Рагало́вы ’калматы’ (Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя рог 1 (гл.) і галава (гл.) (< *рогагаловы?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́хматка ’арыфметыка’ (Шымк. Собр.). Семінарызм? Магчыма, іранічная кантамінацыя рахаваць (гл.) і матэматыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцыку́н ’мачавы пухір’ (іван., навагр., вусн. паведамл.). Кантамінацыя сцаць і сікун ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́хкаць ’квактаць, стагнаць’ (Яўс.). Як аб гэтым сведчаць значэнні, кантамінацыя квактаць і вохкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́йзаць ’крэмзаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Нар. словатв.). Кантамінацыя крэмзаць (гл.) і кроіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ксіць ’плакаць, хныкаць’ (Бяльк.). Да кука 3 (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кукса 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куламе́сіцца ’балавацца з цестам’ (Бяльк.). Кантамінацыя кулага (гл.) і месіць (гл.). Параўн. куламескі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адчуба́сіць ’аддубасіць’ (Шат.). Кантамінацыя аддубасіць (гл.) і чуб (гл.) (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гаваразка ’прымаўка’ (Сл. ПЗБ). Кантамінацыя семантычна блізкіх прыгаво́рка і пры́казка (гл. прыгавары́ць і прыказа́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растапу́цце ’разводдзе’ (Юрч. Вытв.). Кантамінацыя распу́цце 1 (гл.) і растапіць (пра лёд), гл. тапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)