мастацкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мастацтва (у 1 знач.). Мастацкая літаратура. Мастацкі фільм.

2. Які мае адносіны да дзейнасці ў галіне мастацтва. Мастацкі кіраўнік тэатра. // Звязаны з мастацтвам (у 1 знач.). Мастацкая студыя. Мастацкая прамысловасць.

3. Які мае дачыненне да твораў мастацтва. Мастацкая выстаўка. Мастацкі музей. ▪ [Кіра, Лёдзя і Пракоп] усёй брыгадай наведалі мастацкую галерэю. Карпаў.

4. Уласцівы творам мастацтва. Мастацкі стыль. Мастацкі вобраз. // Які мае адносіны да формы мастацкіх твораў, сістэмы эстэтычных сродкаў і прыёмаў. Мастацкая дасканаласць твора. Мастацкая палітра. Мастацкая дэталь. // Які ўключае ў сябе элементы мастацтва, артыстычнасці. Мастацкая гімнастыка.

5. Які адпавядае патрабаванням мастацтва; эстэтычны. Мастацкі густ.

6. Прыгожы, выкананы з густам. Мастацкая вышыўка.

7. Які мае адносіны да мастака (у 1, 2 знач.). Мастацкія здольнасці.

•••

Мастацкая літаратура гл. літаратура.

Мастацкая самадзейнасць гл. самадзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)