Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Жмуха́ ’жамерыны’ (драг., Нар. словатв., 144), жмух, жмуха́, жмы́ха́, жмі́ха ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), жмых, жмы́ка ’тс’ (Мат. Гом.), жма́кі ’тс’ (Касп., Абабурка). Рус.жмых, дыял.смал., уладз., калуж., варонеж., кур., арл.жма́ка, кур.жмак, ярасл., разан., уладз.жмы́ки, укр.жма́ки, жмихи ’тс’. Чэш.žmach, žmoch ’гразь, нешта разбітае’. Ад кораня *žьm‑ (гл. жаць2). З рознымі галоснымі і суфіксальнымі ‑х‑ ці ‑к‑ утвараліся дзеясловы тыпу жмыхаць ад žьm‑a‑ti, ад дзеясловаў — бязафіксныя назоўнікі тыпу жмых, жмух і г. д. (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 295; SP, 1, 76). Нельга, відаць, выключаць і непасрэднага ўтварэння назоўнікаў жмакъ ад жма‑ти, як знакъ ад знати. Параўн. жамерыны, жмаць. Параўн. паўд.-слав. утварэнні з элементам ‑ер‑: балг., макед.жмерки ’шкваркі’, макед.жмер ’асадак пры вытаплены сала’, славен.žmeterina ’адходы воску’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асяло́к ’змаршчок’ (Інстр. II); вясё́лка ўказваецца як варыянт назвы побач. Асноўнае выкарыстанне назвы вясёлка не для абазначэння змаршчка (Morchella), а як назва грыба Phallus impudicus (вясёлка, сраматнік), але, зважаючы на тое, што і ў іншых мовах ёсць такія пераносы назваў (ням.Morchel ’змаршчок’ і Stinkmorchel ’вясёлка, сраматнік’), і тут можа ісці размова аб пераносе. Калі першапачаткова вясёлка — назва змаршчка, магчыма, звязана з тым, што гэта першы вясенні грыб (параўн. вяселік ’жаваранак’), калі ж першапачаткова гэта назва сраматніка, магчыма, у ёй адлюстраваліся адносіны да непрыстойнасці знешняга выгляду гэтага грыба. Калі ўлічыць цяжкасць фанетычнага тлумачэння асялок з вясёлка, трэба дапусціць тую ці іншую сувязь асялок ’змаршчок’ з асялком ’тачыльным каменем’, магчыма, па знешняму выгляду (асабліва калі гэта назва не змаршчка, а сраматніка); нельга выключаць і сувязь з асілкамі, якія, паводле пэўных паданняў, уходзілі ў зямлю. Гл. вясёлка, асілак, асла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Запа́с ’прыгатаванае на будучае’. Рус., укр.запа́с, польск.zapas ’тс’. Ст.-рус.запасъ ’запас’ (XV ст.). Параўн. польск.zapas, чэш., славац.zápas ’спаборніцтва’, серб.-харв.за̀пас ’тое, што ахапляецца адным закідам мярэжы’. Балг., макед.запас ’рэзерв’ (ваен.) < рус., БЕР, 1, 601. Серб.-харв. ад за̀пасати ’змяшчаць нешта вакол пояса’ (гл. пас1 ’пояс’), ’абкружаць’. Такога ж паходжання (ад ’брацца за пояс, пас’) чэш., славац., польск.Махэк₂, 709, Брукнер, 645. Рус.запасПраабражэнскі (1, 242; 2, 22), як і спасать, опасный, звязвае з пасти (гл. пасвіць), таксама Фасмер, 2, 78. Шанскі (2, З, 52) удакладняе: ад пасти ’берагчы, захоўваць’. Гэта магчыма. Аднак нельга выключаць і паходжання ўсх.-слав. і польск. слоў ад таго ж кораня пас ’пояс’: ’вогненны запас для агнястрэльнай зброі’ (адно са старажытных значэнняў), як і прыпас ’тое, што знаходзіцца за поясам’ з далейшым развіццём значэння. У карысць гэтага, між іншым рус.запас ’улоў з рыбалоўнай снасці’ (Даль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
usuwać
незак.
1. ліквідаваць;
usuwać kurz — выціраць пыл;
usuwać śnieg — прыбіраць снег;
usuwać plamy — выводзіць плямы;
2. выдаляць; выключаць;
usuwać zęby — вырываць зубы;
usuwać ciążę — рабіць аборт;
3. звальняць; здымаць, адхіляць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ра́ма1 ’драўляны прамавугольнік для розных патрэб і мэт’, ’перакладзіна’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), ’рама (акна і інш.)’ (ТС). Распаўсюджана вывядзенне з ням.Rahmen ’устойлівая апора, абрамленне, рама, рамка’ (у тым ліку Брукнер, 453). У беларускіх помніках сустракаецца з пачатку XVII ст. і разглядаецца як запазычанае праз польск.rama з ням.Rahmen (Булыка, Запазыч., 273; параўн. Фасмер, 3, 440). Нельга выключаць запазычанне праз дыялектныя формы, параўн. ст.-в.-ням.rama ’падпора, калона, абрамленне’, с.-в.-ням.rame ’тс’, ням.-аўстр.Rahm ’рама’, параўн. нідэрландскае raam ’рама, акно’ (параўн. Лявіцкі, 2, 93; Сной, 544).
Ра́ма2 ’прасла’, ’частка ткацкага станка, дзе ёсць ніты’ (Ласт.). Гл. ра́ма1.
Ра́ма3 ’машына для падоўжнага распілоўвання бярвення’, ’прыстасаванне з вертыкальнай рамай, у якой рухаюцца пілы’ (ТСБМ). Гл. ра́ма1.
Ра́ма4 ’прыстасаванне з жэрдак для сушкі траў’ (Сл. ПЗБ). Гл. ра́ма1.
Ра́ма5 ’дзве жэрдкі, замацавання папярочнай планкай, якія кладуцца на сані’ (рас., Шатал.). Гл. ра́ма1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
suspend
[səˈspend]
v.
1) падве́шваць
The lamp was suspended from the ceiling — Ля́мпа была́ падве́шаная да сто́лі
2) спыня́ць, прыпыня́ць
to suspend work — прыпыні́ць пра́цу
3) прыпыня́ць часо́ва, адклада́ць
The court suspended judgment until next Monday — Суд адкла́ў прысу́д да насту́пнага панядзе́лка
4) часо́ва звальня́ць (з паса́ды); часо́ва выключа́ць
5) стры́мваць
to suspend payment — стрыма́ць спла́ту (даўго́ў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
rule2[ru:l]v.
1. кірава́ць, панава́ць; улада́рыць
2. выраша́ць (справу); пастанаўля́ць;
The judge ruled that she should have custody. Суддзя пастанавіў, што ёй павінны прызначыць апякунства.
3. ліне́іць, разліне́йваць
♦
rule the roastinfml упраўля́ць; распараджа́цца, кама́ндаваць;
rule (smb./smth.) with a rod of iron пра́віць (кім-н./чым-н.) жале́знай руко́й
rule off[ˌru:lˈɔf]phr. v. аддзяля́ць ры́сай; праве́с ці ліне́йкай ры́су
rule out[ˌru:lˈaʊt]phr. v.выключа́ць;
He was ru led out of the game. Яго выключылі з гульні.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
áusmachenvt
1) склада́ць (у выніку);
das macht nichts aus гэ́та нічо́га не зна́чыць;
wíe viel macht es aus? ко́лькі гэ́та кашту́е?
2) выключа́ць (святло, газ); тушы́ць
3) дамаўля́цца
4) раша́ць;
das máchten sie miteinánder aus яны́ дамо́віліся аб гэ́тым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)