паўзла́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.
Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пузга́н ’пузацік’: чародка малых суседскіх пузганоў (глыб., Полымя, 1998, 12, 108), пузан, пузган ’чалавек з вялікім жыватом’ (бяроз., шуміл., паст., Сл. ПЗБ). Да пу́за (гл.); форма пузан узмоцнена экспрэсіўным суфіксам -гай (параўн. аўчуган, зладзю‑ гай і пад.). Саўка (Запісы, 23, 56) бачыць у пуцган ’пузаты’ (Стома–Сініца) першаснае пузан з устаўным г, характэрным для ўсходнебалтыйскага арэала, паралельнае да лазіць — ладзган ’пра малое, якое лазіць куды не трэба’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла́наваць ’падбягаць на кірмашы ад аднаго прадаўца да іншага ў пошуках патрэбнага тавару’ (Янк. II). Балтызм. Параўн. літ. landyti ’лазіць туды-сюды’, ’часта заходзіць’, ’вылазіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абле́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак. (разм.).
1. Страціць валасы або поўсць ці пер’е, скуру; выпасці, вылезці (пра валасы, поўсць, пер’е).
Кот аблез.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Страціць першапачатковую афарбоўку, верхні слой, выліняць, выцвісці або злезці, адваліцца ад паверхні чаго-н.
Сукенка аблезла.
Фарба аблезла.
3. Змяніць скуру, згарэўшы на сонцы.
За лета ўвесь твар аблез.
|| незак. абла́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ні́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Шукаючы каго‑, што‑н., заглядваць усюды. Больш за гадзіну калацілі.. [паліцыянты] хату: лазілі пад печ, шукалі на гарышчы, нікалі за засланку. Сабаленка. Напэўна [Андрэю Данілавічу] было не прывыкаць — лазіць самому па гаршках, нікаць па палічках, карацей кажучы, займацца самаабслугоўваннем. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.
1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».
2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ело́зить несов., прост., обл.
1. (ползать) по́ўзаць, ла́зіць;
2. (вертеться, суетиться) со́ўгацца, круці́цца, мітусі́цца;
3. (возить, тереть чем по чему-л.) со́ўгаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акраба́тыка
(фр. acrobatique, ад гр. akrobatikos = які лазіць угары)
від спартыўнай або цыркавой гімнастыкі, які ўключае скачкі, стойкі, перавароты, піраміды і іншыя фізічныя практыкаванні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
◎ Ладзга́н ’пра малое дзіця, якое соваецца, лазіць куды не трэба’ (зэльв., Сцяц.). Балтызм, параўн. літ. lazgus ’гаваркі, ветлівы, далікатны’, lazgełi ’моцна гаварыць’, ’віцца, развівацца’ (Лаўчутэ, Балтызмы, П7).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́кавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рака 1. Ракавая клюшня. □ Прызнацца, і Міколка з бацькам .. да вялікай радасці дзеда баяўся лазіць і па ракавых пячорах. Лынькоў. // Прыгатаваны з ракаў. Ракавы суп.
ра́кавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рака 2. Ракавая пухліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)