СКЛАД у мовазнаўстве,
частка слова, утвораная галосным гукам або яго спалучэннем з зычнымі на аснове злітнага з імі вымаўлення. У залежнасці ад прынцыпаў складападзелу існуе некалькі тэорый будовы С. У бел. мове складаўтваральныя галосныя «а», «э», «о», «у», «і», «ы» з адным («гэ», «ра»), двума («збы», «цаў»), трыма («стра», «сква», «клас»), чатырма («гвалт», «пстры») і большай колькасцю зычных, часам толькі галоснымі (акрамя «ы»): «у-бок», «а-сабліва», «і-мя». У слове бывае ад 1 да 6 і болей С. У вуснай мове пераважаюць словы больш кароткія па колькасці С. У бел. мове больш слоў 1- і 2-складовых. С. бываюць націскныя (вымаўляецца больш выразна і напружана, аднак сіла, працягласць, вышыня тону гучання не заўсёды мацней і даўжэй за ненаціскны) і ненаціскныя (пераднаціскныя: «па-ляў-нічымі», паслянаціскныя: «паляўні-чы-мі»). У слове з 5 і болей С. з націскам на 1-м С. ўзнікае пабочны націск на перадапошнім С. («вы-ра-та-ва-ны-мі»). Ад месца С. ў слове залежыць іх падзел на пачатковыя (характэрна большая гучнасць і разнастайнасць спалучэння зычных: «ка-валак»), канцавыя і неканцавыя («кло-паты»). У залежнасці ад месца галоснага С. бываюць адкрытыя (на канцы галосны: «два») і закрытыя (на канцы зычны: «дах»), непрыкрытыя (пачынаецца з галоснага: «эх») і прыкрытыя (пачынаецца з зычнага: «вугал»). Адкрытыя і закрытыя С. могуць быць прыкрытымі («мы», «дах») і непрыкрытымі («а», «іл»). Адкрытымі непрыкрытымі могуць быць толькі С., утвораныя адным галосным; найб. колькасць тыпаў С. — прыкрытыя. У бел. мове (у параўнанні з рус.) больш адкрытых і менш непрыкрытых С. Колькасцю С., вымаўленых за адзінку часу (секунду, мінуту), вымяраецца тэмп маўлення. Сярэдні тэмп маўлення на бел. мове — 3 С. ў секунду.
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.
Г.В.Лосік.
т. 14, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск. treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага treta ‘рынак, рыначная плошча’, што да ням. tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав. тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч. ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав. трътрати ‘выдаваць гук’, балг. търторя ‘балбатаць, мармытаць’, славен. triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przemoc
ж. насілле, гвалт;
używać ~y — ужываць насілле;
~ą — сілаю, сілком; гвалтам;
wdarł się na salę ~ą — ён уварваўся ў залу гвалтам (сілаю)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вэ́рхал (БРС) ’гоман, малая звадка’ (КЭС); ’беспарадак’ (Бір. Дзярж.); ’лямант, гвалт’ (Жд.). Таго ж паходжання, што і ва́рхал ’тс’ (гл.), г. зн. запазычанне з польск. warchoł. Форма вэ́рхал (падобнай формы ў польскай мове няма) другасная, узнікла ў бел. мове, відаць, з формы тыпу вархо́л (апошняя, напр., засведчана ў гаворках Слаўгарадчыны; гл. Яшкін, Бел.-польск. ізал., 157) пры перанясенні націску на першы склад. Параўн. багно́, але бэ́гна, барса́ць, але бэ́рсаць і да т. п. Яшкін (там жа) лічыць вэ́рхал, ва́рхал не запазычаннем, а агульным утварэннем для беларуска-польскай зоны. Гэта няправільна, бо ў польск. мове слова з’яўляецца спрадвечным і адлюстроўвае (разам са шматлікімі вытворнымі; гл. Брукнер, 601–602) прасл. адносіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крича́ть несов.
1. крыча́ць;
2. (подзывать) гука́ць, клі́каць, зваць, падзыва́ць;
◊
крича́ть во всё го́рло крыча́ць на ўсё го́рла;
не свои́м го́лосом крича́ть крыча́ць не сваі́м го́ласам;
крича́ть дурны́м го́лосом (благи́м ма́том) крыча́ць не́мым го́ласам;
хоть карау́л кричи́ хоць гвалт крычы́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
violence [ˈvaɪələns] n.
1. (against) гвалт, насі́лле;
an act of violence гвалто́ўны акт;
crimes of violence гвалто́ўныя злачы́нствы;
resort to violence прымяня́ць сі́лу;
die by violence паме́рці гвалто́ўнай сме́рцю
2. сі́ла; лю́тасць; бязлі́таснасць;
violence of emotions нястры́манасць пачу́ццяў;
do violence to smth. fml паруша́ць што-н.;
do violence to one’s conscience ісці́ су́праць сумле́ння;
do violence to the truth скажа́ць пра́ўду
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Галда́ ’галас’ (Сцяшк. МГ, Шат.), галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове. Параўн. рус. га́лда́ ’крык, голасныя размовы, лаянка; крыклівы чалавек’, галде́ть ’крычаць, лаяцца, лаяць каго н.; гаварыць, размаўляць; зваць каго-н.; лодарнічаць’, га́лдить (аналагічныя значэнні) і да т. п. Этымалогія не вельмі ясная. Паводле Фасмера, звязана з польск. gałda ’шум, гвалт’ і далей праз *galъda з германскімі формамі (гоц. goljan ’вітаць’, ням. gellen ’голасна гучаць, крычаць’). Падрабязна Брукнер, 48, 209 (гл. яшчэ Брукнер, 140: пад giełda). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 14 (які лічыць першапачатковай формай у рус. мове окаючыя го́лда́ і да т. п.). Усё ж такі канчатковай этымалогіі яшчэ няма (мяркуемая суфіксацыя ‑d‑ не можа быць бясспрэчнай). Бел. дзеяслоў галда́ць не мае адпаведнасці ў рус. мове, дзе прадстаўлены толькі марфалагічныя тыпы галде́ть, галди́ть.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скаці́ць, скачу, скоціш, скоціць; зак., што.
1. Коцячы, спусціць уніз які‑н. прадмет (звычайна круглы). Скаціць камень у канаву. // Спусціць уніз, коцячы па нахільнай паверхні. Скаціць бочку з машыны. □ Цяпер .. [Рыгор] усё гэта пераказваў следчаму і ўпэўнена гаварыў, што Грамадой з Сомікам скацілі на яго кавалак [бервяна]. Крапіва.
2. Адкаціць што‑н. убок. Скаціць камень з дарогі.
3. Коцячы, сабраць у адно месца. Скаціць бярвенне ў адзін рад. // перан. Разм. Перамясціць адкуль‑н. куды‑н. Устала хваля крута і, быццам пад мятлу, скаціла ў каюты і гвалт людскі, і тлум. Макарэвіч.
4. без дап. Разм. З’ехаць уніз; спусціцца, скаціцца. Жэнька .. скаціў з гары, затармазіў ля рэчкі, скінуў з валён[ак] свае лыжы і лёгкім подбегам рушыў па лёдзе за маёй лыжай. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
noise [nɔɪz] n.
1. гук, шум; го́ман; гвалт; гру́кат (звыч. непрыемны);
Try not to make a noise when you go downstairs. Пастарайся не шумець, як будзеш спускацца па ўсходах.
2. tech. перашко́да, перашко́ды
♦
make a noise about smth. infml узніма́ць шум з-за чаго́-н.;
make noises about smth. infml дава́ць зразуме́ць што-н., намяка́ць на што-н.;
make encouraging noises выка́зваць адабрэ́нне/падтры́мку, падбадзёрваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел. троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр. трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус. тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг. тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат. treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл. þreka ‘ціснуць’, ст.-англ. đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац. trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)