1.Дзеяннепаводледзеясл. выступаць — выступіць (у 2, 3 і 4 знач.).
2. Даклад, паведамленне, заява, слова ў спрэчках. Справаздачнае выступленне. □ Пасля даклада сакратара ЦК пачаліся выступленні.Шамякін.
3. Праяўленне пратэсту, незадавальнення. Узброенае выступленне супраць царызму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АВІ́ЗЫ ГРОДЗЕ́НЬСКЕ»
(«Awizy grodzieńskie», «Гродзенскія весці»),
першы інфармацыйны бюлетэнь на Беларусі. Пачаў выдавацца ў 1678 у час пасяджэнняў у Гродне сеймаў Рэчы Паспалітай. Выходзіў на польск. мове. У Ягелонскай б-цы ў Кракаве захаваўся 1 нумар «А.г.» за 13.12.1698 (фармат 13,5×20 см, 1 аркуш, друк двухбаковы). У ім паведамляецца пра падзеі феад. вайны 1697—1702 у ВКЛ; пра тое, што кароль адправіў з Брэста ў Гродна свайго ўпаўнаважанага, які 21.11.1698 склікаў сенатараў на раду, дзе яны абмеркавалі пазіцыю магнацкага роду Сапегаў, што проціпаставілі сябе інш. шляхце ВКЛ, а кароль праз сваіх пасланцоў і ўплывовых асоб жадаў загладзіць гэту справу. Паведамляецца таксама, што ў час паспалітага рушэння шляхты віцебскі кашталян М.Коцел стаў з войскам пад мяст. Жалудок, а харунжы ВКЛ Р.А.Агінскі — пад в. Стаклішкі; супраць яго былі гатовы выступіць некалькі харугваў з Троцкага ваяв.; што 21.11.1698 арганізавана ген. кола войска ВКЛ, з якога пасланы дэлегаты да караля, каб засведчыць сваё вернападданства. Паведамляецца, што ням. войска (саксонскія атрады караля) падышло да Гродна і затрымаецца там на зіму. Таксама выкладзены інш. падзеі. Невядома, да якога года выдаваўся, колькі нумароў «А.г.» выйшла ў свет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
павыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Націснуўшы, выламаць усё, многае. [Бабка:] — Ну, марш ад акна! Шыбы яшчэ павыціскаеце.Каліна.Акуляры свае [Завішнюк] здымае і ўсё трэ і трэ, аж, здаецца, шкло павыціскае.Пташнікаў.
2. Сціснуўшы, прымусіць выступіць на паверхню ўсё, многае. Павыціскаць сок з лімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; зак.
1. Узняцца на барацьбу з кім-, чым-н., супраць каго-, чаго-н., узняць паўстанне.
Народ паўстаў супраць царызму.
2.супраць чаго. Не згаджаючыся, пярэчачы, выступіць супраць чаго-н. (высок.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суд, -а́і -у, М -дзе́і -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. -а́, М -дзе́. Дзяржаўны орган, які разглядае і вырашае грамадзянскія спрэчкі і крымінальныя справы.
Народны с.
Вярхоўны с.
2. -а́, М -дзе́. Судовы працэс, разбор грамадзянскай або крымінальнай справы.
Выступіць на судзе.
Павестка на с.
4. -у, М -дзе. Думка, меркаванне аб чым-н.
С. гісторыі (ацэнкі і думкі будучых пакаленняў; высок.).
|| прым.судо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адво́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. адводзіць — адвесці.
2. Заява аб адхіленні каго‑н. ад удзелу ў чым‑н. Выступіць з адводам кандыдатуры.
3. Адгалінаванне (у трубе, радыё‑, электрасетцы і пад.). Адвод ад батарэі.
•••
Для адводу вачэй — з мэтай адцягнуць увагу, для прыліку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́БРЫНСКІ БОЙ 1812 Адбыўся 27.7.1812 у г. Кобрын і яго наваколлі паміж рус. дывізіямі К.В.Ламберта і Я.І.Чапліца і атрадам саксонскага корпуса Ж.Л.Рэнье ў вайну 1812. Камандуючы 3-й Зах. арміяй А.П.Тармасаў атрымаў заданне выступіць на Брэст, Кобрын і Пружаны і дзейнічаць у тыле франц. арміі, 17 ліп. ён загадаў Ламберту і А.Р.Шчарбатаву рухацца на Брэст, а потым павярнуць на Кобрын, куды з Ковеля павінны былі падысці асн. сілы арміі. Каб адцягнуць частку саксонскіх войск ад Кобрына, асобы атрад ген. А.П.Мелісіна павінен быў рухацца да Пінска. 25 ліп. атрад Шчарбатава заняў Брэст, злучыўся з дывізіяй Ламберта, і раніцай 27 ліп. яны падышлі да Кобрына. Пасля падыходу перадавога атрада 3-й арміі на чале з Чапліцам пачаўся агульны штурм Кобрына. У выніку 9-гадзіннага бою саксонцы адступілі з горада і здаліся. Было забіта каля 2 тыс. саксонцаў, узяты ў палон 2 генералы, 76 афіцэраў, 2382 чал. ніжніх чыноў; страты рускіх склалі 77 чал. забітымі і 182 параненымі. К.б. быў першай перамогай рус. войск з пачатку вайны. У выніку французы павінны былі трымаць супраць арміі Тармасава значныя сілы, што адмоўна паўплывала на армію Напалеона ў час яе адступлення ад Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́БЕЛЕЎСКІЯ ПРЭ́МІІ,
прэстыжныя міжнар. ўзнагароды. названыя ў гонар іх заснавальніка А.Б.Нобеля. Прысуджаюцца штогод з 1901 са сродкаў Нобелеўскага фонду за дасягненні ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны і фізіялогіі, л-ры, дзейнасць па ўмацаванні міру, з 1969 і па эканоміцы. Паводле завяшчання Нобеля. прысуджэнне прэмій ускладзена на Каралеўскую Швед.АН (па фізіцы і хіміі), Каралінскі медыка-хірург.ін-т у Стакгольме (па фізіялогіі і медыцыне), Швед. акадэмію ў Стакгольме (па л-ры) і спец.к-т з 5 чал.нарв. парламента (прэміі міру). У 1969 у сувязі са сваім 300-годдзем Швед.дзярж. банк заснаваў таксама штогадовую прэмію памяці Нобеля па эканоміцы. Н.п. складаюцца з залатога медаля з выявай А.Нобеля, дыплома і чэка на вызначаную Нобелеўскім фондам грашовую суму (у 1996 памер прэміі дасягнуў 7,4 млн.швед. крон). Урачыстая цырымонія ўручэння Н.п. адбываецца ў дзень смерці Нобеля (10 снеж.); іх, як правіла, уручаюць нарв. кароль у Осла (прэміі міру) і швед. кароль у Стакгольме (астатнія прэміі). Лаўрэаты абавязаны на працягу 6 месяцаў пасля атрымання прэміі выступіць з т.зв. Нобелеўскай лекцыяй (папулярная лекцыя па тэматыцы сваёй працы) у Стакгольме або Осла. Н.п., як правіла, не прысуджаюцца двойчы і пасмяротна. У 1901—91 іх атрымалі больш за 600 чал.
Літ.:
Лалаянц И.Э., Милованова Л.С. Нобелевские премии по медицине и физиологии. М., 1991;
Сульман Р. Завещание Альфреда Нобеля: История Нобелевских премий: Пер. с англ.М., 1993.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
трасу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Ліхаманка. Хадоська .. чула, як нешта сціскае, ломіць яе, поўніць усю такім холадам, што вось-вось не ўтрываеш, закалоцішся, бы ў трасучцы.Мележ.// Дрыжыкі ад хвалявання. Прызналася [Ларыса], што ледзь не замучыла яе нейкая трасучка, калі людзі папрасілі выступіць у калгасным лекторыі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)