., Бяльк., Інстр. III, Др.-Падб., Дзмітр., Шн., Бесар., КЭС, лаг., Булг., Федар., 4, Сцяц., Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.слонім.). Рус.дыял.бари́ло і г. д. (< укр. або бел.), укр.бари́ло (з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з польск.baryła < італ.barile. Гл. Міклашыч, 7; Бернекер, 44; Фасмер, 1, 126–127; Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 28; Кюнэ, Poln., 43. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.
Няхлю́й, няхлю́я ’неахайны, нехлямяжы чалавек’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ДСП, слуц., Жыв. сл.), ’непаваротлівы’ (Грыг.), нехлю́й, нехлю́я ’неакуратны чалавек’ (ТС), нэхлю́я, ныхлю́я ’неахайная жанчына’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж няўхлю́й, няўхлюя ’неахайны чалавек’ (Бяльк., Мат. Гом.), укр.нехлю́я ’тс’, рус.дан.нехлю́й ’непаваротлівы чалавек’, польск.niechluj, niechluja ’неахайны чалавек’. Відаць, ад няхлюйны ’неахайны, неакуратны’, паралельнага да няхлюдны ’тс’ (Сцяш. Сл.), параўн. таксама польск.niechlujny ’тс’ < *niechludźny, ад chlud (Варш. сл., 3, 263), гл. схлюдны, што, магчыма, сведчыць пра запазычанне (Кюнэ, Poln., 81). Характэрна наяўнасць паралельных форм з ‑к‑: няўклюй ’неахайны, непаваротлівы чалавек’ (астрав., ул. інф.), няўклю́йны ’неахайны’ (там жа), што могуць разглядацца як вытворныя ад *klud (гл. няўклюда). Няясныя адносіны да ст.-чэш.nechla ’пачвара’ (Гебаўэр, Sl. stč.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1.нашто, чым і без дап. Быць хворым на якую‑н. хваробу. [Оля:] — Бацька здаўна хварэе на сэрца.Мележ.Стары жыватом хварэў.Лось.[Нахлябіч] пеша ў горад хадзіў.., аж хварэў пасля гэтакай нялюдскай дарогі.Чорны.
2.перан.; закаго-што. Трывожыцца, непакоіцца аб кім‑, чым‑н. Хварэць за план. □ Тое, што .. [Наташа] хварэла за поспехі і няўдачы брыгады, было звычайным праяўленнем яе натуры.Краўчанка.Усім, хто меў дачыненне да калгаса і хварэў за яго лёс, зрабілася не па сабе. Ясна, сіласу было мала.Ермаловіч.//чым. Востра перажываць што‑н. Сапраўдны паэт, на думку Янкі Лучыны, неразлучны са сваім народам, ён тужыць яго тугою, хварэе яго хваробамі.Ларчанка.//нашто, чым. Мець які‑н. недахоп, якую‑н. слабасць. Я быў нехлямяжы, сарамлівы і гарачліва, затоена хварэў на самалюбства.М. Стральцоў.[Максім:] — Можа, [Сашка] проста хварэе нездаровай цікавасцю.Машара.
3.перан.; закаго-што. Хвалявацца за чые‑н. спартыўныя поспехі. Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Клаўдзія Пятроўна пачала бурна хварэць за мінскае «Дынама».Васілёнак.
•••
Хварэць душой — трывожыцца за каго‑, што‑н.
Хварэць на пана — весці сябе фанабэрыста, высакамерна ў адносінах да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баланда́ ’вельмі рэдкая, няўдалая яда’ (Вешт.), ’яда з мятай бульбы’ (Лысенка, ССП), ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком, зацірка’ (Мат. Гродз.). Параўн. рус.бала́нда́ ’від яды, баланда; бацвінне; зацірка; бульба з цыбуляй і г. д.; від лебяды, бацвінне; абрызглае малако’; ’балбатун, пустаслоў’. Усё да дзеяслова. Параўн. рус.бала́ндать, бала́ндить ’баўтаць; рашчыняць на вадзе муку; баўтаць нагамі; займацца пустымі размовамі’, укр.баланді́ти ’балбатаць, гаварыць’, баланда ’марудны, нехлямяжы чалавек; балбатун, пустамеля.’ Параўн. і чэш.blandat (Махэк₁, 33) ’балбатаць, гаварыць’. Зыходнае *balandati (гукапераймальнае?) ’баўтаць, размешваць’ → 1) ’рабіць яду наспех’ (адсюль і ’дрэнная яда, зацірка’); 2) ’балбатаць, гаварыць’. Няма падстаў гаварыць аб запазычанні ўсёй групы слоў з літ. мовы (надта многа значэнняў, якія не выводзяцца з літ. ’лебяда’). Запазычанае, мабыць, толькі бала́нда (< літ.balánda ’Chenopodium’). Аб запазычанні гл. Фасмер, 1, 113 (там і ранейшая літ-pa); Шанскі, 1, Б, 21; Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 49.