éinverleiben vt (D) далуча́ць (да чаго-н.), уз’ядноўва́ць (з чым-н.); анексі́раваць (пра тэрыторыю)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

włączać

незак.

1. do czego уключаць у што; далучаць да чаго; прылічваць; прылічаць

2. уключаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

enclose

[ɪnˈkloʊz]

v.t.

1) абкружа́ць

2) абгаро́джваць, абгараджа́ць (пло́там, му́рам)

3) уклада́ць; далуча́ць, улуча́ць

The check is enclosed — Раху́нак далу́чаны

4) зьмяшча́ць у сабе́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

А́ЎТАРСКАЯ ПЕ́СНЯ,

від музычна-паэтычнага мастацтва, дзе паэт, кампазітар і выканаўца аб’яднаны ў адной асобе. Аўтарскую песню наз. таксама бардаўскай ці паэтычнай (літаратурнай) песняй, а яе выканаўцаў — бардамі (ад назвы прафес. паэтаў сярэднявечча ў Ірландыі, Уэльсе і Шатландыі).

Бярэ пачатак у творчасці стараж. нар. спевакоў (скальдаў, бардаў, лірнікаў, гусляроў). Сінкрэтычны від мастацтва, дзе сродкі слова, музыкі і артыстычнага майстэрства ствараюць адзін непадзельны маст. вобраз і служаць перш за ўсё выяўленню сэнсу. Крытэрый паэтычнасці дазваляе далучаць да аўтарскай песні і творчасць выканаўцаў.

Як асобны від мастацтва аўтарская песня сфарміравалася на пач. 20 ст. Яе тыповая рыса — паліт. накіраванасць, вызначальная прыкмета — акампанемент гітары. Сярод вядомых выканаўцаў аўтарскай песні ў Францыі — Ж.​Брэль, Ж.​Беко, Ш.​Азнавур. Палітычныя матывы распрацоўвалі ў сваёй творчасці Дж.​Хіл, П.​Сігер, В.​Гатры, Дж.​Баэз, Дз.​Рыд (ЗША), В.​Хара (Чылі). У б. СССР узнікла ў 1950-я г., пераважна сярод інтэлігенцыі, студэнтаў і турыстаў, і выконвала ролю «ціхай» апазіцыі існуючаму рэжыму. Найб. вядомы рас. барды Б.​Акуджава і М.​Анчараў (пачынальнікі), А.​Галіч і У.​Высоцкі, творчасць якіх адметная асаблівай публіцыстычнасцю, а таксама А.​Гарадніцкі, Н.​Матвеева, Ю.​Візбар, Ю.​Кім, Я.​Клячкін, Ю.​Кукін, В.​Доліна, А.​Дольскі, С.​Нікіцін і інш. Сярод рускамоўных бардаў Беларусі А.​Круп (пачынальнік, старшыня першага буйнога клуба самадз. песні «Свіцязь», 1966), М.​Валодзін, Б.​Вайханскі, У.​Бобрыкаў, А.​Казанцава і інш. З прадстаўнікоў беларускамоўнай аўтарскай песні, якая ўзнікла на хвалі нац. адраджэння на пач. 1980-х г., А.​Камоцкі і С.​Сокалаў-Воюш (пачынальнікі), А.​Атаманаў, А.​Мельнікаў, В.​Цярэшчанка, В.​Шалкевіч і інш. З 1960-х г. праводзяцца фестывалі аўтарскай песні (найб. значны — памяці В.​Грушына, 1968, г. Самара), на Беларусі з 1971.

Н.​У.​Кудрэйка.

т. 2, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

incorporate

1. [ɪnˈkɔrpəreɪt]

v.

1) улуча́ць, далуча́ць (-ца), спалуча́ць (-ца)

2) утвара́ць карпара́цыю

3) прыма́ць у арганіза́цыю

4) злуча́ць

2. [ɪnˈkɔrpərət]

adj.

злу́чаны; спалу́чаны; зарэгістрава́ны (карпара́цыя, тава́рыства)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

béigesellen

1. vt (D) далуча́ць (каго-н. да каго-н.)

2. ~, sich далуча́цца (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

załączać

załącza|ć

незак. далучаць; прыкладаць;

przy niniejszym ~m ... — да гэтага прыкладаю...;

~m pozdrowienia — далучаю свае вітанні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.

Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. steći ‘здабыць, атрымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mítzählen vt далуча́ць, уключа́ць, лічы́ць ра́зам з кім-н.;

das zählt nicht mit гэ́та не ў лік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

héilig a святы́; свяшчэ́нны;

~ hálten* прытры́млівацца, трыма́цца (царкоўнага свята);

~ spréchen* vt рэл. кананізава́ць, далуча́ць да лі́ку [со́нму] святы́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)