Набабэ́хаць ’наліць без патрэбы, разліць’ (слонім., Нар. лекс.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, варыянт наважаць, гл. бахаць ’бухаць, ліць’, параўн. набаба́хаць ’наліць празмерна’ (Яўс.), набабу́хаць ’накласці, наліць без меры’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Пазбавіць каго‑н. волі з узяццем пад варту. Панура ступаючы па свежым, яшчэ не рыпучым снезе,.. [хлопчык] думаў, за што гэта фашысты арыштавалі маму. Кулакоўскі.

2. Накласці арышт на што‑н., забараніць распараджацца чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфіскава́ць, канфіско́ўваць юрыд. konfiszíeren vt; beschlágnahmen неаддз. vt, mit Beschlág belégen (накласці арышт на маёмасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

verstéuern vt

1) заплаці́ць мы́та [по́шліну, пада́так] (за што-н.)

2) накла́сці по́шліну [мы́та, пада́так]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tabuíeren vt, tabuisíeren vt абвясці́ць недатыка́льным, накла́сці табу́ (на што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Набудава́ць ’набраць, накласці поўную пасудзіну’ (ушацк., Нар. лекс.), набудава́цца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё ад бутава́ць ’напіхваць’ з ад’ідэацыяй да будава́ць ці ў выніку азванчэння т у інтэрвакальным становішчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nakłaść

зак.

1. накласці, налажыць;

2. komu надаваць каму; адлупцаваць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wycisnąć

зак.

1. выціснуць;

2. адціснуць; адбіць;

wycisnąć piętno — накласці адбітак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рэзалю́цыя

(лац. resolutio = дазвол)

1) рашэнне, пастанова з’езда, канферэнцыі, сходу;

2) пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы (напр. накласці рэзалюцыю).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Вазаві́к 1 ’ламавік, конь для грузавых перавозак’ (КЭС). Рус. возовик ’тс’, укр. возовик ’тс’. Да вазавы (у адрозненне ад верхавы).

Вазаві́к 2 ’той, хто ўмее накласці воз сена’ (Янк. III). Да вазавы (< *вазавы работнік) або непасрэдна да воз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)