лама́цца, ламлюся, ломішся, ломіцца; пр. ламаўся, ‑малася; заг. ламіся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Раздзяляцца, распадацца на часткі ад уздзеяння якой‑н. сілы. І на маўклівыя нізіны Бяжыць, шалеючы, вада, І ломяцца, як шкло, ільдзіны, І крыгі гнуцца, як слюда. Глебка. Палі часта ламаліся, плюшчыліся, іх прыходзілася выцягваць назад. Шамякін. Бліскае маланка, ломіцца на часткі, — і па ўсім наваколлі працяжна грукоча гром. Гамолка. // Быць крохкім, ломкім; лёгка разломвацца. Гнецца, а не ломіцца.

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным. Людзі помняць усялякія здарэнні, якія адбываліся ў гэтым месцы, як ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне тонкай разбоўтанай гразі. Пестрак.

3. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Парушацца, разбурацца (пра што‑н. прывычнае, традыцыйнае). Стройна апрацаваныя планы ламаліся пад націскам жывое сапраўднасці. Гартны. // Рэзка змяняцца (пра характар, прывычкі, паводзіны). Іх [Косціка і Зосі] дружба пачала ламацца, гульні нярэдка канчаліся разладамі. Дуброўскі.

4. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Змяняцца на тэмбру і дыяпазону ў пераходным узросце (пра мужчынскі голас). // Станавіцца перарывістым пад уплывам моцных пачуццяў, перажыванняў (пра голас). Добры раманс гучаў ненатуральна: Рая «крыўлялася», голас яе дрынчаў, ламаўся. Шамякін.

5. перан. Разм. Ісці напралом; спрабаваць пранікнуць куды‑н. сілай. Ламацца ў дзверы. □ Ноч не збавенне — толькі забыццё... Засну. — А ў грудзі ломяцца трывогі. Зуёнак.

6. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Быць застаўленым чым‑н., быць перапоўненым мноствам чаго‑н. Ломяцца вітрыны ад тавараў. □ Частка людзей адразу ж вярнулася ў пакой, дзе стол ламаўся ад усякай яды. Чорны. // Гнуцца пад цяжарам. Голле ў садзе ломіцца ад яблыкаў. Грамовіч.

•••

Ламацца ў адчыненыя дзверы — даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома, што не патрабуе доказаў і не выклікае пярэчанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ламі́ць ’ламаць’, ’ламануць’, ломіць не аглядаючысь ’бяжыць’, ломіць з пляча ’рабіць рашуча што-небудзь, не звяр таючы ўвагі ні на каго і ні на што’ (Нас.), ломіць ’ламаць’ (ТС), полац. даліць’адчуваць боль (у галаве, паясніцы)’, ’хутка і лоўка рабіць што-небудзь’ (Нар. лекс.), кобр. ломыты ’араць поле другі раз’ (Выг.), ломіцца ’ламацца’ (Бяльк.). Ст.-бел. ломити(ся), ломити — значна радзей, чым ламати(ся). Укр. ломити(ся), рус. ломить(ся), польск. Łomie, н.-луж. tomis, палаб. lümet, чэш. lomiti, славац. lomiť, славен. lómiti, серб.-харв. ломити, lomiti, макед. ломи, балг. ломя, радопск. ломем, ст.-слав. ломити. Прасл. lomiti — каўзатыў, ад кораня lern-, параўн. серб.-харв. lijemałi ’біць’, в.-луж. lemić ’ламаць, разбіваць’, каш. lemić ’біць’, ісці (аб дажджы)’, ’здзіраць кару з галін’ (Варбот, Слав. яз. — VII съезд слав., 114), лемеш, літ. i̯imti /lemti ’ламацца, гнуцца’, ’аддзяляць’ (Слаўскі, 5, 176; Буга, Rinkt., 2, 255). Інакш: утворана ад !!!отъ > лом (гл.) (Фасмер, 2, 516; Ван–Вейк, AfslPh, 37, 13–14). Ваян (Gram., 3, 413–414) прасл. lomiti лічыць першасным ітэратывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́ваць ’ледзь дыхаць, трапятацца, быць слабым’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кляваць (гл.). Літ. klevoti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 486). Лаўчутэ (Балтизмы, 67) таксама дапускае балтыйскі ўплыў, але не прыводзіць вышэй адзначанай літоўскай формы. Прыклады з дысертацыі Вяржбоўскага, на якія робіць спасылку аўтар, семантычна і фармальна далёкія. Трубачоў (Эт. сл., ІО, 28) адносіць беларускія формы да праславянскай лексікі *klevati/*klevili (). Аднак балгарскія і македонскія паралелі, якія ён прыводзіць, семантычна вельмі далёкія, за выключэннем макед. sä kli > vamмучыцца’. Больш блізкімі семантычна, але з рэканструкцыяй *kleviti sę (там жа, 18) здаюцца паралелі чэш. klevili seгнуцца, курчыцца’, славац. kťavieť ’калець, дубець’, якія, магчыма, да літ. kliauti̯ ’гнуць’, лат. klaut пахіляць’. Сумненні выклікае геаграфія беларускіх слоў, якія не маюць украінскіх і рускіх паралелей, а калі прыняць паралелі чэшскія і славацкія, дзіўным здаецца, што апошнія таксама не маюць паралелей сярод іншых заходнеславянскіх моў. Такая рэдкая эксклюзіўная беларуска-чэшска-славацкая ізалекса, калі яе дапусціць, павінна атрымаць спецыфічнае тлумачэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ла ‘моц, энергія’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Стан.), ‘верх, улада’ (Нас.), ‘моц, змога, дужасць’ (Некр. і Байк.), дыял. таксама ‘моц’, ‘мноства’ (Байк. і Некр.), ‘здароўе’, ‘праца’, ‘вялікая колькасць’ (Сл. ПЗБ), ‘шмат, багата’ (ТС, Барад., Мат. Гом.); укр., рус. си́ла, польск. siła, в.-луж., н.-луж. syła, чэш. síla, славац. sila, серб.-харв. си̏ла, славен. síla, балг. си́ла, макед. сила, ст.-слав. сила. Прасл. *sila роднаснае літ. síela ‘душа, дух’, ‘пачуцце’, ст.-прус. seilin В. скл. ‘пільнасць’, ст.-ісл. seilask ‘працягвацца, гнуцца, старацца’ (Траўтман, 282; Міклашыч, 296; Фасмер, 3, 621). Мур’янаў (Этимология–1980, 50–56) робіць спробу звязаць з слав. *sidlo ‘сіло’, ст.-в.-ням. silo ‘рамень’, з другой ступенню аблаўта герм. *saila > ням. Seil ‘шнур’, якія рэканструююцца з гоц. insailjan ‘спускаць цяжар (на вяроўках)’. Борысь (548) узводзіць далей да і.-е. *se(i)‑ ‘напружваць(ца)’, паводле Жураўлёва (Язык и миф, 577), ‘сеяць’, на падставе чаго рэканструюецца і.-е. *sḗila ‘сперма’. Гл. яшчэ БЕР, 6, 645; Сной і, 566; Глухак, 547.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тры (род. трох) три;

павялі́чыць у т. разы́ — увели́чить в три ра́за;

да трох не гавары́ — шу́тки пло́хи;

гнуць (гну́цца) у т. пагі́белі — гнуть (гну́ться) в три поги́бели;

т. чвэ́рці да сме́рці — дыша́ть на ла́дан;

уваткну́ць свае́ т. гро́шы — су́нуть свой нос;

заблудзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах;

злупі́ць т. шку́ры — содра́ть три шку́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bugen

1. vt

1) згіна́ць, нахіля́ць;

die Knie ~ схіля́ць кале́ні, станаві́цца на кале́ні

2) грам. скланя́ць

3) прыгнята́ць; паруша́ць; злама́ць;

j-s Stolz ~ злама́ць чый-н. го́нар

2. ~, sich

1) гну́цца

2) (vor D) схіля́цца (перад кім-н.)

3) (unter A) падпарадко́ўвацца (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

begen*

1. vt гнуць, нагіна́ць, згіна́ць

2. vi (s) зваро́чваць, паваро́чваць (напр., за рог дома);

es mag ~ der brchen* што б там ні было́, чаго́ б яно́ ні каштава́ла

3. ~, sich гну́цца, згіна́цца;

sich vor Lchen ~ ку́рчыцца ад сме́ху;

sich ~ und schmegen падла́джвацца; пакара́цца, скара́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жа́тьсяI несов.

1. (тесниться) ці́снуцца;

2. (ёжиться) ку́рчыцца, сціска́цца;

3. (прижиматься, льнуть) тулі́цца, прыціска́цца, хіну́цца;

4. (мяться, стесняться) разг. му́ляцца;

жа́лся, не зна́я, что отве́тить му́ляўся, не ве́даючы, што адказа́ць;

5. перен. (скупиться) разг. скупі́цца, ці́снуцца, гну́цца;

жмётся, то́чно скря́га ці́снецца (гне́цца), як скна́ра;

6. страд. ці́снуцца, ці́скацца; см. жатьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клони́ться

1. хілі́цца; (наклоняться) нахіля́цца; (набок — ещё) вярну́цца; (склоняться) схіля́цца; (нагибаться) нагіна́цца; (гнуться) гну́цца;

2. перен. хілі́цца; (склоняться) схіля́цца; (приближаться) набліжа́цца; (идти) ісці́; (подходить) падыхо́дзіць; (иметь какое-л. направление) быць скірава́ным, скіро́ўвацца;

день клони́лся к ве́черу дзень хілі́ўся (схіля́ўся) к ве́чару;

де́ло клони́лось к развя́зке спра́ва набліжа́лася (ішла́) да развя́зкі;

его́ предложе́ние клони́лось к тому́, что́бы… яго́ прапано́ва была́ скірава́на да таго́, каб…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лама́цца

1. (распадацца) zerbrchen* vi (s), brchen* vi (s), in Stücke ghen*;

2. (пра голас) brchen* vi (s);

у яго́ лама́ецца го́лас er ist im Stmmbruch [Stmmwechsel];

3. (гнуцца) sich begen*; перан. voll gestpft [voll gepfrpft (разм.)] sein (пра шафы, куфры); brchend [zum Brsten] voll sein (ад чаго-н. mit D); strtzen vi (ад чаго-н. von, vor D);

стол лама́ўся ад страў der Tisch bog sich nter der Last der Spisen;

4. (ісці напралом) stürmen vt; mit Gewlt inzudringen schen;

лама́цца ў адчы́неныя дзве́ры ffene Türen inrennen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)