Прыстара́цца ’раздабыць, прыгатаваць што-небудзь звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі’ (Бяльк., ТСБМ), экспр. ’нарадзіць дзіця’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус.пристара́ться, смал. ’пастарацца дастаць што-небудзь, паклапаціцца пра што-небудзь’; ’прыкласці намаганні, папрацаваць’. Прэфіксальны дэрыват ад стара́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
birth[bɜ:θ]n. нараджэ́нне;
give birth toнарадзі́ць;
at birth пры нараджэ́нні;
from birth ад дня нараджэ́ння;
the date of birth да́та нараджэ́ння;
by birth :She іs Belarusian by birth. Яна беларуска па паходжанні.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
miscarry
[mɪsˈkæri]
v.i. -ries, -rying
1) цярпе́ць няўда́чу
2) не дайсьці́, прапа́сьці (пра ліст, пасы́лку)
3) скі́нуць (дача́сна нарадзі́ць); не данасі́ць (дзіця́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.
1.што і чаго. Пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (пра жывёлу).
Н. тлушчу.
2.што. Гуляючы, набыць што-н. (разм.).
Н. апетыт.
3.каго-што. Стаць цяжарнай, нарадзіць дзіця, не будучы замужам (разм., груб.).
4. Правесці нейкі час гуляючы (разм.).
Не вельмі тут нагуляеш.
|| незак.нагу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).
|| наз.нагу́л, -у, м. (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
урадзі́ць, ураджу, уродзіш, уродзіць; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Даць ураджай, плады. Усё ўрадзіла — жыта, ячмень, авёс, бульба, лубін...Пестрак.Урадзілі [вішні], аж голле абвісае ад ягад.Кулакоўскі.[Піліпёнак:] — Корму сёлета канюшына многа дала, а вось насенне нешта не ўрадзіла.Шахавец.
2.каго. Разм.Нарадзіць. [Бацька:] — Урадзіў я на гора цябе, на сваю галаву.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́ніць2 ’сцвярджаць, што яшчэ рана’ (Нас.), ра́ніцца ’прыходзіць, рабіць раней вызначанага часу’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, магчыма, рані́ць ’не ў тэрмін нарадзіць’ (Сл. ПЗБ), рані́цца ’рана што-небудзь рабіць’ (там жа). Гл. рана2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Найсці́, найці́ ’найсці’, ’знайсці’, ’нарадзіць’ (Бяльк., Яруш., Кліх, Пятк., Сл. ПЗБ, ТС), найсці́ся, найці́цца ’знайсціся’, ’нарадзіцца’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Юрч., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. рус.найти́, укр.найти́, польск.najść, чэш.najít, славац.nájsť, в.-луж.nańć, nadeńc, н.-луж.najś, славен.nájti, серб.-харв.наћи, балг.на́йда, макед.найде, што дае падставы для рэканструкцыі *na‑iti (гл. ісці), звычайна са значэннем ’найсці, напасці, натрапіць’ і ’знайсці’ (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 65). Значэнне ’нарадзіць’, ’нарадзіцца’, якое адлюстроўвае эўфемізм, што мае засцерагальную (ахоўную) функцыю (паводле Машыннага, «ma na celu wprowadzenie w błąd złych mocy», Kultura, II, 1, 277), таксама вядома большасці славянскім мовам, параўн. рус.найти сына і прынятыя формулы, што «тлумачаць» дзецям іх з’яўленне: найти в крапиве, найти за углом, серб.-харв.нашло се дијете (Вук) і інш.