каша, ‑ы, ж.
1. Густая страва з круп, звараных у вадзе або малацэ. Ячная каша. Манная каша. ▪ Марына паставіла талерку прасянай кашы на малацэ, жоўтай, .. з салодкім пахам. Ермаловіч. Кашы маслам не сапсуеш. Прыказка. // Страва з тоўчанай варанай бульбы. Бульбяная каша.
2. перан. Разрэджаная маса чаго‑н., падобная з выгляду на гэту страву. Вада шырока разальецца, І снег на кашу пабярэцца. Колас. Пад нагамі чвякала каша з мокрага снегу і гразі. Курто.
3. перан. Беспарадак, неразбярыха, калатня. Ён здзіўляўся таму, што жывым і цэлым выбраўся з усёй гэтай кашы. Лынькоў. — От каб цяпер наляцелі самалёты, нарабілі б кашы, — сказаў Шыманскі. Гурскі.
•••
Бярозавая каша — розгі.
Даць бярозавай кашы каму гл. даць.
Заварылася кашы — пачалася якая‑н. непрыемная, заблытаная, клапатная справа.
Заварыць кашу гл. гаварыць.
Каша ў галаве чыёй, у каго — хто‑н. блытана разважае, не мае яснасці ў разуменні чаго‑н.
Кашы не зварыш з кім гл. зварыць.
Мала кашы еў (з’еў) гл. есці.
Хапіць шылам кашы гл. хапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)