gabble1 [ˈgæbl] n.

1. ху́ткая гаво́рка, яку́ю ця́жка зразуме́ць; лапата́нне

2. го́гат (гусей)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Расшало́пацьзразумець, раскумекаць, разабрацца’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рысшало́піцца ’разабрацца’ (Бяльк.). Ад шалопаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сообрази́ть сов.

1. (сопоставить, обдумать) узва́жыць, абмеркава́ць;

2. (понять, догадаться) зразуме́ць, уця́міць, сця́міць, ске́міць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́здрыць ’здагадацца, зразумець’, су́здрыцца ’падумацца’ (астрав., Сл. ПЗБ). З *сузрэць з устаўным ‑д‑; параўн. суздром.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Разбагну́ць, розбагну́ць ’усвядоміць, зразумець’ (ТС), параўн. укр. розбага́ть ’пажадаць, марыць’, чэш. rozbahnouti ’пажадаць, захацецца’. Гл. бажаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчу́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адчуць. Я доўга выношваў цьмяна адчутую патрэбу штосьці ўзнікшае зразумець і сказаць. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утлума́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што, каму і з дадан. сказам.

Разм. Тлумачачы, прымусіць каго‑н. зразумець, засвоіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГУРЫЛЁЎ (Аляксандр Львовіч) (3.9.1803, Масква — 11.9.1858),

рускі кампазітар, піяніст. Музыцы вучыўся ў бацькі, прыгоннага музыканта Л.​С.​Гурылёва, дырыжора і скрыпача аркестра графа У.​Р.​Арлова. У 1831 разам з бацькам атрымаў вольную, працаваў у Маскве. Яркі прадстаўнік дэмакр. кірунку ў рус. рамансе. Многія яго песні сталі народнымі. Найб. вядомыя песні, блізкія да быт. раманса: «Матачка-галубачка», «Аднастайна гучыць званочак», «Сарафанчык», «Уецца ластаўка», а таксама рамансы «Разлука» («На заранку туманнага юнацтва»), «Вам не зразумець майго смутку» і інш. Значная галіна яго творчасці — фп. музыка, у якой вылучаюцца варыяцыі на тэмы нар. песень, рамансаў, опер, а таксама фп. п’есы. Збіраў і апрацоўваў нар. песні.

т. 5, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

асі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Аказацца дужэйшым у барацьбе, перамагчы; адолець.

А. ворага.

Не зможа нас гора а. (перан.).

2. што. Выканаць цяжкую работу, справіцца з чым-н.; засвоіць, зразумець што-н.

А. вышэйшую матэматыку.

|| незак. асі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак. (разм.).

1. з кім-чым, пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Гутарыць, весці гаворку.

Мужчыны талкавалі пра нарыхтоўку кармоў.

2. каму. Растлумачваць што-н.

Колькі не талкавалі яму — нічога не мог зразумець.

|| наз. талкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)