Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гімна́стыкаж. гимна́стика
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гімна́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сістэма фізічных практыкаванняў, якія садзейнічаюць агульнаму развіццю арганізма і ўмацаванню здароўя. Вытворчая гімнастыка. Ранішняя гімнастыка.// Від спорту. Спартыўная гімнастыка. Мастацкая гімнастыка.
[Грэч. gymnastikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гімнастыка 2/581; 3/481—482; 4/499; 6/487; 10/576
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМНА́СТЫКА
(грэч. gymnastikē ад gymnazō трэнірую, практыкую),
сістэма фізічных практыкаванняў для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця асобы. Гімнастычныя практыкаванні былі вядомыя за 3 тыс. гадоў да н.э. ў Кітаі і Індыі; у Стараж. Грэцыі пад гімнастыкай разумелі сістэму практыкаванняў. Вылучаюць віды гімнастыкі: асноўная, спартыўная і дапаможная. Асн.гімнастыка спрыяе агульнаму фіз. развіццю і ўмацаванню здароўя, развівае спрыт, сілу і інш. Гэта пераважна вучэбная гімнастыка. Уведзена ў дашкольных і школьных установах, арміі. Яе разнавіднасць — гігіенічная гімнастыка больш вядомая як зарадка. Спарт.гімнастыка апрача спецыяльна падабраных (вольных) практыкаванняў уключае практыкаванні на спарт. снарадах (брусы, перакладзіна, бервяно, «конь», батут і інш.), з рознымі прадметамі (скакалка, мяч, абруч і інш.); некаторыя практыкаванні ідуць з муз. суправаджэннем. Спарт.гімнастыка мае на мэце дасягненне вышэйшага спарт. майстэрства (гл.Акрабатыка, Мастацкая гімнастыка, Спартыўная гімнастыка). Дапаможная (прыкладная) гімнастыка спрыяе высокім дасягненням у розных відах спорту (спарт.-прыкладная гімнастыка), павышэнню прадукцыйнасці працы (вытворчая, прафесійна-прыкладная гімнастыка), узнаўленню страчаных функцый, умацаванню здароўя (лячэбна-аздараўленчая гімнастыка, гл. таксама Лячэбная фізкультура).
займа́цца гімна́стыкай Gymnástik tréiben*; túrnen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гімна́стыка
(гр. gymnastike)
1) комплекс фізічных практыкаванняў, якія садзейнічаюць агульнаму развіццю арганізма;
2) від спорту, які ўключае складаныя фізічныя і некаторыя іншыя практыкаванні (напр. спартыўная г., мастацкая г.);
3) від цыркавога мастацтва, дэманстрацыя складаных практыкаванняў на спецыяльных снарадах, замацаваных на манежы (напр. паветраная г.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гімна́стыка (БРС). Рус.гимна́стика, укр.гімна́стика. Запазычанне з ням.Gymnastik (< лац.gymnastica < грэч.) або з лац.gymnastica (< грэч.) ці франц.gymnastique (< лац. < грэч.). Першакрыніцай з’яўляецца грэч.γυμναστική τέχνη. Гл. Фасмер, 1, 407; Шанскі, 1, Г, 75. Рус.гимна́ст (> бел.гімна́ст, укр.гімна́ст) з франц.gymnaste (< лац. < грэч.); Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гімна́стыка
(гр. gymnastike)
1) комплекс фізічных практыкаванняў, якія садзейнічаюць агульнаму развіццю арганізма;
2) від спорту, які ўключае складаныя фізічныя і некаторыя іншыя практыкаванні (напр. спартыўная г., мастацкая г.);
3) від цыркавога мастацтва, дэманстрацыя складаных практыкаванняў на спецыяльных снарадах (напр. паветраная г.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)