Патака́ць1 ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н., патураць каму-н.’ (ТСБМ), пат́акнуць ’кіўнуць сцвярджальна’ (Яруш.), пата́каваць ’згаджацца’ (КЭС, лаг.), патако́ўнік ’патуральнік’ (Нас.), пата́чка ’паблажка’ (ТСБМ). Укр.пота́катися ’згаварыцца’, потака́йло, потака́ч ’той, хто паддаквае’, пота́кувати ’паддакваць’; рус.пота́ка́ть ’патураць’, потака ’прытворства, прыкідванне’, ст.-рус.потаков(ь)никъ ’уступчывы, падатлівы’, польск.potakiwać, potakać, potaknąć ’патакаць’, чэш.potakací slovo ’слова, якімі мы пацвярджаем’. Утворана ад сцвярджальнай часціцы так (такъ, тако) пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл.po‑) (Праабражэнскі, 2, 115; Фасмер, 3, 343; Варш. сл., 4, 801).
Патака́ць2 ’ткаць іншым матэрыялам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, з падтыка́ць < падаткнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
assent
[əˈsent]1.
v.i.
выка́зваць зго́ду, згаджа́цца, пагаджа́цца
He assented to our proposal — Ён згадзі́ўся на на́шую прапано́ву
2.
n.
зго́да f.; прыняцьцё прапано́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
gewíllta які́ ма́е наме́р (што-н. зрабіць); гато́вы (да чаго-н.);
~ seinзгаджа́цца, мець наме́р;
sich ~ zéigen мець [праяўля́ць] жада́нне (зрабіць што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Зго́да ’лад’. Рус.сго́да ’шчасце’ (Даль), укр.зго́да, польск.zgoda, чэш.shoda, славац.zhoda ’лад’, н.-луж.zgoda ’добрае надвор’е’, славен.zgọda ’выпадак’, серб.-харв.зго̏да ’выпадак, умова, зручнасць’, балг.зго̀да ’зручныя абставіны, выпадак’, ’згода’, макед.згода ’зручнасць, выпадак’. Ц.-слав. (серб.) съгода ’выпадак’ (Міклашыч, Lex. palaeosl., Данічыч). Ст.-рус.згода (1493 г., у «польск. справах») ’умова, згода’. Ст.-бел., ст.-укр.згода ’мір’ (Сінаніма). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова sъ‑god‑i‑ti (sę) (гл. год, гадзіцца), які меў шырокае кола значэнняў, у тым ліку ’згаджацца, быць падыходзячым, трапляцца’. Бел. значэнне ўказвае, верагодна, на польск.-укр.бел.-славац. арэал, магчыма, хаця і не абавязкова пад польск. уплывам ці з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
disagree
[,dɪsəˈgri:]
v.
1) не згаджа́цца; не супада́ць; ро́зьніцца, мець ро́зныя ду́мкі, пагля́ды
2) спрача́цца
3) шко́дзіць, быць шко́дным
Strawberies disagree with him — Труска́ўкі шко́дзяць яму́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
zúgeben*vt
1) прыдава́ць, дава́ць у дада́так, дадава́ць
2) згаджа́цца;
er gab mir zu, dass… ён пагадзі́ўся са мной, што…
3) прызнава́цца (у чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
grant
[grænt]1.
v.t.
1) дава́ць (то́е, пра што про́сяць); дазваля́ць
to grant scholarship (permission) — даць стыпэ́ндыю (дазво́л).
2) прызна́ньне, нада́ньне (пра́ва); перада́ча f. (маёмасьці)
•
- take for granted
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адмаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1.Незак.да адмовіць.
2. Выступаць праціўнікам чаго‑н.; не прызнаваць існавання, значэння, мэтазгоднасці чаго‑н. Адмаўляць існаванне бога. □ У процівагу В. Дуніну-Марцінкевічу паэт-грамадзяін Ф. Багушэвіч адмаўляў увесь тагачасны, і дзяржаўны лад.Шкраба.Помніць толькі [Сяргей], што ён нешта нігілістычна адмаўляў, і не столькі ад цвёрдага пераканання, колькі ад простай мужчынскай ўпартасці.Шамякін.
3. Абвяргаць што‑н., не згаджацца з кім‑, чым‑н. Да гэтага часу Скуратовіч прызнаўся, што некалькі разоў бачыўся з Толікам, але адмаўляў удзел сына ў забойствах.Чорны.[Уладзік:] — А таму нам [настаўнікам] трэба дагаварыцца загадзя; як трымацца на допыце, што казаць, а пра што маўчаць або адмаўляць зусім, каб не было супярэчлівых паказанняў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
exception
[ɪkˈsepʃən]
n.
1) вы́нятак -ку m.
with the exception of… — за вы́няткам каго́-чаго́
2) пярэ́чаньне, запярэ́чаньне n.
to take exception —
а) не згаджа́цца з чым, пярэ́чыць
б) чу́цца абра́жаным
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
acquiesce
[,ækwiˈes]
v.i.
пагаджа́цца; згаджа́цца(моўчкі або неахвотна)
We acquiesced in their plan because we could not suggest a better one — Мы пагадзі́ліся зь і́хным пля́нам, бо не маглі́ запрапанава́ць ле́пшага
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)