раздуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго.

1. Паслабіўшы нагляд, патрабавальнасць, зрабіць каго‑н. дураслівым, свавольным, непаслухмяным. — Толькі на мяне гаворыш, а сама во раздурыла, — скаваў Сцяпан Данілавіч на жонку, якую сын Борык абшчапіў за шыю. Ермаловіч.

2. Даць поўную волю каму‑н., дазволіць поўнасцю праяўляць свае жаданні, пачуцці і пад. — Я толькі баюся, каб мы яе [агранома] адразу занадта не раздурылі. Цяпер машыну, а тады яшчэ што. Ермаловіч. Наста сціснула ў ахапак у яслях сена, перанесла яго карове за драбіну. Будзе есці і пасля каня.. Раздурылі, струшанка ўжо ёй не лезе... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дурны́ ’дурны і да т. п.’ Рус. дурно́й, укр. дурни́й, чэш. durný, серб.-харв. ду̑ран ’запальчывы, злы’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 163). Утварэнне (прасл. *durьnъ) ад прасл. *durъ ’дзікі; наравістасць; шаленства; дурасць’, *durь ’дурасць; шаленства; галавакружэнне і г. д.’ (гл. Трубачоў, там жа, 162–163), якія звязаны, магчыма, са слав. *duxъ, *duti (Трубачоў, там жа, 162; іншыя версіі вельмі няпэўныя). Параўн. ду́рань, дуры́ць, дурэ́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zawracać

незак.

1. паварочваць; вяртаць;

zawracać kogo z drogi — вяртаць каго з дарогі;

2. вяртацца;

zawracać głowę перан. марочыць (дурыць) галаву

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

leg [leg] n.

1. нага́; ла́па, ла́пка

2. но́жка (мэблі)

3. кало́ша, калашына́

4. эта́п, ча́стка даро́гі або́ маршру́ту

5. sport тур, круг, эта́п (у эстафеце)

not have a leg to stand on infml не мець магчы́масці даказа́ць што-н.;

pull smb.’s leg infml дуры́ць каго́-н.;

be on its last legs infml кана́ць; дайсці́ да ру́чкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dureń

dur|eń

м. разм., пагард. дурань, дуравей, дурніла, прытырак, таўкач, тумак;

robić z kogo ~nia — рабіць з каго дурня; дурыць, марачыць, абдурваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чмуры́ць, чмуру, чмурыш, чмурыць; незак., каго-што і без дап.

1. Дурыць, адурманьваць, тлуміць. [Зоя:] — Дзень і ноч на заводзе і дома мудруе і майструе. Я ўжо казала яму: кінь ты, не чмуры галавы. Сабаленка. — Заўтра... Паслязаўтра. Пасля дожджыку ў чацвер, — ужо весела жартуючы, сказаў Каляда.. — Ты мне не чмуры — пасля дожджыку! Ваданосаў.

2. Ашукваць, абдурваць каго‑н., збіваць з толку. І тулілася ўдоўка, Пеставала прымака: — Ну й разумная галоўка! Як людзей ты чмурыш лоўка! Ну і лёгкая рука! Валасевіч.

3. без дап. Гаварыць, рабіць глупствы; хлусіць; прыдурвацца. [Антонаўна:] — А не чмуры ты, стары дурань. Дзяцей пагадаваў, а розуму не набраўся. Прокша. [Раіса:] — Кіньце чмурыць... Я не такая наіўная, каб не пазнаць, як крычыць сава. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыць ’наліваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyćдурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зялі́ць ’надакучаць, дурыць (у выразе зяліць галаву)’ (бялын., Янк. Мат.). В.-луж. zelić ’крычаць, праклінаць, лаяцца’. Шустэр–Шэўц (Этимология, 1970, 89), які не ведаў бел. адпаведнік, збліжаў в.-луж. слова з і.-е. коранем *gal‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 250) і параўноўваў з улікам чаргавання галосных, а потым зычных з бел. галіць ’падганяць’, рус. галиться ’насміхацца’, чэш. háliti ’гучна смяяцца’. Наяўнасць бел. адпаведніка можа і падмацаваць прасл. этымалогію, але, магчыма, тут больш новае ўтварэнне — дзеяслоў ад зелле (в.-луж. zelo ’лячэбная расліна’) ’уздзейнічаць зеллем’. Параўн. соль і саліць (перан.). Нельга выключаць і адасобленасці бел. і в.-луж. лексем. Параўн. яшчэ заліць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bug

[bʌg]

1.

n.

1) казя́ўка, кузу́рка f.

2) блашчы́ца f.; клоп, клапа́ m.

3) informal хваробатво́рная бактэ́рыя, бацы́ла f.

4)

а) вялі́кая заціка́ўленасьць, апанта́насьць f.

б) вялі́кі ама́тар

the travel bug — вялі́кі ама́тар падаро́жжаў

5) Sl. жучо́к -ка́ (прыла́да для падслухо́ўваньня)

2.

v.t.

1) Sl. уста́віць мікрафо́н для падслухо́ўваньня

2) Sl. дакуча́ць, дуры́ць галаву́, назаля́ць

- bug off

- bug out of the eyes

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тлумі́ць ’марочыць, дакучаць’ (ТСБМ), ’збіваць з толку, задурваць, блытаць’ (Нас.), ’прыгнятаць’ (Ласт.), ’турбаваць’ (чэрв., ЛА, 3), ’заблытваць, збіваць з панталыку’ (Байк. і Некр.), ’ачмураць шумам’ (Касп.), ’псаваць, таптаць (пасевы); жартаваць, гаварыць абы-што’ (Нас.), ’дурыць’ (пух., Жд. 2; бялын., Янк. Мат.), ’несці лухту’ (Шымк. Собр.), тлумы́ты ’стрымліваць, затрымліваць’ (драг., Ск. нар. мовы), ст.-бел. тлуми́ти ’ўціхамірваць’, ’стрымліваць’ (1574 г., КГС), сюды ж тлумі́цца ’страчваць увагу, блытацца’ (Нас.), ’туліцца, жыць у цеснаце’, ’дурэць’, ’прадаваць, рабіць доўга’ (Мат. Гом.), тлуми́тис ’таўчыся’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тл́умны ’нястрыманы, шумны, неспакойны’ (ТСБМ), ’сварлівы, бесталковы’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. тлу́ми́ти ’знішчаць, нявечыць; заглушаць; біць, лупцаваць’, польск. tlumić ’прыглушаць, глушыць, прыгнятаць (пра агонь), стрымліваць; таўчыся, біцца’, ст.-польск. tlomić ’тс’, чэш. tlumit ’прыглушаць, стрымліваць, змякчаць’, славац. tlmiť ’тс’. З польск. tlumić ’прыглушаць, стрымліваць’ (Борысь, 635; Брукнер, 572; Махэк₂, 646; Куркіна, Этимология 1983, 24–26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)