за́ячы і зае́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да зайца (у 1 знач.). Заячыя сляды. Заячае футра. // Зроблены з футра зайца. Заячая шапка.

2. перан. Нясмелы, баязлівы. Заячы характар. Заечая натура.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Заячая капуста. Заячая канюшына. Заячае шчаўе.

•••

Заячая губа гл. губа.

Заячая душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабок, бабоўнік, бобік ’расліна Menyanthes trifoliata L., бабок трохліставы’ (Шат., Кіс.); рус. бобки́, бобо́вник ’канюшына’, бобовник ’канюшына, Trifolium’, ’бабок, Menyanthes’, ’капытнік балотны, Calla palustris’, аналагічныя назвы ў польск. і ўкр. мовах (параўн. Мяркулава, Очерки, 36). Ад bobъ ’боб; штосьці круглае’. Першапачаткова назва адносілася да канюшыны, потым была перанесена на бабо́к (тры лісцікі, як у канюшыны) і капытнік (гл. Мяркулава, Очерки, 36–37). Такім чынам, сюды належаць і бабо́ўнік ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Кіс., Інстр. II), ’Veronica beccabunga L.’ (Кіс.). Бел. слова бабоўнік ’Trifolium’ (Нас.) Кюнэ (Poln., 45) лічыць запазычаннем з польск. bobownik.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урадзі́ць, ураджу, уродзіш, уродзіць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Даць ураджай, плады. Усё ўрадзіла — жыта, ячмень, авёс, бульба, лубін... Пестрак. Урадзілі [вішні], аж голле абвісае ад ягад. Кулакоўскі. [Піліпёнак:] — Корму сёлета канюшына многа дала, а вось насенне нешта не ўрадзіла. Шахавец.

2. каго. Разм. Нарадзіць. [Бацька:] — Урадзіў я на гора цябе, на сваю галаву. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАБО́ВЫЯ, матыльковыя (Fabaceae, Leguminosae),

сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных. Каля 650 родаў, больш за 18 тыс. відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. На Беларусі 20 родаў (найб. вядомыя баркун, вязель, гарох, гарошак, жаўтазель, зяновец, канюшына, куравай, лубін, люцэрна, пералёт, рабінія, рутвіца, чына, эспарцэт) і больш за 80 дзікарослых відаў. Рэдкія віды бабовых занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Адна- і шматгадовыя травы, паўкусты і кусты, ліяны і дрэвы. Лісце пераважна чаргаванае, складанае, з прылісткамі. Кветкі найчасцей у гронка-, коласападобных і галоўчатых суквеццях, звычайна зігаморфныя. Плод — боб. На каранях бабовых утвараюцца клубеньчыкі, у якіх знаходзяцца бактэрыі, здольныя фіксаваць атм. азот. Тэхн., лек., харч., кармавыя, дэкар. і сідэратныя расліны; ёсць ядавітыя, якія маюць алкалоіды і выкарыстоўваюцца як лек. і інсектыцыдныя.

Літ.:

Флора СССР. Т. 11. М.; Л., 1945;

Тахтаджян А.Л. Система и филогения цветковых растений. М.; Л., 1966;

Яго ж. Система магнолиофитов. Л., 1987;

Флора Европейской части СССР. Т. 6. Л., 1987.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Міну́шкі 1 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenum alternifolium L.’ брэсц. лянушкі, мінушкі, віц. мянушкі, гродз. мянюшкі ’тс’ (Кіс.). Да міну́ць (гл.). Матывацыя: хвароба (жаўтуха, кашаль, мочаспусканне) мінала, праходзіла пасля лячэння яе гэтай раслінай. Параўн. бел. грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка. Аб іншых назвах гэтай расліны гл. Лучыц-Федарэц, БЛ, 14, 68–69. Сюды ж пін. мяну́шка ’селязёнка’ (Сл. Брэс.).

Міну́шкі 2 ’свінакроп звычайны, Spergula vulgaris Boen.’ (мін., Кіс., Інстр. II). Няясна. Відаць, у выніку пераносу з міну́шкі 1. Матывацыя (?).

Міну́шкі 3 ’раллявая канюшына, Trifolium arvense L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі міну́шкі 1 і каманіца 1 (каманічнік, польск. komonicznik ’канюшына з жоўтымі кветкамі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шу́рка

1. Канюшына палявая Trifolium arvense L. (Слаўг.). Тое ж шу́рычкі (Слаўг.).

2. Старая мера дроў (БРС); кароткі кавалак бервяна (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Вало́шка ’васілёк сіні, Centaurea cyanus L.’ (Кіс., БРС, КЭС, Гарэц., Маш., Яруш., Шпіл.), валашок ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (Кіс.), валожка ’васілёк’ (БРС, Шн., 3). Рус. волошки, укр. волошки. Да валах — старой назвы раманскіх народаў (Фасмер, 1, 345; Март., Лекс. взаим., 79–80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лячуха ’люцэрна пасяўная, Medicago sativa L.’ (гродз., Кіс.). Да лячы́ць (гл.). Лексема з суфіксам ‑уха з’яўляецца памылковым перакладам лац. medic‑ago, якое нібыта ад medica ’лячэбныя зёлкі’, у той час як лац. слова паходзіць ад Medus ’мідзійскі’ > mēdica (maedica) herba ’мідзійская канюшына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыфо́ль ‘вадзяная ці балотная расліна бабок, Menyanthes trifoliata L.’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трифоль) з лац. trifolium ‘трыліснік, канюшына’. Параўн. чэш. дыял. třilistník, třulistník, паўд.-польск. trojan — звычайна ў расліны з кораня вырастаюць тры вялікія сакавітыя лісты (Махэк, Jména, 182; ЕСУМ, 5, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАПА́Р, папарнае поле,

поле севазвароту, якое ўвесь вегетацыйны перыяд або частку яго застаецца незасеяным і неаднаразова апрацоўваецца для ачысткі глебы ад пустазелля і ўтрымання вільгаці. Папарная сістэма земляробства склалася ў эпоху феадалізму, замяніўшы лядную і лесапольную сістэмы трохпольнай (П., азімыя, яравыя). П. выкарыстоўваецца пераважна пад азімыя жыта і пшаніцу. Бывае чысты і заняты. Чысты П. — чорны (зяблевая апрацоўка ўгноенай глебы вядзецца ўвосень) і ранні (асн. апрацоўка вясною) — найчасцей выкарыстоўваюць у засушлівых раёнах. У нечарназёмнай зоне чысты П. пакідаюць на ўчастках з вял. колькасцю шматгадовага пустазелля. У інтэнсіўным земляробстве найб. эфектыўны заняты П., калі першую палавіну лета вырошчваюць культуры з кароткім вегет. перыядам (прапашныя, віка-аўсяная сумесь, кукуруза на сілас, кармавы лубін, канюшына і інш.), якія ўбіраюць за 3—4 тыдні да сяўбы азімых раслін. Сідэральны П. (разнавіднасць занятага П.) паляпшае якасць бедных, пераважна пясчаных і супясчаных глеб. Ён менш эфектыўны, чым П., заняты культурамі на кармы. На папарным полі вырошчваюць культуры (лубін і інш.), якія заворваюць на зялёнае ўгнаенне. Гл. таксама Сістэма земляробства.

У.​П.​Пярэднеў.

т. 12, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)