Scháuturnen n -s паказа́льны вы́ступ гімна́стаў, паказа́льная гімна́стыка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

штодзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае, адбываецца кожны дзень. Штодзённая гімнастыка. □ Паляванне дало добры адпачынак Міколу ад штодзённага клопату. Краўчанка. Музыка, песні чутны з палаца .. Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са свету не звёў. Купала.

2. Звычайны, будзённы. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІБРАЦЫ́ЙНАЯ ХВАРО́БА,

прафесійная хвароба, якая развіваецца пры сістэматычным працяглым уздзеянні вібрацыі. Асн. клінічныя выявы — змены ў перыферычнай сасудзістай сістэме, касцёва-сустаўным і нервова-мышачным апараце. Пры мясц. уздзеянні вібрацыі (напр., на рукі) адзначаецца боль у кісцях (часцей ноччу), пабяленне пальцаў на холадзе, аняменне і зябкасць рук, болі ў паясніцы і ў вобласці сэрца, паніжэнне адчувальнасці ў руках (часам і ў нагах). Пры агульным уздзеянні вібрацыі выяўляюцца слабасць, хуткая стамляльнасць, галаўны боль, дрэнны сон, раздражняльнасць, парушэнні, звязаныя з дзейнасцю мозга і вестыбулярнага апарату. Лячэнне: вітаміны, фізіятэрапеўтычнае і курортнае, лячэбная гімнастыка.

т. 4, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ШАЛЬ Антаніна Уладзіміраўна (н. 20.11.1954, г. Смалявічы Мінскай вобл.),

бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1990). Засл. трэнер Беларусі (1978). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1977). Чэмпіёнка XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіёнка VI летняй Спартакіяды народаў СССР у камандным першынстве (1975), бронз. прызёр V летняй Спартакіяды народаў СССР у шматбор’і (асабісты залік; 1971). З 1978 на трэнерскай рабоце. З 1992 дзярж. трэнер па спарт. гімнастыцы, з 1997 чл. выканкома Нац. алімп. к-та Рэспублікі Беларусь.

т. 8, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗАКО́ВІЧ Тамара Васілеўна (11.3. 1954, в. Сеўскае Праўдзінскага р-на Калінінградскай вобл., Расія — 1.11.1992),

бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1972). З 1976 дзярж. трэнер СССР па Віцебскай вобл. Чэмпіёнка XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія) у камандным першынстве, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне, бронз. — у асабістым першынстве і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка свету (1970, г. Любляна, Югаславія) у камандным першынстве. Чэмпіёнка Еўропы (1971, Мінск) у асабістым першынстве (мнагабор’е), у практыкаваннях на бервяне і брусах, уладальніца Кубка Еўропы (1971) у практыкаваннях на бервяне.

т. 9, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЧЭ́БНАЯ ФІЗІ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА (ЛФК),

выкарыстанне фізічных практыкаванняў і натуральных фактараў прыроды з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі; сродак мед. рэабілітацыі хворых і самааздараўлення арганізма. Уключае таксама механатэрапію, працатэрапію, лячэбны масаж. Асн. асаблівасць — дазіраваная фіз. нагрузка хворага. Формы ЛФК: ранішняя гігіенічная і лячэбная гімнастыка, хадзьба (тэрэнкур), спарт. і рухомыя гульні, катанне на лыжах, каньках і інш. Адрозніваюць актыўную і пасіўную ЛФК. Пасіўная выкарыстоўваецца для папярэджання атрафіі функцыянальных структур арганізма, напр., пры паралічах, цяжкіх траўмах, пасля аперацый і інш. Эфектыўная пры сістэм. занятках і правільным рэжыме.

І.​С.​Гулько.

т. 9, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ПРАГІМНА́ЗІЯ,

няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Маладзечна ў 1860—64. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Кіраваў прагімназіяй інспектар. Мела 4 класы. Вучэбная праграма была аднолькавай з адпаведнымі класамі гімназій. Выкладаліся: рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, гімнастыка, танцы. Асоб, якія скончылі прагімназію, прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. Рыхтавала таксама настаўнікаў прыходскіх школ. У 1864 зачынена, на яе базе створана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.

Літ.:

Ярушевич А. Молодечно и его учебные заведения. Вильна, 1914.

А.​Ф.​Самусік.

т. 9, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІЯ ВЫШЭ́ЙШЫЯ ПАЧАТКО́ВЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ.

У Мінску існавалі 3 такія вучылішчы, пераўтвораныя ў 1913 з 4-класных гар. вучылішчаў. Утрымліваліся за кошт казны, платы за навучанне, сродкаў гар. думы і Лібава-Роменскай чыгункі. Выкладаліся: законавучэнне правасл. і каталіцкага веравызнанняў, геаграфія, гісторыя, прыродазнаўства, матэматыка, геаметрыя, графіка, рус., царк.-слав., ням. і франц. мовы, маляванне, чарчэнне, спевы, гімнастыка. У 1913 у іх вучыліся 572 юнакі. 2-е вучылішча закрыта ў 1916, 1-е — у пач. 1917; частка іх выкладчыкаў і выхаванцаў пераведзена ў 3-е вучылішча (закрыта ў 1916).

т. 10, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́ЕЎ Аляксандр Іванавіч (н. 7.7.1947, г. Фінстэрвальдэ, Германія),

бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Майстар спорту СССР Міжнар. кл. (1971). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1975). З 1970 інструктар па спорце пры Спорткамітэце СССР. У 1973—92 дзярж. трэнер па спарт. гімнастыцы Спарт. клуба арміі БВА. Сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, ФРГ) у камандным першынстве. Сярэбраны прызёр Сусв. універсіяды (1971, г. Турын, Італія) у камандным заліку. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) у вольных практыкаваннях і на брусах.

А.​А.​Дубовік.

А.І.Малееў.

т. 18, кн. 1, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

áusschwingen* vt махну́ць (чым-н.); спарт. рабі́ць вы́мах (гімнастыка)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)