БЫХО́ЎСКІ Бярнард Эмануілавіч (12.9.1901, г. Бабруйск — 19.4.1980),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1941), праф. (1929). Скончыў БДУ (1923). У 1929—53 праф.БДУ. Даследаваў праблемы дыялект. і гіст. матэрыялізму, гісторыі зах.-еўрап. і сучаснай замежнай філасофіі. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1941—43) Дзярж. прэмія СССР 1944.
Тв.:
Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму. Мн., 1930;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПНІ́Н Павел Васілевіч (27.1.1922, с. Гжэль Раменскага р-на Маскоўскай вобл. — 27.6.1971),
расійскі філосаф. Чл.-кар.АНСССР (1970), акад.АН УССР (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). З 1947 на навук. і пед. рабоце ў Томску, Маскве, Кіеве. З 1962 дырэктар Ін-та філасофіі АН УССР, з 1968 Ін-та філасофіі АНСССР. Асн. працы ў галіне гнасеалогіі, дыялект. матэрыялізму, метадалогіі і логікі навук. пазнання.
Тв.:
Гипотеза и познание действительности. Киев, 1962;
Логические основы науки. Киев, 1968;
Диалектика, логика, наука. М., 1973;
Гносеологические и логические основы науки. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХ,
філасофскае паняцце, што азначае нематэрыяльны пачатак у адрозненне ад матэрыяльнага, прыроднага. Азначае таксама мысленне, псіхічныя здольнасці, пачатак, які вызначае паводзіны, унутр. маральную сілу асобы (гл.Духоўнасць). У гісторыі філасофіі Д. трактаваўся як паняцце (панлагізм), субстанцыя (пантэізм), асоба (тэізм, персаналізм). У рацыяналізме вызначальным бокам Д. лічыцца мысленне, свядомасць, у ірацыяналізме — пазаразумовыя аспекты (воля, пачуццё, уяўленне, інтуіцыя і г.д.). Дыялект. матэрыялізм звязвае духоўнае з працэсам і вынікамі чалавечай дзейнасці, з духоўнай вытворчасцю. У стараж.-грэч. філасофіі Д. — пнеўма, нус, логас; у рэліг.-містычных уяўленнях — бесцялесная, звышнатуральная істота (гл. таксама Тройца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПА́РСКІ (Kiparsky) Валянцін Юлій Аляксандр (4.7.1904, С.-Пецярбург — 15.5.1983),
фінскі філолаг-славіст, балтыст, германіст. Акад. Фінскай АН (1977). Скончыў Хельсінкскі ун-т (1929), вучыўся ў Празе. У 1947—63 праф. Хельсінкскага, Індыянскага (г. Блумінгтан, ЗША), Бірмінгемскага (Вялікабрытанія), Вольнага (Берлін) ун-таў. Аўтар манаграфій: «Агульнаславянскія запазычаныя словы з германскіх моў» (1934), «Чужое ў мове балтыйскіх немцаў» (1936), «Курскае пытанне» (1939; пра мёртвы балт.дыялект), «Фінляндыя ў рускай літаратуры» (1943), «Поўнач у рускай літаратуры» (1947), «Англійскія і амерыканскія тыпы ў рускай літаратуры» (1964), «Руская гістарычная граматыка» (т. 1—3, 1963—75), артыкулаў па пытаннях этымалогіі.
і. дыяле́кт — лингв. иони́ческий (иони́йский) диале́кт;
2.архит. иони́ческий;
і. о́рдар (стыль) — иони́ческий о́рдер (стиль)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУРА́ЦКАЯ МО́ВА,
адна з мангольскіх моў; мова буратаў, што жывуць у Бураціі, Іркуцкай і Чыцінскай вобл. Расіі, на Пн Манголіі і ПнУ Кітая. Падзяляецца на 4 тэр.-дыялектныя групы: зах. (эхірыт-булагацкую), прамежкавую (алара-тукінскую), усх. (харынскую) і паўд. (цангола-сартульскую). У аснову сучаснай літ. бурацкай мовы пакладзены харынскі дыялект. Граматычны строй — аглюцінатыўны. Асаблівасці фанетыкі — наяўнасць кароткіх і доўгіх галосных, а таксама дыфтонгаў, марфалогіі — 7 склонаў, адсутнасць уступальных і ўмоўных дзеепрыслоўяў; у лексіцы шмат запазычанняў з тыбецкіх, кіт., стараманг., цюрк., тунгуса-манчжурскіх і рус. моў. З канца 17 ст. бураты карысталіся стараманг. пісьменствам. З 1931 пісьменства на аснове лац., з 1939 — рус. графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛА́НСКАЯ МО́ВА,
адна з раманскіх моў (ібера-раманская падгрупа). Пашырана ў Іспаніі (аўт.вобл. Каталонія, Валенсія, Балеарскія а-вы), Францыі (гіст.вобл. Русільён, дэпартамент Усх. Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (в-аў Сардзінія, Італія). Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі). У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы. Асаблівасць К. м. — наяўнасць абвеснага ладу (vaig cantar — «Я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў ісп. мовы. Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літ. мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лац. алфавіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́НЯ Пётр Фёдаравіч (25.8.1910, в. Баславічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 5.6.1987),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1961), праф. (1962). Скончыў БДУ (1931). У 1944—47 нам. дырэктара Мінскага пед. ін-та, з 1948 заг. кафедры Рэсп.парт. школы пры ЦККП(б)Б. З 1950 у БДУ, з 1962 у БПІ (заг. кафедры). З 1975 на кафедры філасофіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялект. матэрыялізму і філас. праблемах прыродазнаўства.
Тв.:
Происхождение сознания и его особенности. Мн., 1959;
Проблемы общения и мышления первобытных людей. Мн., 1961;
Человек и его сознание // Беседы о природе и обществе. 2 изд. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),
група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.