выключа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выключа́ю выключа́ем
2-я ас. выключа́еш выключа́еце
3-я ас. выключа́е выключа́юць
Прошлы час
м. выключа́ў выключа́лі
ж. выключа́ла
н. выключа́ла
Загадны лад
2-я ас. выключа́й выключа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выключа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выключа́ць несов.

1. в разн. знач. исключа́ть; (из учебного заведения и т.п. — ещё) отчисля́ть;

2. (прекращать действие) выключа́ть;

1, 2 см. вы́ключыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да выключыць.

2. Не дапускаць магчымасці чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выключа́ць (БРС, КТС). Да ключ (гл.). У значэнні ’не дапускаць, устараняць’ з’яўляецца калькай рус. исключать (Гіст. мовы, 2, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ключыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго (што). Вывесці са складу чаго-н.

В. з брыгады.

В. са спісаў.

2. што. Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.

В. радыёпрыёмнік.

В. ток.

|| незак. выключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выключэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выключа́ть несов., в разн. знач. выключа́ць;

выключа́ть мото́р выключа́ць мато́р;

выключа́ть газ выключа́ць газ;

выключа́ть электри́ческий свет выключа́ць электры́чнае святло́;

выключа́ть из спи́ска выключа́ць (выкрэ́сліваць) са спі́су;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ключыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́ключу вы́ключым
2-я ас. вы́ключыш вы́ключыце
3-я ас. вы́ключыць вы́ключаць
Прошлы час
м. вы́ключыў вы́ключылі
ж. вы́ключыла
н. вы́ключыла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́ключыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выключыцца.

2. Зал. да выключаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выключаць — выключыць.

2. Адступленне, адхіленне ад агульнага правіла; рэдкі выпадак. Як выключэнне. □ Гэты прынцып не дапускае ні выключэнняў, ні абмежаванняў. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отчисля́ть несов.

1. адліча́ць;

2. (увольнять) звальня́ць; (исключать) выключа́ць; (передавать) перадава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)