ка́ша, ‑ы, ж.

1. Густая страва з круп, звараных у вадзе або малацэ. Ячная каша. Манная каша. □ Марына паставіла талерку прасянай кашы на малацэ, жоўтай, .. з салодкім пахам. Ермаловіч. Кашы маслам не сапсуеш. Прыказка. // Страва з тоўчанай варанай бульбы. Бульбяная каша.

2. перан. Разрэджаная маса чаго‑н., падобная з выгляду на гэту страву. Вада шырока разальецца, І снег на кашу пабярэцца. Колас. Пад нагамі чвякала каша з мокрага снегу і гразі. Курто.

3. перан. Беспарадак, неразбярыха, калатня. Ён здзіўляўся таму, што жывым і цэлым выбраўся з усёй гэтай кашы. Лынькоў. — От каб цяпер наляцелі самалёты, нарабілі б кашы, — сказаў Шыманскі. Гурскі.

•••

Бярозавая каша — розгі.

Даць бярозавай кашы каму гл. даць.

Заварылася кашы — пачалася якая‑н. непрыемная, заблытаная, клапатная справа.

Заварыць кашу гл. гаварыць.

Каша ў галаве чыёй, у каго — хто‑н. блытана разважае, не мае яснасці ў разуменні чаго‑н.

Кашы не зварыш з кім гл. зварыць.

Мала кашы еў (з’еў) гл. есці.

Хапіць шылам кашы гл. хапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымо́л ’круты бераг ракі’, прымо́лісты ’круты, абрывісты’ (ТС). Відаць, той самы корань, што і ў балг. подмо́л ’бераг, навісшы над ракой’, славен. podmòl ’размыты ракой бераг’, славац. podmoľ ’размытае (падмытае) вадой месца’, што да прасл. *podъmolъ, *podъmoljь ад *podъmelti, параўн. славац. podomlieť ’размыць, падмыць, падкапаць’, в.-луж. podmlěć ’падмыць, падкапаць (бераг)’ пры зыходным mlěć (гл. мало́ць); аналагічна чэш. výmol, славац. výmoľ ’нара, вымытая вадой’, рус. вымол ’прыстань’ (Бернекер, 2, 74; БЕР, 5, 458). Адсутнасць фіксацыі адпаведнага дзеяслова, які лёгка ўзнаўляецца на падставе дзеясловаў тыпу прывары́цьзварыць, прыгатаваць’, прыморы́ць ’змарыць’ (ТС) і пад., не можа выклікаць сур’ёзных пярэчанняў супраць названай версіі. Аднак сувязь з *melti трактуецца як другасная, што паўплывала на выцясненне першаснай аманімічнай асновы *‑mьlěti, *‑milati, *‑moliti са значэннем ’выступаць, паказвацца з-за чаго-небудзь’, якая параўноўваецца з алб. mal ’узгорак з крутымі схіламі; абрыў; бераг’ (падрабязна пра апошняе Бярнар, Бълг. изсл., 264), лат. mala ’край, бераг’ і пад. (Куркіна, Этимология–1973, 34–37); супраць роднасці з названымі формамі Трубачоў (ЭССЯ, 9, 49), вяртаючыся да зыходнага *melti, *molъ ’малоць, церці’. Калужская (Палеобалк. реликты в совр. балк. языках. М., 2001, 126) тураў. прымо́л звязвае з грэч. προμολή ’падэшва гары; выток ракі’ і далей з алб. mal, арум. mal ’бераг’, літ. malá ’край, вобласць’, jũrmala ’марское ўзбярэжжа’, лат. jūrmala ’марскі бераг’, ст.-ісл. mǫl ’вал з дробнага камення ўздоўж берага’, а таксама славен. móla ’выступ, балкон, вастрыё’, ’уздоўж’ разам з усімі названымі формамі да і.-е. *mol‑ ’выступаць, выдавацца’. Магчыма, тут назіраецца супадзенне слав. *molъ (< *melti) з субстратным коранем, вядомым у больш шырокім значэнні на значнай індаеўрапейскай тэрыторыі. Сувязь з мул ’іл’, якая прапануецца для ўкр. ви́мул ’вымытае паглыбленне’ (ЕСУМ, 3, 532), здаецца малаверагоднай, параўн. приму́лина ’нанесены вадой глей, мул’. Гл. таксама Глухак, 505: promóliti (se).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)