зімава́ць несов. зимова́ть;

зіму́ з. — зи́му зимова́ть;

ве́даць, дзе ра́кі зіму́юць — знать, где ра́ки зиму́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aware [əˈweə] adj. : be aware ве́даць, усведамля́ць; разуме́ць;

He was well aware of the problem. Ён добра ўсведамляў праблему.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

uninformed [ˌʌnɪnˈfɔ:md] adj.

1. непаінфармава́ны; непаве́дамлены;

be uninformed about smth. нічо́га не ве́даць пра што-н.

2. недасве́дчаны, неабу́чаны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Нітве́дама ’немаведама’ (мядз., Нар. словатв.). Відаць, з нет (гл.) і ведама (гл. ведаць); пачатак слова — вынік кантамінацыі нет-Хні > ніт

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпаве́дны ’адпаведны, адказны’, адпавядаць ’адказваць’, адпавядальны, ст.-бел. отповедный ’адказны’ (1496) (Нас. гіст.), отповѣдати ’адказаць’ (1347) (Нас. гіст.). Гл. ведаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Пакарміць недастаткова, не дасыта; не закончыць кармлення. Недакарміць дзіця. □ Кожнаму юнаму рыбалову трэба ведаць, што лепш недакарміць рыбу, чым «закарміць» яе. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігнарава́ць

(польск. ignorowac, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць)

свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіцца да каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пяць 1, ‑і, Т пяццю, ліч. кольк.

1. Лік і лічба «5». Пяць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай «5». Пяць чалавек.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.). Атрымаў пяць па матэматыцы.

•••

Ведаць як свае пяць пальцаў гл. ведаць.

Ні ў пяць ні ў дзесяць — не да месца; не так, як трэба, як хацелася.

пяць 2, пну, пнеш, пне; пнём, пняце; незак.

Разм. Напружваць, напінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параво́знік, ‑а, м.

Разм. Чыгуначны рабочы, які абслугоўвае паравоз. Трэба быць, напэўна, сапраўды паравознікам, каб ведаць, што адчувае машыніст перад адпраўкай лакаматыва ў рэйс!.. Васілёнак. // Разм. Работнік паравозабудаўнічага завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абве́стка ’аб’ява’ (БРС). Наватвор пачатку XX ст. (гл. Гіст. лекс., 255), частковая калька з польск. obwieszczenie (там жа, 256), абвясціць да весць, ведаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)