Ачы́так ’расходнік, Sedum’ (мін., Кіс.), очыток (Бесар.), укр.очиток, рус.очиток. Згодна з Мяркулавай, Очерки, 109, укр. і рус. формы з очисток (у сувязі з яго лекавымі, ачышчальнымі якасцямі), аднак пры гэтым цяжка вытлумачыць выпадзенне ‑с‑; параўн. іншыя назвы расліны адцытнік, сытнік (захад Беларусі, гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 28), да семантыкі гл. польск.дыял.odczynić ’вылечыць’, odczyna ’нейкая расліна’ (Карловіч); геаграфія слова не дазваляе звязаць яго з чыты ’цвярозы’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Натомасць, натбмосьць ’узамен’ (драг., З нар. сл.), укр.натомість, натомісць, натомісь ’замест таго, затое’, рус.натомест ’вместо того, чтобы’, натместо ’замест’, польск.natomiast ’замест таго’, стар. natemieście, natemieść ’тс’. Са спалучэння *на то место ў выніку фанетычных змен, некаторыя з іх цяжка вытлумачыць унутраным развіццём: -мосьць замест *mesto, відаць, пад уплывам укр.натомісць з заменай і (< Ъ) на о ў закрытым складзе; або з ‑масць, дзе ‑ма‑ па тыпу машон ’мяшок’, змененае пад уплывам окання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бікла́га ’баклага’ (БРС, Нас., Маш., Бяльк., Янк. I.), бікла́жка (Бір. Дзярж., Бяльк.). Можа, таго ж паходжання, што і бакла́га (гл.). Але фанетыку слова вытлумачыць цяжка (дысіміляцыя а‑а > і‑а наўрад ці можа быць прынятай). Хутчэй за ўсё бікла́га мае іншую крыніцу. Шалудзька (Rum., 126) калісьці ўказаў на рум. крыніцу для ўкр.баклаг(а), боклаг. У рум. мове ёсць формы bîtloagă, bâtlag ’бачонак’. Ці не маглі яны мець уплыў на форму бакла́га (> біклага)? Але як? Параўн. ст.-бел.биклаха (XVI ст., Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аго́ўтацца, агойтацца ’звыкнуць, супакоіцца’ (БРС, Шат., Бір. дыс., Бяльк., Гарэц., Янк. I), ’прыйсці да памяці’ (КЭС, Некр.), ’ачысціцца ад гразі’ (Шат., Касп.). Няясна. Зыходная форма павінна быць *гоўтацца (параўн. укр.(о)говтатися). Магчыма, запазычанне. Этымалогіі на славянскай глебе няма і слова мае вельмі звужаны арэал (беларуска-ўкраінская ізалекса?). Тады з балт.: літ.gul̃ti ’легчы адпачываць, спаць’, gùlta ’пасцель, ложа’, лат.gùlta ’тс’. Бел.*гоўтацца ’адпачываць’ дало агоўтацца ’звыкнуць, супакоіцца, прыйсці да памяці’. У гэтым выпадку няясна, як вытлумачыць другое значэнне ’ачысціцца ад гразі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабе́та ’сталая жанчына, звычайна замужняя’ (БРС, ТСБМ). У гаворках вядома на значнай тэрыторыі: ’маладзіца, сталая жанчына, замужняя жанчына і г. д.’ (Касп.; КЭС, лаг.; слуц., КЭС; Мядзв., Нас., Шат., Яруш.). Запазычанне з польск. мовы, гл. Слаўскі, 2, 301. У польск. мове слова вядома па тэкстах з XVI ст., аднак выключна з пейаратыўным значэннем. Што датычыць этымалогіі, то прымальнай версіі пакуль што няма. Падрабязны агляд версій пра магчымае запазычанне ў польск. мову і спробы вытлумачыць яго мясцовае паходжанне гл. у Слаўскага, 2, 300–303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́пы ‘пахілы’: слопая страха (мін., Сл. ПЗБ); таксама тапонім Слопішча (Жучк., КТС). Фармальна слова можна звязаць з рус.ослоп ‘дубіна, кругляк; дурань’, дыял.ослопи́на ‘доўгая жардзіна’, стараж.-рус.ослопъ ‘дубіна, палка’; далей параўноўваюць з славен.poslȏpje ‘будынак’ (Міклашыч, 432); супраць супастаўлення з *chlopati ‘ляскаць, бразгаць’, як гэта меркаваў Мацэнаўэр (LF, 12, 172), Фасмер (3, 161). Бязлай (3, 91) дапускае роднасць з літ.slaptú, paslaptú ‘тайнік, сховішча’, лат.slapsts ‘кут, сховішча’. Але словаўтварэнне (меркаваўся б дзеяслоў *слопіць) і семантыку вытлумачыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ват ’ват валочаць па затокам (лавіць рыбу)’ (Серб.), ва́та (Шат.). Параўн. рус.ва́та ’сетка для лоўлі рыбы’, укр.ва́та ’тс’, польск.wata. Першакрыніцай з’яўляецца ням.Wate ’тс’ (аб ням. слове Клюге, 842), а паводле Рудніцкага, 1, 324, запазычанне прама з с.-в.-ням.wate (Шалудзька (Нім., 25) лічыўся з пасрэдніцтвам польск.wata < с.-в.-ням.Wate, wade). У форме вата слова зафіксавана ў ст.-бел. мове (з XVI ст.); Булыка (Запазыч., 57) бачыць першакрыніцу ў ням.Watta (?). Бел. форму ват (калі гэта не памылковы запіс) вытлумачыць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
accountable
[əˈkaʊntəbəl]
adj.
1) адка́зны (пе́рад кім за што)
Each person is accountable for his own work — Ко́жны чалаве́к адка́зны за сваю́ пра́цу
He is accountable to his superior — Ён адка́зны пе́рад сваі́м нача́льствам
2) вытлумача́льны
His bad temper is easily accountable: he has had a toothache all day — Яго́ны благі́ настро́й лёгка вы́тлумачыць: уве́сь дзень яму́ бале́ў зуб
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вяхра́нец ’нячысцік’ (Бяльк.). Зыходзячы з семантыкі, верагодней усяго параўноўваць з віхар ’нячысты дух’, віхор ’чуб’. Да першага параўн. рус.дыял.вихорный ’род міфічнай істоты’, смал.вихровой ’дух, які жыве ў віхры’ і да т. п. Да віхор ’чуб’; параўн. бел.хахлаты ’нячысцік’. Пярэчыць гэтай думцы наяўнасць я < і ў першым складзе перад націскам, аднак не выключана, што трэба аднаўляць форму *вехранец. Для такога тлумачэння параўн. рус.дыял.ве́харь і вехо́рь ’моцны вецер, віхар’. Здаецца, аднак, што можна лёгка вытлумачыцья і як вынік «гіпер’якання», выпадкі якога вядомы на сумежных тэрыторыях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наму́льніца, намыльніца ’ручка сахі’ (беласт., Смул.). Смулкова звязвае з намуляць даціснуць, нацерці’, намул ’нацёртае месца’, параўн. таксама мулёц ’ручка касы’, аднак, на яе думку, формы з ы нельга вытлумачыць вядомым на Палессі чаргаваннем ы > у пасля губных, паколькі формы з ы засведчаны таксама ў паўночнарускіх гаворках, параўн. мылица ’ручка вясла’ (Смул., 33–34). Фасмер (3, 23–24) звяртае ўвагу на варыянтнасць мыл- і мул параўн. рус.мульги ’тс’, аднак схільны аднесці названыя формы да муляць (там жа, 9), параўн. таксама смал.намыльваць даціраць, націскаць’ (збліжана з мыла, мыліць?).