Карчава́ць, укр.корчувати, рус.корчевать, чэш.krčovati, славац.krčovať, krčiti, польск.karczować, серб.-харв.кр́чити, славен.kŕčiti. Дзеяслоў дэнамінатыўнага паходжання, ад корч (гл.). Прасл.kъrčiti, kъrčovati < kъrčь (Слаўскі, 2, 75). Ад kъrčь спачатку утварыліся прэфіксальныя дэрываты тыпу iz‑kъrčiti, а потым як другасныя дзеяслоўныя формы без прэфіксаў (Ваян, RÉS, XXII, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gruchot, ~u
м.
1. грукат, грук;
2. старызна, хлам, разваліна;
stary gruchot — старая разваліна; стары корч (пень)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
piernik
м.
1. пернік;
2.разм. стары корч;
co ma piernik do wiatraka? — пры чым тут гэта?
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ку́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня.// Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны?Колас.
2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хму́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць хмурнага; згушчэнне хмар; воблачнасць. Новая шасэйная дарога адлівала белаватым колерам у цёплай хмурнасць ціхага дня.Чорны.
2.перан. Хмурны выгляд, панурасць. Толькі Корч часам прыб’ецца, прыстане, пагоніць хмурнасць на Васіля, але Ганна ўмее ўжо разганяць гэту хмурнасць.Мележ.Твар майстра быў прасветлены, хмурнасць яшчэ крыху жыла ў вачах, але глядзелі яны ўжо зусім добра і спагадліва.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лама́чына, ‑ы, ж.
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі.Галавач.// Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі.Чорны.
2.Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.//перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́крак1, сукра́к ’смольны корч са скручанымі слаямі’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; Нар. сл., ПСл, Сцяшк. Сл.; лельч., Жыв. сл.; ЛА, 5), ’цурка’ (Нар. Гом.), ’палена з мноствам сукоў’ (хойн., Арх. ГУ), сукра́к ’вузел на нітцы’ (Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ЛА, 5), су́кырак ’скрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.). Гл. сукро, сукарак.
Сукра́к2 ’лядзяш’ (люб., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга, г. зн. ’скручаны’. Да семантыкі параўн. сукаць свечкі ’матаючы ў гарачы воск, рабіць свечкі’, гл. сукаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
snag
[snæg]1.
n.
1) патарча́ка f.
2) корч(падво́дны), тапля́к -а́m.
3) абло́маны зуб
4) Figur. перашко́да f.
We hit a snag — Мы напаро́ліся на рапто́ўную перашко́ду
5) вы́цягнутая ні́тка (з ткані́ны)
2.
v.i.
1) заміна́ць, перашкаджа́ць; спатыка́цца
2) зачапля́цца; хапа́ць
3) ачышча́ць ад карчо́ў, суко́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Раскара́ка — пра чалавека з шырока пастаўленымі нагамі (ТСБМ, Сл. ПЗБ), роскора́ка ’нешта раздвоенае, растапыранае’: роскорака ў граблях (ТС). Сюды ж роскараку́н ’крываногі чалавек’, ро́скарач ’расставіўшы ногі’ (там жа). Параўн. таксама раскірэ́ка ’той, што мае крывыя ногі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), раскіра́ка ’тс’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), разгіра́ка ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Укр.роскаря́ка ’дрэва з раздвоеным ствалом; чалавек, што ходзіць расставіўшы ногі’, раскоряка ’тс’. Відаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад раскара́чыць ’шырока расставіць ногі’, параўн. таксама укр.роскаря́чити ’тс’, славен.razkoračiti ’раскарачыцца’, razkorak ’шырока пастаўленыя ногі’, што ўзыходзяць да прасл.*korakъ, параўн. кора́к ’крывы корань, корч’ (ТС), роднаснага да *korkъ, гл. крок (параўн. Сной₂, 308). Формы з коранем ‑кір‑ (варыянт ‑ґір‑, гл. Карскі 2-3, 39) маглі ўзнікнуць пад уплывам літ.kereti, keróti ’разрастацца ўшыркі, разгаліноўвацца’, параўн., аднак, і польск.kierz ’куст’, чэш.keř ’тс’, славен.razkrečiti ’стаць уразкрок, пашырыць, расставіць ногі’, што сведчаць пра чаргаванне *kor‑/*ker‑/*kъr‑. Параўн. падобныя адносіны: кірна́ч ’крываногі мужчына’ (Скарбы), гл. кірнаты, літ.kìrna ’корч’. Сюды ж раскара́кі мн. л. ’штаны (у загадцы)’, што ўяўляе дэвербатыў ад раскара́чыць са спецыялізаваным звужэннем семантыкі, абумоўленым энігматычным ужываннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Калю́ба ’качарга’ (Сцяшк.). У іншых крыніцах як быццам не адзначаецца. Этымалогія няясная, магчыма, знаходзіцца ў сувязі з рус.дыял.кал‑f кол‑: коляба ’крыўляка’, калябиться ’крыўляцца, ламацца’, каляга ’калека, бязногі’, каляжина ’вывернутае з коранем дрэва, корч’, каляжыться ’крыўляцца, ламацца’, каляжка ’нага, ножка’; параўн. яшчэ да семантыкі смал.* кальчушка ’крывая палка’ і ’крывая нага’. Відавочна, што пэўных доказаў мяркуемай сувязі няма, да таго ж наогул нельга выключыць магчымасць як памылковага запісу, так і недакладнай яго расшыфроўкі, іншымі словамі, аўтэнтычнай формай павіцца быць кацюба (Цыхун, вусн. паведамл.).