дасці́пны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дасці́пны |
дасці́пная |
дасці́пнае |
дасці́пныя |
| Р. |
дасці́пнага |
дасці́пнай дасці́пнае |
дасці́пнага |
дасці́пных |
| Д. |
дасці́пнаму |
дасці́пнай |
дасці́пнаму |
дасці́пным |
| В. |
дасці́пны (неадуш.) дасці́пнага (адуш.) |
дасці́пную |
дасці́пнае |
дасці́пныя (неадуш.) дасці́пных (адуш.) |
| Т. |
дасці́пным |
дасці́пнай дасці́пнаю |
дасці́пным |
дасці́пнымі |
| М. |
дасці́пным |
дасці́пнай |
дасці́пным |
дасці́пных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дасці́пны, -ая, -ае.
1. Які вызначаецца вострым розумам, незвычайным уменнем ярка, трапна, смешна або з’едліва выказаць думку.
Д. чалавек.
Д. фельетон.
Д. жарт.
2. Цікаўны, дапытлівы.
Дасціпнае дзіця.
|| наз. дасці́пнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дасці́пны остроу́мный, нахо́дчивый;
д. жарт — остроу́мная шу́тка;
д. чалаве́к — остроу́мный (нахо́дчивый) челове́к;
д. ро́зум — изобрета́тельный ум
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дасці́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які характарызуецца дасціпнасцю, поўны дасціпнасці. Дасціпны хлопец. Дасціпны розум. □ Дасціпным словам, трапнай карыкатурай у спецыяльным сатырычным дадатку змагаецца.. [газета] з гультаямі, бракаробамі, прагульшчыкамі. «Звязда».
2. Цікаўны, дапытлівы. Ад дасціпнага вока Анежкі не схавалася, што сяброўка нечым засмучана. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́хма, -ы, ж. (разм.).
Дасціпны, вясёлы жарт, учынак і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
остроу́мный дасці́пны, тра́пны;
остроу́мный ответ дасці́пны (тра́пны) адка́з.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вастрасло́ў, -ло́ва, мн. -ло́вы, -ло́ваў, м.
Чалавек, які любіць і ўмее вастрасловіць; дасціпны, востры на язык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
знахо́длівы, -ая, -ае.
Здагадлівы, дасціпны, які лёгка знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.
З. чалавек.
|| наз. знахо́длівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дасці́пна нареч. остроу́мно, нахо́дчиво; изобрета́тельно; см. дасці́пны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
до́шлый прост. дападкі́; дасці́пны, спры́тны, зда́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)