chill1 [tʃɪl] n.

1. хо́лад;

take the chill off крыху́/тро́хі падагрэ́ць;

There was a chill in the air this morning. Зранку ў паветры адчуваўся холад.

2. хало́днасць (у адносінах)

3. прасту́да; дры́жыкі;

catch a chill прастудзі́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АСТЭАМІЭЛІ́Т (ад астэа... + грэч. myelos мозг),

інфекцыйнае запаленне касцявога мозгу і ўсіх слаёў косці. Неспецыфічны астэаміэліт выклікаецца гнаяроднымі мікробамі, спецыфічны туберкулёзнай, бруцэлёзнай, сіфілітычнай і інш. палачкамі. Узбуджальнікі астэаміэліту трапляюць у косць праз кроў (гематагенным шляхам) з аддаленага гнойнага ачага (фурункула, абсцэсу і інш.), праз пашкоджаныя тканкі (адкрытыя пераломы, раненні), з інфіцыраваных тканак (гнойнае запаленне суседняга сустава). Захворванню садзейнічаюць траўмы, пераахаладжэнні, ператамленні, авітамінозы і інш. Пры астэаміэліце ў косці парушаецца кровазварот, закупорваюцца сасуды (трамбоз); косць, пазбаўленая жыўлення, мярцвее. Участкі амярцвелай тканкі паступова адрываюцца і выдаляюцца праз свішчы з гноем. Адрозніваюць астэаміэліт востры гематагенны і хранічны. Востры астэаміэліт пачынаецца раптоўна: высокая тэмпература, дрыжыкі, ірвота, часты пульс, зацямненне свядомасці. Там, дзе пашкоджана косць, узнікае прыпухласць, чырванее скура. Калі гной прарываецца, тэмпература спадае, агульны стан хворага паляпшаецца. Ускладненні: гнойныя запаленні суставаў (артрыты), пераломы касцей, вывіхі, сепсіс, пашкоджанні ўнутр. органаў. Востры астэаміэліт можа пераходзіць у хранічны з перыядычнымі абвастрэннямі. Лячэнне вострага астэаміэліту — тэрапеўтычнае, хранічнага — хірургічнае, фізіятэрапеўтычнае.

А.У.Руцкі.

т. 2, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кале́ць ’зябнуць, мерзнуць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат.), ’дубець, карчанець’ (Нас.), ’здыхаць’ (Яруш.). Рус. бран., смал., цвяр., пск., наўг., вяц. і інш. колеть ’цвярдзець’ (у Даля без геаграфіі), (смал.) ’здыхаць’. Відаць, інавацыя ў бел. і шэрагу рус., пагранічных з беларускімі гаворках. Утворана аналагічна дубець, карчанець і да т. п. ад кол (гл.). Што датычыць семантыкі, асноўнае значэнне ’станавіцца цвёрдым’, адкуль і ’мерзнуць’ і ’здыхаць’. З вытворных слоў звяртае на сябе ўвагу калелая ў выразе калелая бярэ (Янк. БП), бадай яго каліэлая ўзела (Сержп. Грам.). У Насовіча калёлая тлумачыцца як наз. жан. р. са значэннем ’холад, дрыжыкі’: «Колѣлая цебе берець, на печь лѣзсшъ» (Нас., 242), колѣлый ’замёрзлы, азяблы’. Думаецца, што можна меркаваць пра беларускую інавацыю, паколькі дакладны адпаведнік быў адзначаны толькі Дабравольскім: колелаядрыжыкі, ліхарадка’. Не выключана, што тут эўфемістычная назва хваробы, параўн. рус. дыял. назву ліхаманкі колотуха. У такім выпадку значэнне магло развіцца натуральна на базе семем ’зябнуць’ і ’дрыжаць, трэсціся’ (параўн. і трасца ў аналагічных выпадках). Да статуса інавацыі параўн. рус. том. колеться ’зябіць, ліхаманіць’: «колется тебе всё, колется, хворатся».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шо́рах, ‑у, м.

1. Глухі гук, шамаценне, шорганне ад лёгкага руху, дотыку, сутыкнення чаго‑н. з чым‑н. Са сваёй бакоўкі Веньямін прыслухоўваўся да шорахаў, што даляталі з Асінага пакойчыка. Навуменка.

2. перан. Дрыжыкі ад страху. Чуваць, як у вёсцы нехта крычыць, — нема, як толькі можа... Пасля стукае кулямёт — як хто, не перастаючы, б’е каменнем у шчыты. Ад гэтага па спіне ідзе шорах і дранцвеюць рукі. Пташнікаў. Успомніўшы чорта, у Юстапа бывала аж шорах па целе пойдзе. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mrowie

н.

1. хмара, мноства; процьма;

mrowie tematów — мноства тэм;

2. дрыжыкі; мурашкі;

mrowie przechodzi перан. мурашкі па спіне бегаюць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Дро́ждрыжыкі’ (БРС, Шат.). Утварэнне прасл. эпохі. Параўн. рус. дрожь ’тс’, ст.-рус. дрожь, рус. дыял. дрощ, польск. dreszcz. Трубачоў (Эт. сл., 5, 144) выстаўляе прасл. *drъžь. Але, магчыма, што частка форм (польск. dreszcz, рус. дрожжа́ть) паходзіць ад *drъzgi̯‑ (гл. Фасмер, 1, 540–541). Атрымліваецца, што пад адной праформай *drъžь нельга тлумачыць гэту групу слоў. Відаць, што фанетыка-марфалагічныя адносіны былі тут вельмі складаныя. Лічыцца, што фармальна *drъžь добра адпавядае літ. drugỹs ’ліхарадка’ (гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа). Гл. далей дрыжа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціна́ць1 ’зразаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Сцяшк., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Гл. сцяць1, цінаць.

Сціна́ць2 ’абхапіўшы, сціскаць; перахопліваць (дыханне); ахопліваць (вокам); замарожваць, сцягваць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’сціскаць (горла)’ (Ян.), ’кідаць у дрыжыкі’ (ТС), сціна́цца ’сціскацца, закрывацца (пра рот)’ (Барад.), ’замярзаць, зацягвацца лядком’ (Бяльк., Варл., ЛА, 2), ’тс’ і ’зябнуць, уздрыгваць’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сціну́ць, сцену́ць ’ахапіць (холадам, вокам і пад.)’ (ТС), сцінка́цца ’сціскацца, згінацца’ (Сл. ПЗБ), сценя́ціцца, сціня́ціцца ’схапіцца лядком’ (там жа). Гл. сцяць2. Параўн. Астроўскі, ABSl, 29, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадава́ць несов., в разн. знач. продава́ть; см. прада́ць;

дры́жыкі п. — а) тру́са пра́здновать; б) дрожа́ть (трясти́сь) от хо́лода;

за што купі́ў, за то́е і ~даю́погов. за что купи́л, за то и продаю́;

п. з малатка́ — продава́ть с молотка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́сці

1. schütteln vt; rütteln vt;

2. (рабіць вобыск) durchstöbern vt, durchschen vt;

3. (выклікаць дрыжыкі):

яго́ трасе́ ад хо́ладу er zttert vor Kälte;

мяне́ трасе́ гара́чка [ад гара́чкі] ich hbe Schüttelfrost, das Feber schüttelt mich;

трэ́сці руку́ die Hand drücken [schütteln]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Зазно́ба ’жаль’, ’прадмет жалю’ (Нас.). Рус. зазно́ба ’каханне’, ’каханая’, уст. ’жаль’, укр. зазно́бка ’шрам, апёк’ (Жэлях.), ’засмучэнне’. Відаць, бяссуфіксны аддзеяслоўны наз. ад ст.-рус. зазнобити ’выклікаць абмарожанне (> боль); які з прэфіксам за‑ ад знобити ’быць крыніцай холаду, уздзейнічаць холадам, абмарожваць, выклікаць дрыжыкі’ (параўн. рус. озноб). Адсюль ’засмучэнне, жаль’. Пра рус. пераход да ’кахання’ гл. Фасмер, 2, 74; Адзінцоў, Этимология, 1974, 117–120; Шанскі, 2, З, 31–32. Зубаты (Studie, 1, 2, 179) параўноўвае бел. слова з гнесці, польск. gnębić ’прыгнятаць’. Гэта параўнанне мае сэнс толькі ў плане рэканструкцыі і.-е. кораня, але не непасрэдна на слав. грунце. Гл. зні́бець, зяб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)