кацяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Невялікі кацёл, пасудзіна для варкі ежы і для яды з яго.

Салдацкі к.

2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі.

3. Галава (разм., пагард.).

Штосьці к. не варыць.

|| прым. кацялко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цылі́ндр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольніка вакол аднаго з яго бакоў.

2. Прадмет такой формы.

3. Высокі цвёрды мужчынскі капялюш з палямі.

|| прым. цыліндры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і цылі́ндравы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Капялю́х, варыянт да капялюш з тым жа значэннем (Гарэц., Др.-Падб.), таксама запазычанне з польск. kapeluch ’тс’ (Слаўскі, 2, 53–54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Dámenhut m -s, -hüte жано́чы капялю́ш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hútschachtel f -, -n каро́бка пад капялю́ш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фе́травы Filz-; aus Filz;

фе́травы капялю́ш Fílzhut m -(e)s, -hüte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

słomkowy

саламяны;

słomkowy kapielusz — саламяны капялюш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лабу́к 1 ’карова без рагоў’ (віл., швянч., Сл. паўн.-зах.). Да лоб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ук гл. Сцяцко (Афікс. наз., 178). Параўн. таксама лаба́н 2.

Лабу́к 2 ’страха над ганкам’ (віл., Сл. паўн.-зах.). З клабук ’шапка, капялюш, брыль’ (ужо ст.-бел. клобукъ, ст.-польск. kłobuk ’капялюш, шалом’) з адпадзеннем к‑.

Лабу́к 3 ’нехлямяжы чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да лоб 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кантра́льта, нескл., н.

Самы нізкі жаночы голас (у спевах). [Жанчына] паправіла какетлівым рухам капялюш і густым звонкім кантральта заспявала арыю. Мурашка. // Спявачка з такім голасам.

[Іт. contralto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЬЯЧЭ́НКА Ніна Мікалаеўна (н. 23.7.1944, г. Чыта, Расія),

артыстка балета, балетмайстар. Засл. арт. Расіі (1973). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1963), выкладала ў ім (1965—85). Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) т-рах оперы і балета [сярод партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізе—Р.​Шчадрына)]. З 1986 педагог-рэпетытар Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1988 педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча, з 1992 балетмайстар, з 1993 гал. балет-майстар Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Сярод пастановак: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П.​Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж.​Германа, «Халопка» М.​Стрэльнікава. «Вясёлая ўдава» Ф.​Легара, «Капялюш Напалеона» О.​Штрауса, «Цыганскі барон» І.​Штрауса.

т. 6, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)