1. З вострым зрокам; зоркі. Што з таго, што дзед Мікалай — такі зіркасты і дасціпны — заўважыў... Пагаманілі і толькі.Якімовіч.
2. З вялікімі вачамі; вірлавокі. А вочы чаго варты: зіркастыя, стальныя, бязлітасныя.. Дзіва што шчупакі без жалю знішчаюць не толькі іншую рыбу, але і сваіх родных дзетак!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прабі́нда экспр. ’дасціпны’ (смаляв., Сл. ПЗБ.). Значэнне, мабыць, вызначана недакладна, параўн.: я прабінда была, усюды залезу, г. зн. ’пралаза, пройда і г. д.’ Дэрыват ад бінда (гл.) з прыст. пра-, якая — з семантычна блізкіх пракуда, пралаза і да т. п., параўн. біпды біць ’гультайнічаць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕБЫЛІ́ЦЫ,
фальклорныя празаічныя і вершаваныя творы жартоўнага характару, рознай жанравай прыналежнасці, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць са знарочыстым парушэннем храналагічнай паслядоўнасці падзей, прычынна-выніковых сувязей і г.д., чым ствараюць поўны недарэчнасцей маст. малюнак свету. Для іх характэрны сатыра, дасціпны гумар, гратэск, гіпербалізацыя. Прынцыпы небылічнасці часта выкарыстоўваюцца ў жартоўных і вясельных песнях, дзіцячым фальклоры, выслоўях, зрэдку ў баладах і былінах: «Нашы сваты ды ня ехалі, // Нашы сваты ды пяшком ішлі, // Маладога ды мяшком няслі»; «Пашый жа мне, мілы, з пяску чаравічкі. // Насучы мне дратвы з дажджавых кропляў». У некат. выпадках Н. могуць быць гал. сюжэтаўтваральным элементам. Уключаюцца, напр., у казку як яе частка. Элементы Н. могуць быць таксама ў казачных зачынах і канцоўках. Паказальнікі казачных сюжэтаў фіксуюць сюжэты і матывы Н. пад № 1875—1999. Вядомыя бел. казкі пра мужыка, што лётаў на журавах, пра чалавека, што выбраўся з багны, цягнучы сябе за чуб, і інш.Асн. змест вершаваных Н. у гульні недарэчнасцямі, што ўзнікаюць пры перастаноўках (метатэзе) рознага характару. Вершаваныя Н., «Н.-скамарошыны» часта спяваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жарт
(польск. żart, ад с.-в.-ням. schërz)
1) востры дасціпны выраз;
не на жарт — вельмі сур’ёзна;
2) невялікая камічная п’еса, звычайна бытавога характару.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арлекі́н
(іт. Arlecchino)
1) традыцыйны персанаж італьянскай камедыі масак, дасціпны слуга-блазан у касцюме з рознакаляровых шматкоў і ў чорнай паўмасцы;
2) перан. блазан.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.
1.гл. гуляць.
2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.
Г. ў шахматы.
Спартыўныя гульні.
3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.
Дзіцячая настольная г.
4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.
Небяспечная г.
Двайная г.
○
Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.
◊
Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.
|| прым.гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ратэ́льны ’спагадлівы, чулы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ратэ́льны, рахтэ́льны ’знаходлівы, дасціпны’ (Скарбы), ст.-бел.ретельный ’пабуджальны, руплівы, добрасумленны’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск.rzetelny ’зарадны, шчыры, добрасумленны’, якое Брукнер (476) выводзіць з źrzetelny ’празрысты, відочны’; далейшае развіццё, магчыма, пад уплывам чэш.zřetelný ’зразумелы, уважлівы’, параўн. míti na zreteli ’мець на ўвазе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ПРАМО́ВА МЯЛЕ́ШКІ»,
помнік бел. літаратуры 1-й пал. 17 ст. Належыць да гумарыстычна-парадыйных і сатыр. твораў аратарскай прозы. Створана ў форме прамовы на сейме, прыпісанай смаленскаму кашталяну І.Мялешку. Супастаўляючы сучаснае з мінулым, аўтар закранае надзённыя праблемы грамадскага жыцця Беларусі свайго часу, падае яркія малюнкі ўнутрыпаліт. становішча ў краіне. У творы дасціпна парадзіруюцца норавы і звычкі бел. шляхты, высмейваюцца яе баязлівасць і бяздзейнасць, нізкапаклонства перад усім замежным. Асабліва асуджаюцца пануючыя вярхі, крытыкуецца антынар. палітыка пануючага класа, грамадскія парадкі Рэчы Паспалітай. Твор глыбокапатрыят., лёгкі гумар спалучаецца ў ім з сатырай. Яго аўтар — прадстаўнік служылай бел. шляхты, чалавек свецкага светапогляду, назіральны і дасціпны, прыхільнік традыц. ўкладу жыцця і маральнай чысціні грамадства. «П.М.» — твор значнага грамадскага гучання, накіраваны супраць іншаземнага засілля на бел. землях, разбурэння нар. традыцый, нац. рэнегацтва. Напісана жывой бел. мовай, багатай нар. фразеалогіяй. Разам з «Лістом да Абуховіча» «П.М.» — яркая з’ява пераходнага перыяду развіцця бел. л-ры на шляху яе набліжэння да нар. вытокаў, дэмакратызацыі. Упершыню апублікавана Ю.Нямцэвічам у 1822 у перакладзе на польск. мову.
Публ.:
У кн.: Хрэстаматыя па старажытнабеларускай літаратуры. Мн., 1959.
Літ.:
Даўгяла З.І. З беларускага пісьменства XVII ст.: Творы Цыпрыяна Камунякі «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі». Мн., 1927;
Прашович Н. «Прамова Мялешкі» и «Ліст да Абуховіча» — новый этап в истории белорусской литературы // Тр.Отд. древнерусской литературы. 1969. Т. 24;
История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.