*Кандры́чка, кандрэчка ’худая, шустрая, натурыстая кабета з выкрутасамі’ (драг., Нар. словатв.). Рус.пск., цвяр.кандрычи́ть ’біць’, смал. ’здзекавацца, мучыць’, валаг. ’упарціцца, упірацца’, валаг., кур., маск.кандрычиться ’тс’, стаўрап. ’капрызіць’, бран.кандрючить ’наравіцца’. Утворана ад драчыць. дранчыць (< прасл.dročiti гл. SP, 4, 252–253; ТрубачЬў, Эт. сл., 5, 122–123) і прыстаўкі ка‑ з інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 2, 179).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск.penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус.пск., цвяр.кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nabijać się
незак.
1. напорвацца;
2. набівацца (запаўняць сабой);
3.z kogo/czegoздзекавацца з каго/чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Здзек ’зняважлівыя паводзіны’. Рус.зах.-бранск.зде́ки ’здзекі’. Параўн. рус.смал., пск., калін., зах.-бранск.здекаться ’свавольнічаць, насміхацца, здзекавацца’, алан.здекнуться ’ўперціся’, валаг.дековаться ’здзекавацца’. Рус.издеваться традыцыйна ўзводзіцца да jьz‑dě‑va‑ti‑sę з коранем dě‑, як у дзець (гл.), семантычна праз ц.-слав. выраз издѣти имѧ ’даць (утварыць) імя, мянушку’ (Зубаты, 1, 1, 93) ці праз сувязь з раздевать: ’зняважыць, зняўшы адзенне’ (Пізані, Paideia, 8, 1953, 2, 112). Ст.-слав.издѣꙗти (издѣти) азначала ’зрабіць, утварыць’, што з дадаткам значэння ’выносіць’ захавалася ў ц.-слав.издѣти, издѣвати. Значэнне ’рабіць, утварыць’ адлюстроўваецца не ў дзець, а ў іншых адгалінаваннях кораня dě‑ (гл. дзея). Але магчыма звязаць здзек і з іншым коранем, што мае значэнне ’ствараць’, *zьd‑ (гл. здань). Бел.здзек утворана з суфіксам ‑к‑ (як знак, язык, гл. Мейе, Études, 335–337) ад дзеяслоўнай асновы jьz‑dě‑ti ці zьd‑ě‑ti. (Фасмер, 2, 122; Шанскі, 2, И, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
misshándelnvt жо́рстка абыхо́дзіцца (з кім-н.), здзе́кавацца (з каго-н.), глумі́цца (над кім-н.);
éine Spráche ~ каве́ркаць мо́ву
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гвалтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Чыніць гвалт (у 1, 2 знач.); здзекавацца, прыгнятаць, няволіць. Нямецка-фашысцкія захопнікі, як толькі ўварваліся ў горад, адразу ж пачалі рабаваць, забіваць і гвалтаваць мірнае насельніцтва.«Беларусь».
2. Сілаю прымушаць жанчыну да палавога акта. Шмат чаго бачылі на сваім вяку старыя бярэзіны .. Бачылі, як п’яныя манахі гвалтавалі вясковую дзяўчыну, выкручвалі ёй рукі.Галавач.
3. Крычаць, шумець. — Алё! — гвалтаваў тэлефаніст каля апарата.Нікановіч.Навокал спяваюць, аж залягаюць, пеўні, кудахчуць куры, гвалтуюць вераб’і.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Празму́ста ’спакушальны’ (Бяльк.). Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі пра- (гл.) ад зму́ста ’спакуса; дрэнны прыклад’ (Нас., Гарэц.), змусці́ць ’спакусіць’ (Нас., Гарэц.), параўн. рус.смусти́ть, сомусти́ть ’збянтэжыць, спакусіць’, сомусти́тель ’спакушальны’, якія разглядаюцца як вынік кантамінацыі мутить і мясти ’бянтэжыць’ (Фасмер, 3, 694), што да *męsti ’бянтэжыць, блытаць’, ітэратыў mǭtiti ’тс’ (гл. муціць параўн. ст.-бел.смятатися ’бянтэжыцца, хвалявацца’ (Ст.-бе. п. лексікон). На канец беларускага слова, несумненна, паўплываў назоўнік шуста ’падбухторванне’, утвораны ад знушчацца ’глуміцца, здзекавацца’ (гл.).
1. Губамі і языком уцягваць у рот што-н. вадкае праз вузкую адтуліну ў чым-н.
С. малако.
2. Пра насякомых і некаторых жывёлін: усмоктваць у сябе што-н. вадкае пры дапамозе спецыяльных органаў.
Пчала смокча нектар з кветкі.
Авадні смокчуць кроў каня.
3. Трымаць у роце, размінаючы, размякчаючы губамі, языком і змочваючы слінай.
С. цукар.
4. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі языком і губамі.
С. соску.
С. лапу.
С. люльку (курыць).
5.перан., звычайна безас. Выклікаць тупы боль.
Смокча пад грудзямі.
◊
Смактаць кроўз каго-н. — мучыць, прыгнятаць каго-н., здзекавацца з каго-н.
|| наз.смакта́нне, -я, н.; прым.смакта́льны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перасме́шнік, ігн. яшчэ і перасмі́шнік ’насмешнік’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр.пересмі́шник, рус.пересме́шник ’той, хто смяецца з іншых, перакрыўляючы іх мовай, тварам, ці пераймаючы, наследуючы іх’. Усходнеславянскае. У гэтых жа мовах у выніку пераносу значэння паводле падабенства ўзнікла лексема перасмешнік са значэннем ’птушка Furdus merula’. Параўн. балг.присмеху̀лник ’тс’ і польск.kos kpiarz ’тс’ < kpić ’здзекавацца, насміхацца’. Відаць, лексема пересмешник узнікла першапачаткова на рус. моўнай тэрыторыі (наяўнасць назоўніка смешнік ’жартаўнік, балака, весялун’, дзеяслова пересме́шничать ’перадражніваць’, прыметніка пересме́шливый).