Вы́пратаць ’прыбраць, памыць, падмесці’ (Касп., Дзмітр., Шн., 1); ’збіць’ (Нас.); ’ачысціць студню ад гразі, хлеў ад гною і г. д.’ (Бір. Дзярж.). Гл. пратаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nederknüppeln

vt збіць з ног дубі́нкамі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Перабунтава́ць ’перабіць размову’ (Гарэц.), ’пераблытаць, збіць з ліку, перашкодзіць’ (Юрч., Нас.), пірібунто́вывыць ’пераблытваць’, ’перашкаджаць’ (Юрч. СНЛ), ’зрабіць мутным’ (Нас.). Да пера- і бунт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

onieśmielić

зак. збянтэжыць, збіць з панталыку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

крыке́т, ‑а, М ‑кеце, м.

Гульня ў мяч, пры якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, імкнуцца збіць мячом вароты праціўніка (тры слупкі з перакладзінкамі).

[Англ. cricket.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.

П. яблыкі.

2. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. людзей з ног.

П. качак.

3. каго-што. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.

П. прыцэлы ў кулямётаў.

П. людзей з курсу.

4. каго. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.

5. што. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.

П. капыты.

П. калені.

6. што. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

П. скрынкі цвікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кары́та, -а, Мы́це, мн. -ы, -ры́т і -аў, н.

Прадаўгаватая пасудзіна, збітая з дошак або выдзеўбаная з дрэва, якая звычайна выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы.

Збіць к.

Застацца ля разбітага карыта — ні з чым, страціўшы ўсё набытае.

|| памянш. кары́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. кары́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і замарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм. Збіць з толку; заблытаць. Замарочыць чалавека. □ Замарачылі галаву паперы ды разлікі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назбіва́ць сов. (во множестве)

1. сбить; сшиби́ть;

2. сбить, сколоти́ть;

1-2 см. збіць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыко́мкаць экспр. ’пазабіваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да ко́мкаць ’камячыць’, якое ад ко́м (гл.) з экспрэсіўным пераносам значэння ’збіць у камяк’. Параўн. рус. смал. прико́мкать ’завалодаць чужым, прысвоіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)