Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

defile

I [dɪˈfaɪl]

v.

1) пэ́цкаць, забру́джваць, зага́джваць

2) разбэ́шчваць, псава́ць мара́льна

3) апага́ньваць, прафанава́ць (сьвяты́ню)

4) ганьбава́ць, зьнеслаўля́ць (рэпута́цыю)

II [dɪˈfaɪl]

1.

n.

вузкі́ прахо́д (у го́рах), цясьні́на f.

2.

v.

ісьці́ гуськом, адзі́н за адны́м; маршырава́ць шарэ́нгай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́мень, -ю і -я, Т -ем, мн. камяні́, камянёў, м.

1. -ю, зб. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

Вуліца выбрукавана каменем.

Будаўнічы к.

2. -я. Асобны кавалак такой пароды.

Збіраць камяні ля дарогі.

Каштоўны к.

3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

Камяні ў печані.

Камень на сэрцы — душэўны цяжар, гора.

Каменя на камені не пакінуць — разбурыць усё.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, ганьбаваць каго-н.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Насіць камень за пазухай — мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.

Як камень у ваду — бясследна прапасці, знікнуць.

|| памянш.-ласк. каме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — намякаць на што-н., неадабральна адзывацца пра каго-н.

|| прым. каме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. падмурак.

Каменны мяшок — турма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Га́ньба ’ганьба’ (БРС, Нас., Шат., Касп.), таксама ’прыродная вада’ (Шат., Касп.), укр. ганьба́, польск. gańba (старая форма), hańba (больш новая форма, пад уплывам чэш. мовы; гл. Слаўскі, 1, 401–402), чэш. hanba, н.-луж. gańba, в.-луж. hańba. Прасл. *ganьba (уласна дыял. прасл., толькі ў зах. і ўсх.-слав. мовах) — утварэнне ад дзеяслова *ganiti. Гл. падрабязна Слаўскі, там жа. Бернекер (1, 376) лічыў усх.-слав. словы паланізмамі, але, паводле Слаўскага (там жа), без дастатковай аргументацыі. Булыка (Запазыч., 78–79) лічыць ст.-бел. ганьба, ганба паланізмамі (як і вытворныя адсюль дзеясловы). Аб запазычанні, магчыма, сведчыць націск у бел. слове (га́ньба; параўн. укр. ганьба́). Сюды ганьбава́ць, га́ньбіць (БРС, Нас., Касп.), ст.-бел. ганбити (Булыка, Запазыч.), гане́бны (ст.-бел. ганебный; Булыка, Запазыч.). Укр. (ст.-укр.) ганба Цімчанка (1, 506) таксама лічыў запазычаннем з зах.-слав. моў (чэш. hanba, польск. hańba).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сва́рка ‘спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад.; лаянка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), свар, сва́ра ‘тс’ (Нас.; ЛА, 3; Сл. ПЗБ), сва́рба ‘тс’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Скарбы), свары́цца ‘спрачацца, крычаць; лаяцца’ (Нас., Касп., Ласт., Бяльк., Варл.), ст.-бел. сваръ (Альтбаўэр). Укр. сва́р(а) ‘сварка’, свари́тиса, рус. сва́ра ‘сварка, варожасць’, свари́ться, ст.-рус. сваръ ‘сварка’, сварити ‘спрачацца’, польск. swar, swarzyč sie, в.-луж. swar, swarić, н.-луж. swariś, палаб. svorĕt, чэш. svářit se, svár ‘сварка’, славац. sváriť sa, svár ‘тс’, славен. svȃr ‘ганьбаванне’, svarítiганьбаваць, перасцерагаць’, балг. сва́ра ‘сварка, спрэчка’, ст.-слав. сваръ ‘разлад, звадка, сварка’. Бліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: ст.-ісл. svara ‘адказваць’, гоц. swaran ‘клясціся’, ст.-в.-ням. swerian ‘клясціся, гаварыць пэўна’, лац. sermo ‘размова’, нов.-в.-ням. Schwur ‘клятва’, гл. Траўтман, 296; Фасмер, 3, 569. Прасл. *svarь, *svara, *svariti ад і.-е. кораня *su̯er‑ ‘урачыста гаварыць’. Махэк₂ (594) *svariti спрабуе вывесці з *vaditi (гл. вадзіць) шляхам замены d на r у прыметніку *vadlivъ, адкуль гэтая змена распаўсюдзілася на назоўнік і дзеяслоў. Гл. таксама Борысь, 588–589; Шустар-Шэўц, 1383; БЕР, 6, 534; Бязлай, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызначэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прызначаць — прызначыць.

2. Рашэнне аб залічэнні на якую‑н. пасаду, работу, а таксама дакумент з такім рашэннем. Атрымаўшы прызначэнне ў Мінск, Кавалёў адразу хацеў забраць з сабою і сям’ю, але жонка не дала згоды. Чарнышэвіч. У кішэні ў .. [Рыгора] ляжала прызначэнне на працу аграномам у Васілішкі, у калгас «Сцяг Леніна». Краўчанка.

3. Роля, функцыя каго‑, чаго‑н. Група асобага прызначэння. □ Усё мае сваё месца і прызначэнне. Не прападае дарам ні лісток, ні пясчынка. Бядуля. Спецыяльнае прызначэнне гэтага пакойчыка — даваць прыпынак людзям, па той ці іншай справе наведваўшым калгас. Колас. Прызначэнне некаторых прылад было для .. [дацэнта] незразумелым. Шахавец. // Мэта, задача, прадвызначэнне. Грамадскае прызначэнне твораў К. Чорнага — ненавідзець і ганьбаваць чалавечыя заганы, якія заставаліся ў спадчыну ад мінулага. Кудраўцаў. Зусім яшчэ маладой дзяўчынай, неяк інстынктыўна ўгадваючы сваё прызначэнне ў новым, разам з вясковымі хлапцамі пайшла ў камсамол. Галавач. А можа, і трэба гарэць дашчэнту? А можа, і трэба жыць нам ахвярна? А можа, ўсё гэта і не марна? А можа, ў гэтым гарэнні-мучэнні наша вышэйшае прызначэнне? Вярцінскі.

•••

Па прызначэнню — у прызначанае, умоўленае месца (паслаць, перадаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зневажаць, абражаць, ганіць, ганьбаваць, бэсціць, абгаворваць, кампраметаваць; паганіць, шальмаваць (разм.); чарніць, пляміць (перан.) □ кідаць цень, класці цень, пускаць цень, абліваць гразёю, абліваць памыямі, таптаць у гразь

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ла́хаць1, ла́хыць, лахъць ’бегаць у пошуках чаго-небудзь’ (Янк. II, КТС; докш., бял., Янк. Мат.; міёр., Нар. лекс.), ’насіцца, шукаць спажывы’ (Юрч.), ’шукаць’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; б.-каш., Мат. Гом.), ’хадзіць’, ’абхадзіць’ (Бяльк.), ’бегаць’ (добр., Мат. Гом.), ’бегаць без патрэбы, гайсаць’ (КЭС, лаг.), ’бегаць, блукаць’ (Яўс.) ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (брас., Сл. паўн.-зах.), ’гультаяваць’ (Мат. Гом.). Укр. лахати ’збіраць калоссе’, рус. брат лахать ’бегаць, гайсаць, мітусіцца’, польск. сувалк. obłachnąć ’захапіць, завалодаць, апанаваць’, харв. дуброўн. láhati ’хутка выходзіць’, ’хутка хадзіць (экспрэсіўнае)’, ’пераганяць з аднаго месца ў другое’, ’квапіцца, галіцца на што-небудзь’, прасл. laxati. Суадносіцца генетычна з літ. lakstýti ’бегаць’, ’лётаць’, лат. lakstît ’бегаць туды і назад’ праз пераходную форму ла́хтаць (гл.) насуперак Скоку (2, 261), які бачыць у ім анаматапеічнае ўтварэнне.

Ла́хаць2, ла́хыць, ла́хъць ’гаварыць недазволенае’ (міёр., Нар. лекс.), навагр. ’пляткарыць, балбатаць’ (З нар. сл.), ’балбатаць, пустасловіць’ (Юрч.), ’гаварыць недарэчнае’ (паст., маст., смарг., Сл. паўн.-зах.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР), прэйльск. (ЛатвССР) ла́хаць ’гаварыць пра тое, чаго не ведаеш’, наўг. ’смяяцца’, польск. łachać ’лаяць, ганьбаваць’. Экспрэсіўнае дзеяслоўнае ўтварэнне ад лаяць (гл.), як maxati < majati ’махаць’, baxati < bajati ’гаварыць’ (Слаўскі, 4, 405).

Ла́хаць3 ’трахаць, напр., лыжкай па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да лах!3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wrong

[rɔŋ]

1.

adj.

1) няпра́вільны, памылко́вы

2) неадпаве́дны

at the wrong time — у неадпаве́дны час

3) не ў пара́дку, няспра́ўны

Something is wrong with the car — З а́ўтам не́шта не ў пара́дку

4) ле́вы, адваро́тны (бок)

wrong side — ле́вы, адваро́тны бок, спод, пады́спад

2.

adv.

няпра́вільна, памылко́ва

3.

n.

1) няпра́вільнасьць, памылко́васьць f., зло n.

Two wrongs do not make a right — Злом не папра́віш зла

2) несправядлі́васьць, кры́ўда f.

4.

v.t.

1) кры́ўдзіць

He forgave those who had wronged him — Ён праба́чыў тым, хто яго́ кры́ўдзіў

2) несправядлі́ва ганьбава́ць

- be in the wrong

- go wrong

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)