АСТАУ́РАЎ (Барыс Львовіч) (27.10.1904, Масква — 21.6.1974),
савецкі біёлаг. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1927 у навук. установах біял. профілю. З 1967 дырэктар Ін-та біялогіі развіцця АНСССР. Навук. працы па пытаннях развіцця і спадчыннасці дразафілы і тутавага шаўкапрада, метадах атрымання поўнага штучнага (тэрмічнага) партэнагенезу і поўнага міжвідавога андрагенезу, стварэнні ядзерна-цытаплазматычных гібрыдаў. Даказаў вырашальную ролю клетачнага ядра ў морфагенезе і стварэнні міжвідавых адрозненняў, што паспрыяла вырашэнню праблемы рэгуляцыі пола ў жывёл і стварэнню паліплоідных ліній тутавага шаўкапрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВЕНГУК ((Leeuwenhoek) Антані ван) (24.10.1632, г. Дэлфт, Нідэрланды — 26.8.1723),
нідэрландскі біёлаг-натураліст, заснавальнік мікраскапіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1680). Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, прасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і інш. часткі і органы больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе ўтрымліваецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), гал. чынам Лонданскаму каралеўскаму т-ву.
расійскі біёлаг-эвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў эмбрыялогіі ў Расіі. Акад. Пецярбургскай АН (1823). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це (1812—14) і ва ун-тах Германіі. У 1816—18 працаваў у г. Вюрцбург. У 1821—27 у Пецярбургскай АН, з 1842 у Горным дэпартаменце. Навук. працы па эмбрыялогіі, палеанталогіі, агульнай і параўнальнай марфалогіі жывёл, геалогіі. Рэканструяваў прымітыўную форму стараж. бяссківічнага пазваночнага. Паказаў ролю 3 зародкавых лісткоў у фарміраванні органаў, адзінства арганізацыі выкапнёвых і сучасных форм жывёл і іх гіст. пераемнасць. Прызнаваў гіст. змены арганізмаў пад уплывам умоў асяроддзя. Працы П. выкарыстоўваў для абгрунтавання сваёй тэорыі Ч.Дарвін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧО́СКІ ((Paczoski) Юзаф Конрадавіч) (8.12.1864, в. Белгародка Дубнаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 14.2.1942),
польскі і ўкраінскі біёлаг; адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі, пачынальнік геабат. даследаванняў на Беларусі. Скончыў Кіеўскі ун-т (1894). З 1897 працаваў у Херсоне і запаведніку Асканія-Нова. З 1923 узначальваў н.-д. работу запаведніка Белавежская пушча. З 1925 праф. Пазнанскага ун-та. Навук. працы па фларыстыцы, сістэматыцы, геаграфіі раслін, садоўніцтве, лесаводстве, энтамалогіі, арніталогіі. Распрацаваў паняцце аб «біяэкалагічным патэнцыяле віду». Аўтар манаграфій «Аб раслінных фармацыях і паходжанні флоры Палесся» (1900), «Флора Палесся і прылеглых мясцовасцей» (1901).
Літ.:
Пузанов И.И., Гольд Т.М. Выдающийся натуралист И.К.Пачоский. М., 1965.
матэматык і біёлаг, філосаф-пазітывіст, адзін з заснавальнікаў сучаснай статыстыкі. Вучыўся ў Кембрыджы, Гайдэльбергу і Берліне. З 1884 праф. Лонданскага ун-та. Працы ў галіне матэм. тэорыі статыстыкі і яе выкарыстання ў біялогіі (біяметрыя). Асн.філас. праца «Граматыка навукі» (1892) прысвечана пытанням метадалогіі навукі. Задача навукі, паводле П., не тлумачыць, а класіфікаваць і апісваць факты. П. лічыў матэрыяльныя рэчы толькі групамі пачуццёвых успрыманняў, а законы прыроды, прастору і час — прадуктамі чалавечага розуму. Адхіляючы хрысц. мараль як заснаваную на сляпых рэліг. пачуццях, П. меркаваў, што маральныя паводзіны і набліжэнне да маральнага ідэалу магчымы толькі на аснове навук. пазнання і інтэлектуальнага прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАШЭ́ВІЧ (Яўген Васілевіч) (н. 2.1.1944, в. Блізкая Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.біёлаг і кнігавыдавец. Канд.біял.н. (1970). Засл. работнік культ. Беларусі (1987). Скончыў БДУ (1965). Працаваў у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. З 1974 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (заг. рэдакцыі, з 1979 адказны сакратар, нам.гал. рэдактара, з 1995 в.а. гал. рэдактара), з 1996 у перыяд. друку, з 1998 дырэктар выд-ва «Ураджай». Навук. працы па радыяцыйнай біяхіміі, агульным прыродазнаўстве і ахове прыроды. Удзельнік распрацоўкі навук.-метадычных канцэпцый і выдання шэрагу бел. універсальных і галіновых энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў, адзін з аўтараў і стваральнікаў «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86).
Тв.:
Краткий словарь-справочник по охране природы. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каваленка І. Ф. (біёлаг) 4/563; 6/428; 10/545; 12/515
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦО́Ў (Мікалай Канстанцінавіч) (15.7.1872, Масква — 2.12.1940),
савецкі біёлаг, заснавальнік айч.эксперым. біялогіі. Чл.-кар.АНСССР (чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1916). Акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894). Арганізатар і першы дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі (1917—39). Распрацаваў гіпотэзу малекулярнай будовы і матрычнай рэпрадукцыі храмасом («спадчынныя малекулы»; 1928), чым вызначыў прынцыповыя палажэнні сучаснай малекулярнай біялогіі і генетыкі па рэплікацыі генаў на аснове матрычнага сінтэзу бялковых малекул Навук. працы па параўнальнай анатоміі пазваночных жывёл, эксперым. цыталогіі, фізіка-хім. біялогіі. Засн. часопісы: «Успехи экспериментальной биологии» (1922), «Журнал экспериментальной биологии» (1925), «Биологический журнал» (1932).
Тв.:
Организация клетки. М.; Л., 1936.
Літ.:
Полынин В.М. Пророк в своем отечестве. М., 1969;
Астауров Б.Л., Рокицкий П.Ф. Н.К.Кольцов. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАВІТАЛІ́ЗМ,
ідэалістычнае вучэнне ў біялогіі. Узнік у 2-й пал. 19 ст. (ням.біёлаг Г.Дрыш і інш.) як рэакцыя віталістаў (гл.Віталізм) на спрошчанае механістычнае тлумачэнне жыцця і немагчымасць звядзення жыццёвых праяўленняў да сукупнасці мех., фізіял. і хім. працэсаў. Дрыш лічыў, што жыццёвай сутнасцю з’яўляецца т.зв. энтэлехія (нешта, што нясе ў сабе мэту), якая дзейнічае па-за часам і прасторай і непазнавальная. Напр., развіццё зародка, што мае ў сабе мноства незалежных ч., кіруецца звышматэрыяльным фактарам, які абумоўлівае мэтанакіраванае развіццё арганізма. Праяўляецца Н. у выглядзе антыдарвінаўскіх канцэпцый эвалюцыі (напр., псіхаламаркізм, «творчая эвалюцыя» А.Бергсона і інш.).
Літ.:
Шмальгаузен И.И. Пути и закономерности эволюционного процесса: Избр. тр.М., 1983;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.